Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Электрасувязісты - лепшыя

Перамогаю каманды РВЭС завяршыўся валейбольны турнір раённай спартакіяды КФК.

У фінале электрасувязісты абыгралі каманду ЦРБ — 2:1.

Пераможцы выступілі ў наступным складзе:

  • Андрэй Каско,
  • Віталь Марцукевіч,
  • Аляксей Лупач,
  • Вадзім Бойка,
  • Вячаслаў Грышук,
  • Дзмітрый Абрамчык.



Пераможнае шэсце Юліі Шах

Другі год запар у шахматна-шашачным клубе Дзятлава праведзены чэмпіянат па шашках сярод членаў раённага грамадскага аб'яднання Беларускага таварыства інвалідаў. У турніры ўдзельнічалі 10 чалавек.

Першынство было праведзена па кругавой сістэме. Лідарства з першых тураў захапіў квартэт у складзе Дзмітрыя Абярухціна, Юліі Шах, Наталлі Трайнель, Яніны Пуйта. У наступных гульнях усе лідары пачалі страчваць ачкі, за выключэннем Юліі Шах. Юлія завяршыла турнір без адзінага паражэння і, набраўшы 9 ачкоў, стала пераможцаю.



Міжраённы турнір з трыумфам Венславоўскага

Турнір па шашках, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў Дзятлаве 3-га ліпеня. Для ўдзелу ў ім заявіліся дзве каманды Дзятлаўскага раёна і па адной камандзе Івацэвіцкага і Слонімскага раёнаў. Дажджлівае надвор'е ўнесла карэктывы ў арганізацыю і месцам правядзення турніру: замест гарадскога стадыёна стаў шахматна-шашачны клуб.

Формулаю турніру сталі спаборніцтвы ў пяці групах (адпаведна на першай, другой, трэцяй, чацвёртай, пятай дошках). Пераможцаю турніру станавілася каманда з лепшаю сумаю ачкоў сваіх удзельнікаў у кожнай групе.



Месца сустрэчы - Маўчадка

На Маўчадцы, у Рыбаках, 24 - 26 чэрвеня прайшоў турысцкі злёт з праграмы раённай штогадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры.

Пераможна выступіла каманда СВК "Граніт-Агра". Гранітаўцы першынствавалі ў чатырох відах праграмы з сямі. I гэтыя чатыры віды — найбольш важныя, у іх ліку турысцкая паласа перашкод, конкурсы турысцкага быту, песні, кухараў. Яшчэ адно прызавое месца (трэцяе) "Граніт-Агра" заняў у дартсе.

Каманда-пераможца выступіла ў наступным складзе: Станіслаў Мазур, Яўген Дворык, Валянціна Сасноўская, Дзмітрый Аблажэй, Аляксандр Жых, Дзмітрый Грыцук, Міхаіл Майсеенка, Дзмітрый Кулеш, Юлія Рак, Кацярына Нагорная, Наталля Сявец, Алеся Манцэвіч, Людміла Адамчык, Ганна Жых, Людміла Мядзведзь.



Дзятлаўчане на рэспубліканскай спартакіядзе

Іван Варабей - двухразовы бронзавы прызёр Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў 2011 года.

Тады, як абсалютная большасць школьнікаў выпраўляецца ў чэрвені на канікулярны адпачынак, для школьнікаў-спартсменаў надыходзіць, магчыма, самы напружаны перыяд рэалізацыі сваёй спартыўнай формы, гадавой трэніровачнай работы - старты ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Ужо шосты год запар праводзіцца Рэспубліканская комплексная спартакіяда школьнікаў, у праграме якой разнастайныя дысцыпліны, у тым ліку "каралева спорту" - лёгкая атлетыка. Каралева яна і па ўніверсальнасці спартыўных практыкаванняў, і па аб'ёмнай медальнасці. Усе шэсць гадоў у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці выступалі выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.



Абласная спартакіяда

30-31 мая 2011 года адбылася абласная спартакіяда работнікаў культуры, інфармацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

У абласной галіновай спартакіядзе работнікаў культуры выйшлі на старт 35 каманд: у першай трупе - 7 камандаў установаў культуры і спорту, у другой трупе — 28 камандаў установаў культуры і інфармацыі.

Дзятлаўская раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў культуры была адной з самых актыўных удзельнікаў спартакіяды. У камандным заліку яна заняла шостае месца.

Праграму двухдзённых спаборніцтваў, якія праходзілі на турысцкай базе "Нёман", склалі турніры па валейболу, настольнаму тэнісу, шашках, лёгкай атлетыцы, дартцу, гіравым спорце.



Поўны камплект медалёў

Залаты, два сярэбраныя і два бронзавыя медалі прывезлі з 1-га этапу адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь сярод аматараў бегу на лыжаролерах раготнаўскія лыжнікі Мікалая Анацкі.

Этап Кубка Беларусі — турнір нацыянальнага ўзроўню з Рэспубліканскага календара спартыўных спаборніцтваў Міністэрства спорту і турызму РБ — адбыўся ў Лідзе.

Раготнаўцы ў сваёй узроставай катэгорыі спаборнічалі, па-сутнасці, паміж сабою. Залаты медаль выйграла Алена Апанасік, якая становіцца лідарам раготнаўскай каманды. Сярэбраныя медалі на рахунку Іны Ашмян і Сяргея Брынды, бронзавыя медалі атрымалі Дзіяна Татарынава і Юрый Мацюк.



Яшчэ раз чацвёртыя

Зборная каманда Дзятлаўскага раёна заняла чацвёртае месца у заліку другой (сельскай) групы раёнаў на XIII абласных спартыўных гульнях працоўных.

Да трэцяй прызавой прыступкі дзятлаўчанам заставалася менш, чым крок. Але бронзавае месца дасталося ўсё-такі зборнай Ашмянскага раёна. Пры роўнай колькасці сум заліковых месц (па 54) ашмянцы апярэдзілі дзятлаўчан па дадатковым паказчыку.

Удзельнікі "малых абласных алімпійскіх гульняў" (гэтак яшчэ вобразна называюць абласныя гульні працоўных) спаборнічалі тры дні ў дзевяці відах спорту: плаванні, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, гіравым спорце, мужчынскім і жаночым валейболе, мужчынскім і жаночым стрытболе, міні-футболе.



Дзяўчынкі гуляюць у шашкі. І перамагаюць.

У культурна-спартыўнай праграме нядаўняга Дня абароны дзяцей знайшлося месца і для турніра шашыстаў дзетсадаўскага ўзросту. Як мага лепш згуляць хацелі усе, усе жадалі перамог, а найбольш удала выступіла выхаванка Дзятлаўскага сада № 1 Надзя Балькоўская.

Яна набрала тры з палавінаю ачкі і заняла першае месца ў турніры. На другім месцы з трыма ачкамі фінішавала прадстаўніца Казлоўшчынскага садка Каця Кучынская. Бронзавым прызёрам спаборніцтваў стаў Алёша Сачык з Наваельнянскага сада, на яго рахунку 2 з палавінаю ачкі.



Легкаатлетычны крос (тэст Купера)

Як і ў шматбор'і, камандны п'едэстал нязменны: СВК "Русь-Агра", ліцэй, СВК "Хвінявічы".

Лепшы вынік у індывідуальным заліку мужчын у С. Мухі (СВК "Хвінявічы") — 104520 балаў. На другім месцы В. Лакцевіч (СВК "Граніт-Агра") - 98600, на трэцім - В. Пусько (СВК "Русь-Агра") - 97461 бал.