СНІД

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Выхад з сітуацыі - здаровы лад жыцця

Сёлетняе раённае мерапрыемства да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам адбылося ў Дварэцкім сельскім доме культуры. Удзел у акцыі прынялі вучні Дварэцкай сярэдняй школы, Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Белагурнаўскага дзіцячага сада-базавай школы.

Свой погляд на актуальную для грамадства праблему дзеці выказвалі ў час невялікага апытання, а таксама творча — рыхтуючы калектыўны малюнак. Кожная каманда мастакоў атрымала падарунак ад старшыні раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа I. Багдзель.



У Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

"НЕБЯСПЕКА - СНІД"

Пад такой назвай ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна прайшоў конкурс плакатаў, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Конкурс арганізаваны аддзелам па справах моладзі райвыканкама, райкамам грамадскага аб'яднання "БРСМ" пры садзеянні аддзела культуры, Дзятлаўскага райЦГЭ і Дзятлаўскай ЦРБ.



ВІЧ-граматнасць - надзейная абарона

Адной з праблемаў, якія хвалююць сёння чалавецтва, з'яўляецца праблема ВІЧ/СНІД. За апошніх некалькі гадоў яна для Беларусі стала рэальнасцю.

У Рэспубліцы Беларусь на 1 кастрычніка 2011 года зарэгістраваны 12648 ВІЧ-інфіцыраваных, у Гродзенскай вобласці - 512, у Дзятлаўскім раёне - 3. Большая частка выпадкаў інфіцыравання вірусам імунадэфіцыту чалавека прыпадае на маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.

ВІЧ-інфекцыя паражае найбольш працаздольную частку насельніцтва, аказвае ўплыў на дэмаграфічныя паказчыкі (зніжэнне нараджальнасці, павышэнне смяротнасці). Ад ВІЧ-інфекцыі паміраюць маладыя бацькі, пакідаючы сіротамі сваіх малых дзяцей, пра якіх тады клапоціцца дзяржава. 3-за неразумення непазбежнасці трагічнага зыходу хваробы, ВІЧ-інфіцыраваныя жанчыны нараджаюць дзяцей, пакідаючы іх пакутаваць, часцей адмаўляюцца ад іх.



Боль грамадства

Аб існаванні праблемы ВІЧ/СНІД мы даведваемся з экранаў тэлевізараў, радыёперадач, друкаваных выданняў. Гэтая хвароба з кожным годам усё глыбей і глыбей пускае карані ў грамадстве, асабліва сярод моладзі. Большая колькасць інфіцыраваных зарэгістравана сярод узроставай катэгорыі людзей 15-29 гадоў.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі ў Беларусі агульная колькасць хворых на ВІЧ-інфекцыю ў гэтай узроставай катэгорыі складае 7866 чалавек.

У цэлым па рэспубліцы на першага кастрычніка 2011 года зарэгістраваны 12648 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (паказчык распаўсюджанасці склаў 106,4 на 100 тысяч насельніцтва). За 9 месяцаў бягучага года ўпершыню выяўлены 889 ВІЧ-інфіцыраваных.



Крок над безданню

Седзячы на кухні, маладая жанчына нярвова курыла ўжо не першую цыгарэту. Яна павольна растваралася тонкімі клубамі дыму, які ўплятаўся ў валасы жанчыны, рассейваўся па пакоі. Не выратоўвала і адчыненая фортка, праз якую ў кухню заглядваў кавалак начнога неба з рассыпанымі па ім зоркамі. Жанчыне не было да іх ніякай справы, яна нібыта і не зауважала гэтага неба, гэтага пакою. Яна нібыта схавалася ад наваколля ў воблаку цыгарэтнага дыму, ухуталася ім.

Жанчына адгарадзілася ад свету і тонкім ручайком слёз, што павольна сцякалі па яе шчаках. Яна адчувала толькі свой боль, была перапоўнена ім, трымала ў сабе, не давала вырвацца — каб ён не прымусіў пакутаваць яе родных, мужа, сына. Жанчына лічыла, што цяжкі крыж гэтага болю яна павінна несці адна, ён не павінен уварвацца ў жыццё блізкіх ей людзей, разбурыць шчаслівыя сны яе сына. Жанчына адчувала сорам перад імі, не магла зразумець, як магла так паступіць з роднымі, здрадзіць ім.



"Акружы клопатам"

15 мая ў свеце праводзіўся Міжнародны дзень памяці памерлых ад СНІДу. Сёлета акцыя прайшла пад дэвізам "Акружы клопатам". Ён звярнуў увагу не толькі на неабходнасць падтрымкі ВІЧ-інфіцыраваных людзей, але і на пашырэнне доступу да лячэння, яго эфектыўных метадаў.

Міжнародны дзень памяці памерлых ад СНІДу ўпершыню быў праведзены ў Сан-Францыска ў 1983 годзе. Цяпер ён штогод праходзіць у трэцюю нядзелю мая больш чым у 75 краінах свету. У гэты дзень праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, акцый, якія павышаюць узровень інфармаванасці па праблеме ВІЧ/СНІД, заклікаюць да салідарнасці ў барацьбе з гэтай страшнай хваробай.



Праграма па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі

У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады. Такое рашэнне ўтрымлівае Пастанова ўрада ад 4 сакавіка 2011 года.

Праграма распрацавана, каб стрымаць распаўсюджанне ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі, знізіць смяротнасць ад СНІДу. На гэта будуць скіраваны лячэбна-дыягнастычная і сацыяльна-псіхалагічная дапамога, прафілактыка, а таксама ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый аховы здароўя.

3 пачатку эпідэміі ва ўсім свеце на вірус імунадэфіцыту заразіліся каля 60 мільёнаў чалавек, больш за 25 мільёнаў памерлі.

У Беларусі праблема ВІЧ/СНІД закранула 0,09% насельніцтва.



Хвароба ў лічбах

3годна са статыстычнымі дадзенымі ў Беларусі на пачатак сакавіка 2011 года зарэгістраваны 11929 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, у тым ліку за 2010 год упершыню выяўлена 1069 ВІЧ-інфіцыраваных. Сярод рэгіёнаў лідыруе Гомельская вобласць, дзе зарэгістраваны 6026 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, на другім і трэцім месцы — Мінск і Мінская вобласць: 1668 і 1580 выпадкаў адпаведна.

7627 чалавек у агульнай колькасці ВІЧ-інфіцыраваных— гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
За апошнія 7 гадоў у краіне актывізавалася передача ВІЧ-інфекцыі праз палавы шлях. За 2009-2010 гады на гэты шлях інфіцыравання прыходзілася 75,1 % — 77,6% зноў выяўленых выпадкаў інфекцыі.