Спажыўцам

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Як засцерагчы сябе ад няякасных паслугаў

ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫ СЯБЕ АД НЯЯКАСНЫХ ПАСЛУГАЎ

Напярэдадні Дня спажыўца карэспандэнтка газеты сустрэлася з А. Андруцэвічам. загадчыкам юрыдычнага сектара Дзятлаўскага райвыканкама, каб даведацца, як звычайнаму спажыўцу засцерагчы сябе ад няякасных паслугаў.

— Аляксандр, як засцерагчыся ад тых, хто дазваляе сабе аказваць паслугі няякасна?
— Найбольшыя цяжкасці пры абароне парушаных правоў спажыўцоў выкпіканы тым, што паміж спажыўцом і выканаўцам работ, тым, хто аказвае паслугі, належным чынам не аформлены дагавор.

— I гэта значыць...
— Абарона правоў спажыўцоў залежыць ад таго, наколькі правільна яны змогуць скласці дагавор на выкананне работ, аказанне паслугаў. Калі ў дагаворы будуць адпюстраваны ўсе неабходныя істотныя ўмовы, гэта дазволіць пазбегнуць цяжкасцяў пры даказванні ўмоваў здзелкі і іншых абставін у выпадку ўзнікнення спрэчкі.



Пра твае правы, спажывец

Вас абважылі? Недадалі частку рэшты за пакупку? Прадалі няякасны тавар? Нахамілі, нагрубіянілі прадаўцы? Тады гэтая інфармацыя — для вас.

Часта пакупнік саромеецца звярнуцца ў краму з прэтэнзіяй, калі парушылі яго правы спажыўца. I гэта не дзіўна, бо горад невялікі, амаль усе ведаюць адзін аднаго і часам баяцца праславіцца скандальнымі. А рэпутацыя часам чамусьці даражэйшая, чым выкінутыя на паветра грошы і падарванае атручваннем здароў'е. Але я лічу, што, дзе б ні быў чалавек, ён павінен ведаць і адстойваць свае правы спажыўца, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.



Канапы ад Абяцанкіна

Укожным друкаваным выданні сёння можна знайсці вялікую колькасць самых розных бытавых паслугаў, якія прапануюць насельніцтву індывідуальныя прадпрымальнікі. У аб'явах, як правіла, указваюцца даведачныя тэлефоны, нумары ліцэнзій, прозвішчы і ўліковы нумар падаткаплацельшчыка. Усё, як кажуць, як мае быць, усё па закону. Але, як пацвярджае суровая проза жыцця, гэта не гарантуе спажыўцу паспяховага вырашэння той або іншай яго бытавой праблемы. Перш чым званіць па ўказаным нумары, трэба добра падумаць пра механізм заключэння здзелкі, узважыць свае шанцы не быць падманутым. Аднак... усё ж многія гуляюць у рулетку...