Служба 102

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Сельскі сход у Раклевічах

У аграгарадку Раклевічы адбыўся чарговы сельскі сход мясцовых жыхароў і работнікаў гаспадаркі. Да вяскоўцаў прыязджалі начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. А. Шундрык і ўчастковы інспектар міліцыі, які абслугоўвае гэты адміністрацыйны ўчастак, Д. А. Дзьякаў.

Прадстаўнікі органаў аховы правапарадку нагадалі аб тым, як зрабіць жыццё мясцовага насельніцтва больш бяспечным. Вядома ж, як патлумачыў участковы інспектар міліцыі, у першую чаргу варта задумвацца аб уласных дзеяннях, ці не вядуць яны да бяды. Па-другое, варта быць уважлівымі да тых, хто знаходзіцца побач. Дзеці, састарэлыя бацькі, адзінокія суседзі не павінны заставацца без клопату і ўвагі, Абыякавасць і раўнадушша часта становяцца асноўнымі прычынамі бяды.



НАСЕЛЬНІЦТВУ - АБ РАБОЦЕ МІЛІЦЫІ

Аб праведзенай рабоце па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў насельніцтву, якое жыве на адміністрацыйных участках, раскажуць участковый інспектары міліцыі.

Такія сходы ўжо адбыліся 9 лютага — у Данілавіцкім сельскім Савеце, 10 лютага — у Казлоўшчынскім і Войневіцкім сельскіх Саветах, 11 лютага — у Дварэцкім і Мяляхавіцкім сельскіх Саветах.

17 лютага ў 17 гадзін участковы інспектар міліцыі С I. Шпакоўскі выступіць перад жыхарамі Парэцкага сельскага Савета ў мясцовым Доме культуры.



АБМЕРКАВАЛІ РАБОТУ МІЛІЦЫІ

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама падвялі выкікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2015 год, акрэслілі задачы на 2016-ы.

У аператыўна-службовай нарадзе асабістага саставу прынялі ўдзел намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама, начальнік упраўлення фінансаў і тылу К. Пянткоўскі, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. Мацюкевіч, пракурор Дзятлаўскага раёна В. Заяц, старшыня суда Дзятлаўскага раёна С. Сёмуха, выконваючая абавязкі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Т. Пратаковіч, начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Д. Харошка, начальнік ВКП №26 I. Баклажэц, старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Ламака.



ПАДЗЯКА ЗА ДАПАМОГУ

Напрыканцы верасня дзятлаўская міліцыя па гарачых слядах шукала педафіла, які напаў на дзяўчынку-шасцікласніцу. Зламысніка затрымалі ўжо праз некалькі дзён, дзякуючы прафесійным дзеянням праваахоўнікаў і неабыякавасці мясцовых жыхароў, якія прыйшлі на дапамогу людзям у пагонах.

Пасля затрымання высветлілася, што нападзенне на дзіця ў райцэнтры, з-за якога адшуквалі зламысніка, не адзінае ў яго "паслужным спісе". Гэта значыць, што былі б і новыя злачынствы супраць непаўналетніх, калі б затрыманы застаўся на свабодзе.

У час чарговай аператыўнай нарады асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама супрацоўнікі міліцыі і кіраўнік аддзела Аляксандр Францавіч Біль падзякавалі за неабыякавасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю і дапамогу ў пошуках злачынцы работніцы Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Жанчыне аб'явілі падзяку і ўручылі грашовую прэмію.



ДВА КОЛЫ - ДВАЙНАЯ НЕБЯСПЕКА

Штогод у вясенне-летні перыяд узрастае колькасць дарожных аварый з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў, скутараў, а таксама веласіпедыстаў. Асноўнымі фактарамі, якія значна ўплываюць на складанасць наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў, з'яўляюцца: невыкарыстанне вадзіцелямі і пасажырамі моташлемаў у час руху на двухколавых транспартных сродках, вадзіцелі-бяспраўнікі за рулём, перавозка празмернай колькасці пасажыраў, не прадугледжаная тэхнічнымі характарыстыкамі транспартнага сродка.

3 мэтай мінімізацыі негатыўных сезоных з'яваў у сферы захавання бяспекі дарожнага руху і фарміравання ўзаемаветлівых адносінаў паміж удзельнікамі руху 24 красавка 2015 года прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Два колы — двайная небяспека". У час мерапрыемства паступіў шэраг пытанняў аб парадку атрымання вадзіцельскіх пасведчанняў. Таму дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што для кіравання мапедам неабходна мець вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “AM”, для кіравання матацыклам — катэгорыі “А". Акрамя таго, катэгорыя "А" мае падкатэгорыю “А1” — матацыклы з рабочым аб'ёмам рухавіка, які не перавышае 125 кубічных сантыметраў, і максімальнай магутнасцю да 11 кілават (лёгкія матацыклы).



У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - СЯМЕЙНА-БЫТАВЫЯ АДНОСІНЫ

3 пачатку 2014 года на Дзятлаўшчыне зарэгістраваны 9 (на 6 больш, чым летась) злачынстваў. учыненых у сферы сямейна-бытавых адносінаў. адно з іх — з катэгорыі цяжкіх, астатнія — прэвентыўнай накіраванасці.

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны 3 крымінальныя справы, пракуратурай раёна — 4, пракуратурай вобласці - 2. Па 6 справах прынята рашэнне аб спыненні, 1 - накіравана ў суд, 2 — знаходзяцца ў вытворчасці.

Найбольш злачынстваў па ўзбуджаных справах было ўчынена на тэрыторыі Войневіцкага сельсавета (3, адно з іх — цяжкае) і Казлоўшчынскага пассавета (3), па адным у Наваельнянскім пассавеце, Вензавецкім і Парэцкім сельсаветах.



РАЗАМ СУПРАЦЬ СПАЙСАЎ

На Гродзеншчыне завяршыўся абласны прафілактычны месячнік “Спыніся! За “кайфам” — бездань", які быў скіраваны на барацьбу з распаўсюджваннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў у моладзевым асяроддзі.

На Дзятлаўшчыне актыўны ўдзел у мерапрыемствах, запланаваных у межах месячніка, прынялі не толькі ахоўнікі правапарадку, але і адказныя службы, грамадскасць, сродкі масавай інфармацыі.

У кінатэатры "Спадарожнік" была праведзена прафілактычная гутарка са школьнікамі. У час 9 кіналекторыяў, 8 з якіх былі выязнымі, навучэнцы змаглі пабачыць тэматычныя відэаролікі "Аднаму не справіцца", "Паляванне на розум”, “Журналісцкае расследаванне". Дзятлаўскі райЦГЭ выпусціў 250 памятак “Асцярожна - спайс", якія таксама раздалі падлеткам.



АКЦЫЯ “HE ЎПУСЦІ СВОЙ ШАНЦ”

Прафілактычная акцыя пад такой назвай прайшла ў зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. В. Жалнерчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, начальнік аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Т. А. Дорда, доктар-нарколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы К. Л. Якімчык, прадстаўнікі арганізацый Дзятлаўскага раёна.

Прафілактычная акцыя была скіравана на фарміраванне законапаслухмяных паводзінаў раней судзімых асобаў. Прадстаўнікі адказных службаў расказалі ім аб магчымасці атрымання гуманітарнай, псіхалагічнай, юрыдычнай, іншых відаў дапамогі, якую аказваюць суб’екты прафілактыкі.



С. КАЗАРЭЗ: “ПРАФІЛАКТЫКА НАРКАМАНН ПАВІННА ПАЧЫНАЦЦА 3 СЯМ’І"

На Гродзеншчыне доўжыцца абласны прафілактычны месячнік “Спыніся! За “кайфам” — бездань!”, скіраваны на барацьбу з наркаманіяй. У яго межах у раёне распрацаваны і рэалізоўваецца план мерапрыемстваў.



“СПЫНІСЯ! ЗА “КАЙФАМ” - БЕЗДАНЬ!”

Абласны прафілактычны месячнік пад такой назвай стартаваў на Гродзеншчыне 20 кастрычніка і будзе доўжыцца да 20 лістапада. Мерапрыемства скіравана на папярэджанне і спыненне распаўсюджання наркатычных сродкау, псіхатропных рэчывау і іх аналагаў у моладзевым асяроддзі.

Актыўны ўдзел у месячніку прымуць адказныя службы вобласці, сярод якіх абласная пракуратура, упраўленне ўнутраных спраў, упраўленне адукацыі, упраўленне аховы здароўя, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, раённыя выканаўчыя камітэты, камісіі па справах непаўналетніх, райкамы ГА “БРСМ”. У межах месячніка пройдуць рабочыя нарады, сустрэчы, круглыя сталы, моладзевыя акцыі і флэш-мобы.