Спаборніцтвы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"ЗАРНІЦА" ПАКЛІКАЛА НА СТАРТ

У Дзятлаве, на стадыёне "Колас", прайшла традыцыйная раённая ваенна-спартыўная гульня для школьнікаў "Зарніца". У спаборніцтвах прынялі ўдзел вучні 13 школ Дзятлаўшчыны. На ўрачыстым пастраенні сцяг Рэспублікі Беларусь паднялі мінулагоднія пераможцы — каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы.



"ЗАРНІЦА" ЗАПРАСІЛА НА СТАРТ

На стадыёне "Колас" у Дзятлаве прайшла традыцыйная раённая ваенна-спартыўная гульня для школьнікаў "Зарніца", прымеркаваная да 69-ай гадавіны Вялікай Перамогі. У спаботніцтвах прынялі ўдзел 14 каманд установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

На ўрачыстым пастраенні права узняць сцяг было дадзена мінулагоднім пераможцам -- навучэнцам Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Удзельнікаў "Зарніцы" павітаў ваенны камісар Дзятлаўскага райваенкамата Г. Т. Суравец. Ён зазначыў, што ўпершыню сёлетнім пераможцам будзе ўручаны пераходны кубак ад раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў".



ВІВАТ, ПЕРАМОЖЦЫ!

8 мая на Дзятлаўскім стадыёне "Колас" прайшла традыцыйная раённая ваенна-спартыўная гульня для школьнікаў "Зарніца". У ёй прынялі ўдзел вучні 14 школ Дзятлаўшчыны. На ўрачыстым пастраенні гонар падняць сцяг выпаў мінулагоднім пераможцам -- камандзе СШ №3 г. Дзятлава. Удзельнікаў павіталі, павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі, якому прысвечана гульня, і пажадалі шчаслівых стартаў начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама І. С. Кухарэвіч і намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага райваенкамата С. В. Баброўскі.

Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе тры асноўныя этапы: агляд строю і песні, паласу перашкод і лёгкаатлетычную эстафету. Каманды прайшлі жараб'ёўку і накіраваліся на хакейную пляцоўку, дзе суддзі ацэньвалі іх уменне спяваць і маршыраваць. Лепш за астатніх гэта атрымлівалася ў каманды Казлоўшчынскай СШ, крыху саступалі ёй наваельнянскія школьнікі, тройку лепшых замкнула каманда СШ №3 г. Дзятлава.



Пераможца "Зарніцы" - каманда СШ №3

Другі год запар каманда Дзятлаўскай сярэдняй школы №3 атрымала перамогу ў раённай ваенна-спартыўнай гульні "Зарніца". Мерапрыемства праходзіла 9 мая на гарадскім стадыёне "Колас".

На некалькіх этапах спаборніцтваў школьнікі раёна дэманстравалі сваю зладжанасць, уменне маршыраваць страявым крокам пад гукі песні, хуткасць і спрыт — у лёгкаатлетычнай эстафеце і пры праходжанні паласы перашкодаў.

У кожным з выпрабаванняў былі свае лідары. У конкурсе строю і песні ў тройку лепшых увайшлі каманды СШ №3, Наваельнянскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школаў. Самыя хуткія ў лёгкаатлетычнай эстафеце — прадстаўнікі СШ №3, Гезгалаўскай гімназіі і Наваельнянскай сярэдняй школы.