Служыць Айчыне!

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Нёс службу пад мірным небам

Ваенная справа — адна з самых адказных. Яна патрабуе ад вайскоўца дысцыплінаванасці, дакладнасці, аператыўнасці. Былы прапаршчык Барыс Ўладзіміравіч Лаўнік гэта добра ведае. Яму давялося служыць у войсках сувязі паветраных сіл. Потым ён быў загадчыкам прафілакторыя для лётчыкаў-вайскоўцаў.

ПАД ЧОРНЫМІ КРЫЛАМІ ВАЙНЫ

Барыс Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1933 годзе на Дзятлаўшчыне, на хутары каля Хвінявічаў. У сям'і гадавалася пяцёра дзяцей, і Барыс з іх — старэйшы.



Міру i дабра вам, воіны-афганцы!

15 лютага спаўняецца 21 год, як савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. У гэты доўгачаканы дзень была пастаўлена кропка больш чым дзевяцігадоваму ўдзелу савецкіх салдатаў і афіцэраў у афганскай вайне. Праз гэтую вайну прайшлі больш 600 тысяч салдат і афіцэраў, у тым ліку 32 тысячы беларускіх хлопцаў. Кожны саракавы з іх загінуў у Афганістане. 3 таго часу гэтая дата аб'ядноўвае ўсіх, хто з баямі, стратамі, крывёю прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак.



Такая прафесія - Радзіму абараняць

Служэнне сваёй Айчыне, прысвячэнне свайго жыцця прафесійнай абароне Радзімы ва ўсе часы было ганаровым выбарам сапраўдных грамадзян сваёй краіны.

У апошнія гады сістэма ваеннай адукацыі ў Беларусі значна ўдасканалілася.

На дадзены момант падрыхтоўка ваенных кадраў ажыццяўляецца не толькі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, але і на сямі ваенных факультэтах грамадзянскіх установаў адукацыі, у Акадэміі МУС РБ і ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС РБ, а таксама ў 22 ваенна-навучальных установах Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Дадзеныя навучальныя ўстановы дазваляюць атрымаць спецыяльнасці, якія аднолькава запатрабаваныя як у ваеннай сферы, так і пасля заканчэння ваеннай службы.



Вы маеце права ім ганарыцца


У ліпені 2009 года ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь быў прызваны наш зямляк Яўген Станіслававіч Багдзель. За кароткі час службы на пасадзе старшага сапёра 7 асабовага танкавага батальёна. Яўген зарэкамендаваў сябе як добрасумленны, старанны ваеннаслужачы, здольны вырашаць пастаўленыя яму задачы ў розных умовах абстаноўкі.



Поспехі воіна-сувязіста


Вопыт мінулых войнаў, лакальных канфліктаў і праводзімых вайсковых вучэнняў паказаў, што з выконваннем задачаў па агнявому паражэнню праціўніка, утрыманню сваіх важных аб'ектаў і захопу аб'ектаў праціўніка ў ходзе наступлення, існуе не менш важная задача — забеспячэнне войск бесперапыннай і якаснай сувяззю. Гэту задачу імкнуцца з поспехам выканаць воіны-сувязісты. Адным з лепшых у гэтай справе камандаванне 7 АТБ па праву вызначае радавога Міхаіла Міхайлавіча Гародку. Нягледзячы на тое, што ён зусім нядаўна быў прызваны ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.