Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Чэмпіён па шашках

Пераможцам першынства раёна па шашках стаў Юрый Чайкоўскі. Чэмпіён на два ачкі апярэдзіў кожнага з яго сапернікаў па фіналу — Аляксандра Масляка, Мікалая Венславоўскага, Андрэя Лявончыка.

Раённае першынство было разыграна ў два этапы. На першай стадыі спаборніцтваў быў вызначаны квартэт прэтэндэнтаў на чэмпіёнскі тытул. У фінальную групу выйшлі Чайкоўскі (12 ачкоў), Венславоўскі (10), Лявончык (8,5), Масляк (8). Восем ачкоў у спаборніцтвах на першым этапе набраў і Валянцін Лябецкі, але ў фінал не трапіў, прайграўшы асабістае саперніцтва Масляку.

Каб пазбегнуць прахадных матчаў і магчымай маніпуляцыі турнірным становішчам, ачкі, набраныя ўдзельнікамі фіналу ў гульнях паміж сабою на першым этапе спаборніцтваў, залічваліся ў фінальным турніры (на другім этапе). I, такім чынам, Чайкоўскі прадоўжыў спаборніцтвы з набыткам у 4.5 ачка, Масляк меў — 3, Венславоўскі — 2,5, Лявончык — 2.



Лыжнікі-снайперы на рэспубліканскай арэне

Традыцыйна паспяхова выступіла на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлону, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба зборная каманда Гродзенскай вобласці.

У яе складзе былі дзве прадстаўніцы Дзятлаўскага раёна — Таццяна Саўко і Хрысціна Загдай.

Хрысціна паказала 9-ы вынік у лыжнай гонцы і 10-ы — у стральбе. Таццяна ў лыжнай гонцы была 18-я, але кампенсавала ачковы недабор выдатнай стральбою — у ціры яна паказала лепшы вынік сярод дзяўчынак сваей узроставай групы: 97 з 100.



Лыжнікі - снайперы

Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлону, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адбыліся пад Навагрудкам. Там у адзін дзень спаборнічалі каманды малодшай і старэйшай узроставых груп.

За старэйшых ад нашага раёна выступілі Таццяна Саўко, Хрысціна Загдай, Дзмітрый Татарынаў, Юрый Мацюк.

Таццяна Саўко заняла 3-е месца ў біятлоне (стральба + лыжная гонка), Юрый Мацюк стаў 3-ці на лыжнай дыстанцыі. Каманда нашага раёна фінішавала на трэцім месцы.



Пасялковая спартакіяда

У спартыўных залах Казлоўшчынскай школы і ліцэя прайшла традыцыйная спартакіяда "Здароўе".

На заклік да ўдзелу старшыні пасялковага Савета В. Бяляткі адклікнуліся шэсць мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў: ліцэй, школа, СВК "Слава працы", вінзавод, ПМС, ЖКГ. Праграму спаборніцтваў склалі чатыры дысцыпліны: шашкі, гіра, стральба, валейбол.

3 камандаў валейбольнага турніру былі складзены дзве групы. У першай групе ўпэўнена перамаглі валейбалісты СВК. Другое месца заняла каманда ПМС. Напружаная барацьба ў другой трупе завяршылася перамогаю спартсменаў вінзавода, ліцэісты фінішавалі на другім месцы. У матчы за трэцяе прызавое месца каманда ліцэя ў роўнай барацьбе перамагла ПМС. А вось вінаробы, як ні стараліся, навязаць барацьбу фаварыту — СВК "Слава працы" — не змаглі і саступілі.



Валейбольны Кубак прафсаюза

У суботу, 10 сакавіка, адбыўся раённы турнір па валейболу на Кубак райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзельнічалі 7 каманд сельгаскааператываў.

Пасля завяршэння першага этапу спаборніцтваў, дзе каманды спаборнічалі ў двух групах, чатыры лепшыя калектывы — СВК "Слава працы", "Вензавец", "Граніт-Агра", "Дварэц-Агра" — разыгралі прызавыя месцы.

Бронзавым прызёрам турніру стала каманда СВК "Дварэц-Агра". На другім месцы — валейбалісты СВК "Граніт-Агра". Пераможца турніру — СВК "Слава працы".

Прызёры турніру адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Акрамя таго, пераможца турніру атрымаў сертыфікат на 1 000 000 рублёў для набыцця спартыўнага інвентару.



Свіслач - "Белтэрміз" - 3:2

Валейбол. Чэмпіянат вобласці. 1-я ліга.

У другім матчы чэмпіянату дзятлаўскі "Белтэрміз" зкзаменавау дзеючы чэмпіён — каманда Свіслацкага раёна. Экзамен дзятлаўчанкі вытрымалі.

Пачалі матч нашы кепска. Гарэлі ў першым сэце — 11:25. Нішто не давалася. Ні прыём, ні падача, ні блок, ні пас з ударам. Можа таму, што легка, гуляючы ў пясочніцы, выйгралі нашы першы дамашні матч у Ашмянаў (3:0). А Свіслач прапанавала гульню па-даросламу.

На другі сэт трэнер Васіль Русін памяняў лінію нападзення. У атаку вылучылі дуэт Алена Пяцэвіч — Ірына Карпава. Гульня дзятлаўчанак палепшылася, але недастаткова, каб выйграваць. Зноў саступілі — 17:25.



Зноў у ліку лепшых

3 2001 года ўпраўленнем фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама праводзіцца агляд-конкурс на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

Неаднаразова па выніках спаборніцтваў у лік лепшых уваходзіў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

У 2005, 2007 гадах дзятлаўчане сталі трэцімі, у 2006 годзе занялі другое месца. Тройчы па выніках конкурсу станавіліся чацвёртымі.



Медальная каманда

10 медалёў і чэмпіёнства ў агульнакамандным заліку прывезла з абласной зімовай спартакіяды для сельскіх жыхароў раготнаўская каманда трэнера Мікалая Анацкі.

Абласная зімовая спартакіяды прайшла 18 - 19 лютага ў Лідзе.

У першы дзень спаборніцтваў адбыліся індывідуальныя гонкі. I ў кожнай з чатырох намінацый (хлопцы і дзяўчаты да 18 гадоў, мужчыны і жанчыны ад 18 і старэйшыя) раготнаўскія лыжнікі здабылі прызавыя месцы.



Чэмпіён раёна - Масляк

Чэмпіёнам раёна 2012 года па шахматах стаў Аляксандр Масляк.

Тытул дастаўся яму ў вострым саперніцтве з Андрэем Лявончыкам. Дуэт Лявончык — Масляк захапіў лідарства з першага тура. У вочным паядынку перамогу атрымаў Лявончык. Шанцы Масляка адрадзіліся пасля паражэння Лявончыка ад Віктара Урбановіча. У выніку першы раўнд першынства лідары завяршылі з аднолькавым наборам ачкоў — па 8. На ачко адстаў Віктар Урбановіч. Апошнюю — чацвёртую — пуцёўку ў фінальньі раўнд здабыў Аляксей Гульнік.



Трэці паход па золата


Валейбол. Чэмпіянат вобласці. 1-я ліга.

У нядзелю 12 лютага дзятлаўская жаночая валейбольная каманда "Белтэрміз" выправілася ў трэці паход па тытул чэмпіёна вобласці. Гэтак - па максімуму - сфармуляваў задачу на сезон старшыня раённай федэрацыі валейбола і трэнер "Белтэрміза" Васіль Русін.

Два папярэднія рэйды нашай каманды па тытул (у 2010 і 2011 гадах) завяршыліся віцэ-чэмпіёнствам.
Пазалетась непераадольнаю перашкодаю для дзятлаўчанак стала фаварытная каманда Мастоўскага раёна - прайгралі ёй абодва матчы.