Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Летняе шматбор'е

Камандным пераможцам турніру стала каманда СВК "Русь-Агра". Другое і трэцяе прызавыя месцы занялі Казлоўшчынскі ліцэй і СВК "Хвінявічы.

Праграму спартакіяднага турніру па летнім шматбор'і "Здароўе" склалі пяць спартыўных дысцыплін: бег на дыстанцыі ад 500 да 3000 метраў, гімнастычныя практыкаванні, кіданне гранаты, скачкі ў даўжыню з месца, стральба. Удзельнікі спаборнічалі ў розных узроставых катэгорыях.

Абсалютным пераможцам турніру (па суме вынікаў ва ўсіх пяці дысцыплінах) у асабістым заліку жанчын стала прадстаўніца СВК "Русь-Агра" Дзіяна Міхалевіч. Акрамя абсалютнага першынства, на яе рахунку яшчэ чатыры прызавыя месцы ў асобных дысцыплінах: першае месца — у скачку і кіданні гранаты, другое — у бегу, трэцяе — у стральбе.



Новы камандны чэмпіён

Каманднае першынство раёна па шахматах сярод калектываў фізкультуры (КФК) прадпрыемстваў, арганізацый і СВК з праграмы штогадовай раённай спартакіяды завяршылася зменаю чэмпіёна. Тры гады запар чэмпіёнскім тытулам валодала каманда медыцынскіх работнікаў - ЦРБ. Але сёлета медыкам не хапіла паловы ачка для захавання чэмпіёнскага звання.

Спаборніцтвы адбыліся ў дзятлаўскім шахматна-шашачным клубе. На першым этапе ўдзельнікі турніру спаборнічалі ў дзвюх групах. Па дзве мацнейшыя каманды з кожнай групы затым утварылі фінальную групу. Астатнія каманды вызначалі свае выніковыя месцы ў стыкавых гульнях.

Тры фаварытныя каманды фінальнай групы - ЦРБ, СВК "Русь-Агра", СВК "Слава працы" - у матчах паміж сабою не змаглі вызначыць мацнейшую, набраўшы па паўтара ачка кожная. Чацвёрты ўдзельнік фінальнага квартэта - РЭС - не змог на роўных канкурыраваць з фаварытамі, заняў чацвёртае месца. Але менавіта РЭС давялося расставіць прэтэндэнтаў на прызавых месцах.



Самы юны чэмпіён раёна - Алёша Сачык

Гасцінна прынялі ўдзельнікаў раённага шашачнага турніру "Шашачная шкатулка-2011 адміністрацыя і работнікі Дзятлаўскага ясляў-саду №1. У госці да іх завіталі 20 юных спартсменаў з 11 дашкольных установаў раёна.

На першым этапе спаборніцтвау юныя шашысты спаборнічалі у чатырох адборачных трупах. Пераможцы груп на другім, фінальным, этапе разыгралі прызы з "Шашачнай шкатулкі".

Самым маладым чэмпіёнам раёна стаў выхаванец Наваельнянскага ясляў-саду Алёша Сачык. Другое месца заняла прадстаўніца Казлоўшчынскага ясляў-саду Каця Кучынская. Трэцім прызёрам стаў выхаванец Дзятлаўскага ясляў-саду № 1 Паша Герус.



Чэмпіёны "Скураного мяча"

Каманды Дзятлаўскай СШ №3 абаранілі тытулы чэмпіёнаў раёна па футболу на прызы клуба "Скураны мяч". Абедзве каманды Дзятлаўскай СШ №3 (старэйшы і малодшы ўзросты) пераможна завяршылі раённы турнір па футболу на прызы клуба "Скураны мяч".

Каманда старэйшага ўзросту (хлопцы 1997-98 гадоў нараджэння) перамагла сапернікаў з першай дзятлаўскай школы (3:0) і нулявою нічыёю завяршыла супраць казлоўшчынскіх равеснікаў. Матч СШ №1 і Казлоўшчынскай СШ завяршыўся таксама ўнічыю — 1:1. Такім чынам, каманда СШ №3 на другі год захавала за сабою чэмпіёнскі тытул.

Віцэ-чэмпіён — Казлоўшчынская СШ, якая два матчы згуляла ўнічыю.



Сярэбраны "Белтэрміз"

Жаночая каманда Дзятлаўскага раёна "Белтэрміз" стала віцэ-чэмпіёнам вобласці ў 1-й лізе. Другі год запар.

У леташнім дэбютным чэмпіянаце наша каманда фінішавала на другім месцы. Чэмпіёнскі тытул дастаўся фаварыткам турніру — мастаўчанкам. Абедзве сустрэчы з імі нашы прайгралі: у гасцях — 0:3, дома — 2:3. Міжсезонне для каманды выдалася прадуктыўнае: праз старанні старшыні раённай Федэрацыі валейболу і па сумяшчальніцтве трэнера Васіля Русіна каманда заимела шаноўнага спонсара, а з яго прыходам і ўласнае імя — "Белтэрміз".

Павышэннем задачы каманды на чарговы сезон была перамога над Мастамі, якая мелася адкрыць шлях да чэмпіёнскага тытула. Аднак задача "Белтэрміза" на старце турніру ўскладнілася ў разы. Мала таго, што ў чэмпіянат заявіліся моцныя дружыны Смаргонскага і Ваўкавыскага раёнаў, дык яшчэ ў пошуках тытула і належных да яго прызоў забрыла ў 1-ю лігу каманда Свіслацкага раёна, якая папярэдні сезон правяла ў Вышэйшай лізе вобласці і была там абдзелена ўзнагародамі. У выніку замест аднаго фаварытнага саперніка (Мастоў) "Белтэрміз" атрымаў адразу чатырох. Фінішная перспектыва дзятлаўчанак звузілася да чацвёртага-пятага месца.



Футбол. Чэмпіянат вобласці.

3 паражэння пачалі турнір футбалісты дзятлаўскай каманды. 1 мая ў Шчучыне яны прайгралі гаспадарам 0:2.

Для ўдзелу ў чэмпіянаце вобласці 2011 года заявіліся 13 каманд. У іхнім ліку два дэбютанты — Смаргонь і Астравец.

Смаргонь вярнулася на абласныя "кругі свая" пасля перапынку і вяртанне адзначыла гучнаю перамогаю над шматгадовым грандам чэмпіянатаў вобласці гродзенскім "Хімікам" — 4:1.

Вызначыўся і другі дэбютант — Астравец дома абыграў Іўе 2:0.



Першамай спартыўны

Перад стартам спартыўных спаборніцтваў адбылося шанаванне лыжа-біятлоннай каманды выхаванцаў Раготнаўскай школы. У сезоне 2011 года раготнаўцы пад кіраўніцтвам свайго трэнера Мікалая Анацкі ў спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў заваявалі 35 медалёў — 13 залатых, 15 сярэбраных, 7 бронзавых. Чэмпіёнамі станавіліся Сяргей Брында, Сяргей Якаўчык, Іна Ашмян. Віцэ-чэмпіёнамі — Сяргей Брында, Дзіяна Татарынава, Вольга Саўко, Іна Ашмян, Яўген Апанасік. Бронза на рахунку Алены Апанасік і Таццяны Саўко.

Акрамя таго, чэмпіёнамі ў складзе каманды ў 2011 годзе сталі Сяргей Брында, Алег Лазоўскі, Андрэй Ляўкевіч, Павел Канавалік, Алена Апанасік, Вікторыя Фабішэўская, Дзіяна Татарынава, Алег Хілімончык, Сяргей Якаўчык, Яўген Васілька, Павел Сямашка, Вольга Саўко, Іна Ашмян, Наталля Кудзеля, Таццяна Лазоўская.



Спартакіяда настаўнікаў

У два этапы прайшла раённая галіновая спартакіяда работнікаў установаў адукацыі з удзелам 19 каманд. Праграму спартакіяды склалі чатыры спартыўныя дысцыпліны: валейбол, шашкі, настольны тэніс, гіра. На першым этапе каманды змагаліся за выхад у фінал , на другім - разыгрывалі прызавыя месцы.

Найбольш масавым аказаўся турнір па шашках. У ім удзельнічалі 18 каманд. Перамаглі шашысты Вензавецкага дзіцячага сада-школы. Другое месца занялі работнікі Дзятлаўскага дзіцячага дома, трэцяе - Казлоўшчынскай школы.

Гэткім жа прадстаўнічым - 18 каманд - аказаўся і турнір па настольнаму тэнісу. Яго пераможцамі сталі работнікі Дзятлаўскага дзіцячага дома. Другое месца занялі круцілавіцкія тэнісісты, трэцяе - прадстаўнікі Дзятлаўскай СШ №3.



Міні-футбол: Першы чэмпіён

Перамогаю казлоўшчынскай каманды "Оld Friends" ("Старыя сябры") завяршыўся першы раённы зімовы (у спартзале) чэмпіянат па міні-футболу. Увесь турнір будучы чэмпіён прайшоў без паражэнняў. I толькі ў адным матчы з 12 не змог перамагчы.



Сярод чэмпіёнаў - Ігар Іода

Нядаўна ў Гродне адбылося 13-ае першынство Рэспублікі Беларусь па кіокушынкай каратэ-до сярод юнакоў ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў.

Удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах прынялі 35 чалавек, у ліку іх — чатыры прадстаўнікі Дзятлаўшчыны: Эдгар Бужынскі, Ігар Іода, Яраслаў Санюк, Валерый Емяльянчык. Юнакі займаюцца ў спартыўнай секцыі каратэ-до, якая працуе ў СШ №3 г. Дзятлава.

Па выніках спаборніцтваў пяць перамог ва ўсіх узроставых катэгорыях атрымалі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці. У ліку чэмпіёнаў і дзятлаўчанін Ігар Іода (катэгорыя 16-17 гадоў, вага ад 60 да 68 кілаграмаў).