Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Шашкі. Чэмпіянат школьнікаў

Чэмпіёнам раёна па шашках сярод школьнікаў стаў Арцём Паўлоўскі з Хвінявічаў.

Перамога дасталася яму ў валявой барацьбе. Прамежкавым лідарам на сярэдзіне турнірнай дыстанцыі быў не Арцём. Аднаасобнае лідарства захапіла прадстаўніца Казлоўшчыны Ангеліна Галаванёва. Набраўшы 3,5 ачка ў пяці турах, яна на палову ачка апераджала Улада Харлінскага, Арцёма Паўлоўскага і Яўгена Калодку (Дзятлаўская гімназія). Хтосьці з гэтага квартэта і меўся стаць чэмпіёнам. Хоць яшчэ не страцілі шанцы і Павел Гізоўскі (Хвінявіцкая СШ), Андрэй Малахоўскі, Дзмітрый Свяцецкі, Цімафей Турык (усе з Казлоўшчынскай СШ). Састаў удзельнікаў чэмпіянату падабраўся роўны, таму і саперніцтва было напружанае.

Заключныя чатыры туры найбольш актыўна і бескампрамісна правёў Арцём Паўлоўскі. Тры перамогі вывелі яго на першае месца. Дарэчы, Арцём - адзіны з удзельнікаў чэмпіянату, які ні з кім не дзяліў ачкі. Альбо выйграваў (6 разоў), альбо прайграваў (3 паражэнні). I яго актыўнасць была ўзнагароджана ўрэшце чэмпіёнскім тытулам.



Брава, "Белтэрміз"!

Перад матчам з Ашмянамі дзятлаўскі мужчынскі "Белтэлекам" у пяцісэтавым матчы прайграў Навагрудку - 2:3. Асноўнай прычынай паражэння стала адсутнасць у складзе асноўнага распасоўшчыка Мікалая Сербіна.

Аднавіць рэпутацыю "Белтэлекам" мог у дамашнім матчы супраць аўтсайдара групы "А" Ашмянаў і скарыстаўся з гэтай магчымасці. Аднак наладжваць культуру паса камандзе давялося два з паловаю сэты. I ў кожнай партыі - прыкладваць валявыя намаганні, каб перахапіць ініцыятыву.

У першым сэце прайгравалі да ліку 13:13, затым выйшлі наперад і выйгралі 25:19. У другім сэце арэлі вагаліся да нічыйных 10:10. Затым дзятлаўчане зрабілі рывок - 17:11 і паўтарылі вынік першай партыі - 25:19. У трэцім сэце на распасоўку замест Андрэя Каско прызначылі Паўла Лябецкага. Гульня ў Паула пайшла, каманда наладзіла пас, але разладзілася атака. Прайгравалі 1:7. Падраўняліся 10:10,14:14,17:17. Канцоўка ўдалася на славу. Выйгралі запар 8 ачкоў сэт - 25:17, матч - 3:0. Самыя выніковыя ў атацы - Аляксандр Казлоўскі, Вадзім Бойка, Дзяніс Русін. Казлоўскі вызначыўся яшчэ і ў гульні на сетцы.



Раённая спартакіяда КФК. Плаванне.

Адбыліся два турніры раённай спартакіяды-2011 па плаванні.

У дыстанцыйным плаванні амаль усе прызавыя месцы занялі прадстаўнікі трох калектываў фізічнай культуры (КФК) — жылкамунгаса, РАУС, СВК "Русь-Агра".

На 100-мятроўцы сярод мужчын першынстваваў Арцём Скерсь (ЖКГ) з вынікам 1 хвіліна 8 секунд. Другое месца заняў Максім Кастусік (СВК "Русь-Агра"), трэцяе — Андрэй Ражко (РАУС).

Заплыў на 50 метраў у жанчын выиграла Таццяна Райдзюк (СВК "Русь-Агра") з вынікам 40,5 секунды. На другім месцы — Дзіяна Кургун (РАУС), на трэцім - Юлія Кухта (УМС).



Перамаглі Шчучын

"Белтэрміз" (Дзятлава) — "Дэмброва" (Шчучын) — 3:0.

У Шчучына маладая старанная каманда. Дзяўчынкі вучацца гуляць у валейбол і ўжо многаму навучыліся. Але камплектацыя іхняй каманды не аптымальная. Катастрафічна не хапае рослай нападаючай, хоць бы адной. Таму над сеткаю шчучынкі не атакуюць. I ўвогуле прайграюць барацьбу на сетцы. Пры ўмове, што там ёсць каму прайграваць.

Пакуль "Белтэрміз" наладжваў сваю гульню, пакуль разыгрывалася на сетцы наша Наталля Абрамчык, дзятлаўчанкі адпусцілі саперніц — 6:10. Перахапілі ініцыятыву, як на падачу выйшла Вольга Васіленка. Два яе эйсы і адна падача з даігроўкаю вывелі "Белтэрміз" наперад — 11:10.



Шашкі: спаборніцтвы школьнікаў

Чэмпіёнам раёна па шашках у спаборніцтвах школьнікаў стала каманда Хвінявіцкай школы ў складзе Арцёма Паўлоўскага, Паўла Гізоўскага і Марыны Турок. У фінальнай гульні хвінявіцкія школьнікі перамаглі равеснікаў з Казлоўшчынскай школы.

За трэцяе прызавое месца спаборнічалі каманды Дзятлаўскай гімназіі і дзятлаўскай СШ №3. 3 прычыны няпоўнага складу каманды СШ №3 (у ёй адсутнічаў трэці нумар — дзяўчынка) перамога дасталася гімназістам, хоць партыі на першай і другой дошках хлопцы завяршылі ўнічыю.

Усяго ў турніры, які арганізавалі раённы аддзел адукацыі і раённая Федэрацыя шахмат і шашак, удзельнічалі 11 каманд з 9 школ. Дзятлаўская СШ № 1 і Казлоўшчынская СШ выступілі двума складами.



"Белтэрміз" перамог Масты. Упершыню.

Матч пачаўся з узаемных памылак на падачах і ў розыгрышах мяча. Няма размашыстых атак. Барацьба на сетцы завяршаецца скідкамі. Дзятлаўчанкі хутчэйшыя і хітрэйшыя. Пасля таго, як Ксенія Лубешка і Алена Пяцэвіч двайным блокам выйгралі мяч, "Белтэрміз" даводзіць сваю перавагу серыяй да шасці мячоў - 12:6.
Мастаўчанкі знімаюцца. Наладжваюць эйсавую падачу. Выроўніваюцца - 14:14. Асмялелі, пайшлі атакаваць. Няўдала. Удары ў аўт, у сетку, падача ў сетку.

Памылкі саперніц актывізуюць дзятлаўчанак. Наталля Абрамчык забіла з атакі. Алена Пяцэвіч удала прыняла, абыгралася з прыёму і сама ж забіла. Такія мячы натхняюць. 23:17. Мастаўчанкі адчайна атакуюць. Дзятлаўчанкі не саступаюць. Два разы дзятлаўскі блок Абрамчык-Пяцэвіч і Абрамчык-Сіняк нейтралізуе атаку, Пяцэвіч забівае. Прыгожы розыгрыш, ён для будучыні. "Белтэрміз" выйграе 25:17.



АлімпіяТайм: Лыжныя гонкі

Па апошнім снезе завяршылі сезон раготнаўскія лыжнікі-біятланісты. Дзмітрый Татарынаў паспеў адзначыцца ў складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах "Снежны снайпер" прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У асабістым заліку спаборніцтваў па стральбе ён стаў бронзавым прызёрам.
У лыжнай гонцы заняў 19-е месца. I па суме двух дысцыплін на 8-ым месцы трапіў у дзясятку лепшых.

11 — 13 сакавіка прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы каманднага першынства па лыжных гонках з праграмы рэспубліканскай спартакіяды сельскіх жыхароў. У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці вызначыліся раготнаўскія лыжнікі Сяргей Брында і Алена Апанасік.



Свіслацкая драма

У Свіслачы моцны валейбол. Іхнія людзі былі і ёсць у прафесіяналах. У Свіслачы кожны можа прайграць. Прайгралі і нашы. Але як?

Жаночы "Белтэрміз" у двух першых сэтах быў слабейшы аднолькава — 15:25, 15:25. У складзе свіслацкай каманды выявіліся ажно тры забіўныя нападаючыя, і заблакіраваць іх атакі ў нас не было каму. Наталля Абрамчык, асноўны "блакіроўшчык", атрымала траўму на трэніроўцы, у Свіслач не паехала. Дзятлаўчанкам давялося перайначыць расстаноўку, што, вядома, не ў плюс. Свіслач дамінавала і панавала на пляцоўцы.

Святло ў беспрасвецці для нас успыхнула ў трэцяй партыі. I ўспыхнула асляпляльнай маланкай. Выйшла падаваць Алена Пяцэвіч. Знайшла слабую зону на палове саперніц і падала туды запар восем (!) эйсаў — восем мячоу без прыёму. Потым яшчэ два — з нашаю даігроўкаю. 10:0 павёў"Белтэрміз". Саперніцы наладзілі адпор, шмат адыгралі, але не ўсё. Нашы перамаглі ў сэце 25:20.



Каратэ: перамога над сабой

Менавіта такі сэнс мае гэтае ўсходняе баявое майстэрства з больш чым тысячагадовай гісторыяй, якое карыстаецца шырокай папулярнасцю і ў наш час. Яго навыкамі авалодваюць і юныя дзятлаўчане — наведвальнікі спартыўнай секцыі, якая ўжо другі год працуе ў сярэдняй школе №3 г. Дзятлава.

Узначальвае секцыю Максім Валер'евіч Максімаў — інструктар спартыўнага клуба "Барс". Пад яго кіраўніцтвам дзеці асвойваюць адзін з адносна маладых відаў каратэ, які з'явіўся толькі ў сярэдзіне 20 стагоддзя, — кіокушынкай каратэ-до.

Цяпер у секцыі займаюцца 35 дзяцей, двое з іх — ва ўзросце пяці гадоў.



Самыя спартыўныя - настаўніцы

Пасялковы жансавет і прафкам Казлоўшчынскай школы прапанавалі жанчынам з арганізацый гарпасёлка сустрэцца ў спартыўнай зале школы, каб пазмагацца за лідарства, памерацца сіламі, спрытам, кемлівасцю, займець добры настрой і бадзёрасць.