Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Шашкі. Чэмпіён - Казлоўшчына

Перамогаю каманды Казлоўшчынскай школы завяршылася раённае першынство школьнікаў па шашках.
Тытул дастаўся пераможцам у роўнай барацьбе з хвінявіцкімі школьнікамі.

Фінальны матч названых сапернікаў завяршыўся ўнічыю. Не выявіў пераможцу і першы дадатковы паказчык - вынік гульні на першай дошцы, тут таксама зафіксавана нічыя. I толькі другі дадатковы паказчык - перамога Мікалая Францішчыка на другой дошцы - аддаў перавагу казлоўшчынскім шашыстам.

За каманду-пераможцу, акрамя Францішчыка, выступілі Цімафей Турык і Ангеліна Галаўнёва. Другое каманднае месца заняла Хвінявіцкая школа. Трэцяе месца ў барацьбе з камандаю СШ №1 здабылі дварэцкія шашысты.



Восеньскае шматбор'е

Каманднымі перамогамі СШ №3 і Яварскай школы завяршыліся раённыя спаборніцтвы па восеньскім шматбор'і комплекса "Абаронца Айчыны" сярод прызыўнай і дапрызыўнай моладзі. Удзельнікамі турніру былі 12 каманд: 5 — у першай групе гарадскіх школ, сем — у другой групе вясковых школ.

У групе гарадскіх школ з відавочнаю перавагаю (305 балаў) перамагла каманда дзятлаўскай СШ №3 пад кіраўніцтвам настаўніка А. Філідовіча. На другім месцы — казлоўшчынскія хлопцы (255 балаў). Трэці прызёр — каманда Гезгалаўскай гімназіі (198 балаў).

У групе вясковых школ з сумаю 190 балаў першынствавала каманда Яварскай школы (настаўнік Ю. Скрабец). На другім месцы — хвінявіцкія хлопцы (164 балы). На трэцім — вензавецкія (154 балы).



Спартыўная рэвізія раёна

28 кастрычніка ў Дзятлаўскім раёне працавала выязная калегія ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Яна аналізавала развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму ў нашым раёне.

Напачатку удзельнікам калегіі была прапанавана прэзентацыя раёна. Старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі пазнаёміў гасцей з эканамічным і сацыяльна-культурным развіццём Дзятлаўшчыны з выкарыстаннем фота- і відэаматэрыялаў.

Затым удзельнікі калегіі выправіліся ў тур па раёне. Яны агледзелі дзятлаўскі гарадскі стадыён, наведаліся ў Дзятлаўскую гімназію і азнаёміліся з работаю яе калектыва фізічнай культуры. У санаторыі "Радон" іх цікавіла арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і аказанне платных паслуг па профілі фізічнай культуры. Затым удзельнікі выязной калегіі выправіліся ў вёску Цяцейкі да аграсядзібы "Каля дуба". Завяршыўся тур па Дзятлаўшчыне візітам у Круцілавіцкую школу.



Спартыўнае асарці - 87

ЛЕТНЯЯ СПАРТАКІЯДА

Тры прызавыя месцы — два сярэбраныя і адно бронзавае — занял і на летняй абласной спартакіядзе сельскіх жыхароў каманды Дзятлаўскага раёна. Сярэбранымі прызёрамі сталі жаночая валейбольная каманда і каманда па міні-футболу, бронзавым прызёрам — тэнісная каманда. За крок да прызавога подыума спынілася мужчынская валейбольная каманда.

Акрамя ўжо названых відаў, нашы дзясятыя — у стрытболе, адзінаццатыя — у лёгкай атлетыцы, пятнаццатыя — у гіравым спорце.



Дзіцячы міні-футбол

Турнір па міні-футболу да 100-годдзя беларускага футбола, у якім удзельнічалі футбалісты 1998-2000 гадоў нараджэння, за яўнаю перавагаю выйграла каманда дзятлаўскай СШ №1. Выхаванцы трэнера Уладзіміра Ганчара атрымалі перамогі ва ўсіх чатырох матчах (СШ №1 - СШ №3 - 3:1, СШ №1 - Гезгалаўская гімназія - 1:0, СШ №1 — Дзятлаўская гімназія — 2:1, СШ №1 — Казлоўшчынская СШ — 1:0) і набралі 12 ачкоў.

Каманда пераможцаў выступіла ў наступным складзе: Яўген Чыжык, Вадзім Дранковіч, Эдуард Маркаў, Дзмітрый Лішык, Ігар Крагельскі, Ілья Котаў. Трэнер — Уладзімір Ганчар.



Абласны фінал

Жаночая і мужчынская зборныя каманды раёна па валейболу і зборная каманда раёна па міні-футболу здабылі пуцёўкі ў абласны фінальны турнір рэспубліканскай спартакіяды сельскіх жыхароў.

У мінулую суботу, 10 верасня, у Дзятлаве прайшлі адборачныя занальныя турніры па валейболу, міні-футболу і стрытболу. За дзве пуцёўкі ў абласны фінальны турнір сельскай спартакіяды ў кожным з названых турніраў змагаліся каманды Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага і Воранаўскага раёнаў.

Дзятлаўская жаночая каманда, якая выступіла ў складзе "Белтэрміза", адборачны занальны турнір у Дзятлаве выйграла ўпэўнена. Ва ўсіх трох матчах супраць зборных каманд Навагрудскага, Воранаўскага, Карэліцкага раёнаў дзятлаўчанкі перамаглі з аднолькавым лікам — 2:0.



Білеты на матчы БАТЭ

Білеты на матчы БАТЭ з "Барселонай" і "Міланам" у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, якія адбудуцца
28 верасня і 1 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама", будуць каштаваць ад 70 да 250 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба барысаўскага клуба.

Першымі з 7 верасня на барысаўскім гарадскім стадыёне права набыць білеты на гульню з "Барселонай" атрымаюць уладальнікі абанементаў, атаксама члены клуба балельшчыкаў.



Футбольныя канікулы

У час летніх школьных канікул прайшлі абласныя футбольный турніры для школьнікаў.

Двума ўзростамі выступілі дзятлаўскія каманды ў турнірах з праграмы абласной спартакіяды "Каласок" для сельскіх школьнікаў.

Малодшая каманда (хлопцы 1997-1999 гадоў нараджэння) у занальнай адборачнай групе "Г" у Карэлічах заняла другое месца. Сапернікамі дзятлаўчан былі равеснікі з Карэліцкага, Іўеўскага, Навагрудскага раёнаў. Нашы перамаглі навагрудчан — 4:0, іўеўскіх футбалістаў — 4:2, прайгралі гаспадарам поля — 0:3. Дзятлаўчане занялі другое месца ў групе і на абласны фінальны турнір у Шчучын не трапілі. Па выніках матчаў у занальнай групе арганізатары абласнога турніру вызначылі нашым футбалістам сёмае месца ў рэйтынгу каманд сямнаццаці раёнаў Гродзенскай вобласці.



Вялікі турнір малога тэнісу

17 ліпеня ў Дзятлаве адбыўся першы адкрыты раённы турнір па настольнаму тэнісу. Гаспадары запрасілі да ўдзелу ў ім каманды з суседніх гарадоў - Навагрудка, Ліды, Карэлічаў.

У складах каманд заявіліся ў спаборніцтвы 22 тэнісісты. Шэсць з гэтай колькасці прадстаўлялі Дзятлава — Ігар Мацюк, Сяргей Калашнікаў, Мечыслаў Васкель, Дзяніс Баковіч, Андрэй Лябецкі, Павел Мацюк.

У першым раўндзе турніру спартсмены спаборнічалі па кругавой сістэме ў чатырох адборачных трупах. Па два тэнісісты з лепшымі вынікамі выходзілі ў галоўную фінальную групу, дзе аспрэчвалі месцы з першага па восьмае. Усе астатнія ў другой фінальнай трупе таксама па кругавой сістэме разыгрывалі месцы з 9 па 22.



Футбол. Чэмпіянат вобласці. 9 гульня.

У чэмпіянаце вобласці згуляны два туры.

Дзятлаўская каманда 26-га чэрвеня не паехала на матч у Смаргонь, і ёй залічана тэхнічнае паражэнне 0:3.

Дамашні матч дзятлаўчан супраць Іўя з перанесенага ад 4-га чэрвеня тура завяршыўся ўнічыю 2:2.