Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Турнір па валейболе на кубак Навагрудскай епархіі - 2019

На базе гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў на кубак Навагрудскай епархіі. Турнір быў арганізаваны ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.



Для дзяцей і на здароўе

Раённыя спаборніцтвы "Алімпійскія надзеі Беларусі" Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу па зімнім шматбор'і сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў адукацыі пад назвай "Здароўе" прайшлі 15 студзеня ў Дзятлаве.



На лыжах з сям'ёй і школай

Зімой самы жаданы від спорту - катанне на лыжах. Гэта займальны занятак, здольны прыносіць задавальненне як дзецям, так і дарослым.

Заняткі на свежым паветры пазітыўна прымаюцца вучнямі Дварэцкай сярэдняй школы. Сваім вопытам і назіраннямі дзеліцца настаўнік фізічнай культуры гэтай школы Рычард Папянюк:



Снежныя снайперы на рубяжы

Перад імі стаяла першапачатковая задача - запомніць нумар рубяжа. Затым прагучала каманда: "Да лыжні! На старт! Увага! Марш!"

Так 12 студзеня ў Дзятлаве на стадыёне "Колас" стартавалі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.



Калядны турнір - 2019

У спартыўнай зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава адбыліся раённыя калядныя спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых любіцельскіх каманд.

Спаборніцтвы праводзіліся з мэтай папулярызацыі валейбола, прапаганды здаровага ладу жыцця, каб зацікавіць працаўнікоў рэгулярна займацца фізкультурай і спортам.



Спартакіяда сабрала каманды летнікаў

Раённая спартакіяда сярод выхаванцаў летнікаў установаў адукацыі раёна прайшла 20 чэрвеня на стадыёне "Колас" у Дзятлаве. Арганізатары мерапрыемства - аддзел адукацыі райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.



Дзятлаўчанін - сярэбраны прызёр міжнародных спаборніцтваў

III Адкрыты летні чэмпіянат Беларусі па легкай атлетыцы сярод ветэранаў спорта прайшоў у чэрвені ў горадзе Гродне.



Новыя перамогі юных спартсменаў

Напрыканцы навучальнага года ў горадзе Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў - 2018 па лёгкай і цяжкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння.



Новыя перамогі лёгкаатлетаў

Алімпійскія дні моладзі Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы прайшлі ў горадзе Гродне. У спаборніцвах прынялі ўдзел зборныя каманды юнакоў і дзяўчат 2001-2003 гадоў нараджэння з розных гарадоў і раёнаў Гродзенскай вобласці.



Летні адпачынак пачаўся з міні-футбола

Па-спартыўнаму ярка стартаваў летні сезон у Дзятлаве

1 чэрвеня, у першы дзень летняга адпачынку школьнікаў, у рамках раённай спартакіяды 2018 года на стадыёне "Колас" у Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе "Каласок".