Служба 101 інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У САЧЫЎЛЯНАХ ЗГАРЭЎ ХЛЕЎ, ПАШКОДЖАНЫ ДОМ

Пра тое, што гарыць хлеў у вёсцы Сачыўляны па вуліцы Цэнтральнай, паведаміла суседка. Жанчына першай заўважыла, што з-пад даху суседняга хлява ідзе дым.

Адчыніўшы дзверы ў памяшканне, яна ўбачыла, што гарыць сена ўнутры гаспадарчай пабудовы. Спачатку суседзі спрабавалі самастойна патушыць узгаранне, аднак зразумеўшы, што з агнём справіцца ўжо немагчыма, выклікалі ратаўнікоў. Да іх прыезду аднавяскоўцы вывелі з хаты, якая размешчана побач з хлявом, састарэлую жанчыну. Яна жыла разам з дачкой і зяцем. Гаспадар хаты памёр. Пазней з дому вынеслі і газавы балон.



У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ -- БЯСПЕКА ЖЫЦЦЯ

Завершаны два этапы акцыі "Бяспека ў кожны дом". Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі працоўныя калектывы раёна, нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, прывялі статыстыку гібелі людзей у пажарах. Былі паказаны тэматычныя стужкі, якія датычыліся бяспекі жыцця.

З 10 па 14 лютага ратаўнікі наведалі ўстановы адукацыі, выступілі на бацькоўскіх сходах. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях звярнулі ўвагу бацькоў на адно з важных правілаў пажарнай бяспекі -- ва ўзросце да 14 гадоў нельга пакідаць дзяцей дома адных. Бацькам быў паказаны відэафільм на тэму дзіцячага свавольства з агнём.



Па пажарнай бяспецы - падрыхтаваныя

17 ліпеня адбыўся сумесны рэйд Дзятлаўскага РАНС, Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і раённай газеты "Перамога". Задачай было - праверыць, якім чынам выконваецца пажарная бяспека на месцах уборкі і захоўвання збожжа, а таксама даць парады і патлумачыць праблемныя пытанні.

Напярэдадні ўборачнай кам-паніі камбайнеры і аператары зернесушыльных комплексаў прайшлі падрыхтоўчыя курсы ў Дзятлаўскім РАНС, па заканчэнні здалі іспыты і атрымалі пасведчанні ўстаноўленага ўзору. Таму ў час сумеснага рэйду правяралася не толькі тэхнічная падрыхтаванасць гаспадарак да надзвычайных сітуацый, але і ўменне работнікаў аператыўна і правільна на іх рэагаваць.



Парушаюцца правілы пажарнай бяспекі

Гэта высветліла абследаванне супрацьпажарнага стану ў Казлоўшчынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы "Наваельня", ТАА "Сэрвіс-трак", Дварэцкай і Наваельнянскай сярэдніх школах, Дзятлаўскім дзіцячым доме, Гродзенскім фіпіяле РУП "Белтэлекам".

Таксама правераны індывідуальныя прадпрымальнікі Г. В. Чэрвоная, Р. М. Белая, гаражны спажывецкі кааператыў "Лада" г. Дзятлава, прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Лагуцік А.В."

У будынку вучэбнага корпуса №2 Казлоўшчынскага ліцэя памяшканні не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй і сістэмай апавяшчэння з вывадам сігнала на пункт дыспетчарызацыі МНС, няспраўныя помпы-павышальнікі ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, не выпрабаваны на водааддачу пажарныя краны, няспраўныя свяцільнікі эвакуацыйнага асвятлення і светлавыя ўказальнікі.



Стан пажарнай бяспекі ў арганізацыях

Інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раёна праведзена планавая праверка стану пажарнай бяспекі ў СВК "Дварэц-Агра", "Граніт-Агра", Казлоўшчынскім доме-інтэрнаце для псіханеўралагічных хворых, Дзятлаўскім РУП "Белпошта", упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама.

У 2011 годзе старшыні СВК "Дварэц-Агра" былі прадпісаны 133 мерапрыемствы па паляпшэнні стану пажарнай бяспекі. 49 з іх не выкананы. У будынку канторы над дзвярамі эвакуацыйных выхадаў трэба ўстанавіць надпісы з падсветкай "Выхад", на тэрыторыі МТФ "Кажухоўцы" ўладкаваць штучную крыніцу для пажаратушэння. МТФ вёскі Дварэц неабходна забяспечыць тэлефоннай сувяззю, аб'екты СВК — пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, абсталяваць будынкі і збудаванні маланкаадводамі. У цэлым, кіраўніцтва СВК "Дварэц-Агра" не надае патрэбнай увагі пытанню пажарнай бяспекі на тэрыторыі.
Так, з 2002 года 9,8% з прапанаваных мерапрыемстваў зусім не выконваюцца.



Выпальваць сухую траву нельга

Для вясновага перыяду па-ранейшаму актуальным застаецца выпальванне сухой расліннасці. Многія лічаць, што гэта карысна: пасля выпальвання старой расліннасці маладая трава расце лепш. Аднак людзі і не падазраюць, што гэта з'яуляецца сапраўднай экалагічнай бядой: пасля выпальвання згараюць не толькі сухія травы, аднак і карысныя расліны. Агонь пашкоджвае іх насенне, каранёвую сістэму.

На чорных выпаленых "плямах" пачынае з'яўляцца зелень, аднак замест кветкавага разнатраўя пачынае расці бур'ян. Ад спальвання сухой расліннасці абядняецца глеба, змяншаецца колькасць гумусу. А вось мінеральныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў попеле, потым разносяцца" ветрам, грунтовымі водамі.

Глеба страчвае здольнасць утрымліваць вільгаць, пачынаецца разбурэнне — эрозія. Выпаленая зямля не дае і добрага ўраджаю. У выніку гарэння паветра забруджваецца вуглякіслым газам, якім мы дыхаем. У агні згараюць рэшткі ўдабрэнняў і ядахімікатаў, утвараючы лёгкія таксічныя рэчывы. Таксама паветра забруджваецца цяжкімі металамі ад спальвацня травы каля дарогаў.



Адбылося прафілактычнае мерапрыемства

У рамках абласнога месячніка па пажарнай бяспецы ў сельскіх саветах Дзятлаўскага раёна адбыліся сустрэчы насельніцтва з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У Рудаяварскім сельскім савеце дадзенае прафілактычнае мерапрыемства прайшло ў школе. Інспектар Дзятлаўскага РАНС А. Бяленка расказаў прысутным аб сітуацыі з пажарамі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, на Дзятлаўшчыне, акцэнтаваў увагу на асноўных прычынах пажараў. Гэта — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяп-лення, курэнне ў ложку.



Прайшоў абласны месячнік пажарнай бяспекі

3 30 студзеня па 29 лютага праводзіўся абласны месячнік пажарнай бяспекі. Акцэнт ставіўся на прафілактычную работу з ненадзейнымі сем'ямі, людзьмі, якія злоўжываюць алкаголем, адзінокімі грамадзянамі.

Разам з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях работу па абследаванні домаўладанняў праводзілі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел адукацыі, работнікі энерганагляду, камунальных службаў, службы аховы здароўя, аддзела ўнутраных спраў.



Правернаны стан пажарнай бяспекі

Згодна з каардынацыйным планам, у 2012 годзе інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раёна праведзена планавая праверка стану пажарнай бяспекі ў рэдакцыі раённай газеты "Перамога", СВК "Русь-Агра", ДРБУ-119, Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтамабільным парку №16 г. Дзятлава, прыватным гандлёва-вытворчым унітарным прадпрыемстве "Капітал плюс", індывідуальных прадпрымальнікаў С. М. Намярэнка, I. I. Мухі, А. А. Бубноўскай, унітарным прыватным прадпрыемстве "Фермерская гаспадарка Ю. М. Юркевіча", В. А. Пушніна, В. А. Рошчына, Я. Б. Савашынскай.



Паводкавая сітуацыя - на кантролі

Для жыхароу многіх населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна вясной востра паўстае пытанне паводкі. Асабліва яно актуальнее для жыхароў вёсак Дзям'янаўцы, Калпінскія, Шаршні, Латышы, Нагорнікі, Малая Воля, Гарадкі, Чарлёнка, Пархуты, Нясілавічы. Усяго ў зону падтаплення могуць трапіць 49 домаўладанняў, у якіх жывуць 69 жыхароў.

3 мэтай папярэджання наступстваў паводкі, прыцягнення сілаў і сродкаў для яе ліквідацыі Дзятлаўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях распрацаваны "Алгарытм дзеянняў пры выяўленні падтапленняў населеных пунктаў і аб'ектаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў час праходжання вясновай паводкі".