Спорт



У Дварцы згулялі ў "Футбол у вёсцы"

5 красавіка на Дзятлаўшчыне стартаваў праект "Футбол у вёсцы". У ім прымуць удзел 12 сельскіх школ раёна. Праект прадоўжыцца да 18 мая. Фінальны этап збярэ ўсіх прыхільнікаў футбола на гарадскім стадыёне "Колас" у Дзятлаве.

Спаборнічаць тут будуць 12 зборных вясковых школ.



"Футбол у вёсцы"

У рамках праекта "Футбол у вёсцы" на працягу двух тыдняў матчы згулялі спартсмены Таркачоўскай, Круцілавіцкай, Наваельнянскай і Жукоўшчынскай школ.



Правялі зіму спартыўна

Жыхары нашага раёна любяць зімовыя віды спорту і актыўна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах.

Напрыклад, вучні Раготнаўскай базавай школы пад кіраўніцтвам настаўніка Мікалая Анацкі прадстаўлялі Дзятлаўшчыну як у абласных, так і ў міжнародных спаборніцтвах.



Вясновыя спаборніцтвы

У Гродне адбыўся адкрыты чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па кіакушынкай каратэ "Вясна над Нёманам".

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 50 каратыстаў з Расіі, Польшчы, Беларусі. Ад Дзятлава выступілі 13 спартсменаў, з якіх восем атрымалі прызавыя месцы.



Перамогі нашых каратыстаў

У Дзятлаве адбылося VI адкрытае першынство па кіакушынкай каратэ-до ў раздзеле кумітэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 160 каратыстаў з Навагрудка, Слоніма, Гродна, Мінска.



Краіна згуляе ў дзятлаўскі "Футбол у вёсцы"

Восенню 2017 года Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" правяла Адзіны тыдзень масавага футбола УЕФА, у рамках чаго было абвешчана аб тым, што вядомы футбаліст Аляксандр Глеб стаў паслом АБФФ па развіцці масавага футбола ў Беларусі.



Турнір грацый

У Дзятлаве адбыўся II штогадовы турнір па мастацкай гімнастыцы і спартыўнай акрабатыцы "Крылы да поспеху".

Выхаванкі трэнера Валерыя Герасіменкі спаборнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях мастацкай гімнастыкі і спартыўнай акрабатыцы.



"Золотая шайба": адкрыцце турніру

Ha лёд, гатовыя да спартыўнага паядынку марозным ранкам, рашуча выйшлі каманды сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №3, гімназіі №1 горада Дзятлава, каманды Казлоўшчынскай, Наваельнянскай, Гезгалаўскай сярэдніх школ.



Турнір па волейболе на кубак Навагрудскай епархіі

На базе гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод дзяўчынак на кубак Навагрудскай епархіі.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 8 каманд. Яны былі падзелены на дзве трупы (гулялі па Алімпійскай сістэме).



Калядны турнір па валейболе

Раённы калядны турнір па валейболе з удзелам мужчынскіх каманд прайшоў у Дзятлаве. У турніры ўдзельнічалі 7 каманд груп A і В.

Каманды групы А гулялі у спартзале СШ №3. Першае месца занялі аматары з Вензаўца, другое — КХП "Наваельня", трэцяе - аддзел Дэпартамента аховы МУС, чацвёртае — валейбалісты Наваельнянскай школы.