Нядаўна Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства ўзначаліў Мікалай Пятровіч Лянцэвіч. Напярэдадні юбілею спажывецкай кааперацыі карэспандэнтка газеты цікавілася ў новага кіраўніка пра рабочыя планы.
— Мікалай Пятровіч, вы ўзначалілі адну з буйнейшых арганізацый раёна. На якія накірункі ў рабоце збіраецеся звяртаць асаблівую ўвагу?
— Лічу, што акцэнт неабходна зрабіць на такія пытанні, як павышэнне якасці абслугоўвання людзей, забеспячэнне закупу ў насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, мадэрнізацыю кааператыўных прадпрыемстваў, нарошчванне экспарту тавараў і паслугаў. Важнае патрабаванне часу — атрымліваць і мець у наяўнасці ў гандлёвай сетцы тавары айчынных вытворцаў, у тым ліку вырабляць іх пад уласнай маркай і рэалізоўваць па канкурэнтных цэнах.
Сёлета спажывецкая кааперацыя Рэспублікі Беларусь адзначае свой 100-гадовы юбілей.
Роўна стагоддзе задавальняе патрэбы спажыўцоў самая буйная гандлёвая сетка краіны. Праўда, у Заходняй Беларусі, у сувязі з вядомымі гістарычнымі падзеямі, яна пачала функцыянаваць крыху пазней.
Паважаныя пакупнікі!
Толькі з 10 па 14 снежня 2012 года ў магазінах Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства вы зможаце набыць кандытарскія вырабы па самых нізкіх цэнах.
Панядзелак 10 снежня:
Аўторак 11 снежня:
На 1 студзеня 2012 года да сістэмы спажывецкай кааперацыі належалі 85 магазінаў гандлёвай плошчай 8,8 тысячы квадратных метраў. Большая частка магазінаў (58,8%) з'яўляліся змешанымі, 27,1% — харчовымі, 14,1% — нехарчовымі.
Сетка грамадскага харчавання сістэмы спажывецкай кааперацыі прадстаўлена 19 аб'ектамі на 1078 пасадачных месцаў, у ліку якіх адно кафэ.
Арганізацыямі гандлю ў студзені - маі 2012 года рэалізавана тавараў на 44,3 мільярда рублёў, што ў супастаўных цэнах на 2,1% больш, чым за адпаведны перыяд 2011 года. У структуры тавараабароту гандлю арганізацый спажывецкай кааперацыі пераважала рэалізацыя харчовых тавараў (82,6%).