Служба 101 інфарміруе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ НА ЛЁДЗЕ

З надыходам маразоў на азёрах, рэках і сажалках утварылася ледзяное покрыва.

На працягу зімы лёд тоіць сур’ёзную небяспеку. Перш чым ступіць на лёд, неабходна праверыць, ці дастаткова ён трывалы. Прыкметы трываласці – яго зеленаваты колер, ён не прабіваецца пасля трох удараў палкай (нельга гэта рабіць нагой). Калі ж паказалася вада, ступаць на лёд нельга. Не трэба забываць і аб тым, што лёд неаднолькава моцны ў межах аднаго вадаёма. Акрамя гэтага тут могуць быць запарушаныя снегам палонкі, праталіны, рыбацкія лункі, умерзлая расліннасць і проста месцы, пакрытыя тоўстым слоем снегу. У час пераходу па лёдзе трэба ўважліва сачыць за яго паверхняй. Абмінайце месцы з цёмнымі плямамі на снезе! Калі на лёдзе рухаюцца некалькі чалавек, то неабходна ісці адзін за адным з інтэрвалам 5-6 метраў. Не варта збірацца на лёдзе вялікімі групамі. Трэба помніць, што бяспечная таўшчыня лёду – 5-7 сантыметраў для аднаго чалавека, 10-12 сантыметраў – для групы людзей. Масавае катанне на каньках дазваляецца пры таўшчыні лёду не менш за 25 сантыметраў.



Дайджэст МНС - 68

ПАРУШАНЫ ПРАВІЛЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ ПЕЧАК

У гарадскім пасёлку Любча Навагрудскага раёна адбыўся пажар у парыльным аддзяленні лазнева-пральнага гандлёвага комплекса, які належыць РУП ЖКГ. Пашкоджана драўляная аддзелка парыльнага памяшкання на плошчы 12 квадратных метраў. Пацярпелых людзей няма. Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печак, цеплагенерыруючых агрэгатаў.

З-за гэтага адбыўся пажар у прыватнай лазні вёскі Азёры Гродзенскага раёна. Пашкоджаны дах, перакрыццё, закураны сцены.



"Бяспечнае суседства"

Пад такой назвай з 22 жніўня па 22 верасня 2011 года ў Дзятлаўскім раёне аддзелам унутраных спраў райвыканкама і раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца сумесная акцыя.

Мэта яе — папярэдзіць і знізіць узровень правапарушэнняў, якія здзяйсняюць грамадзяне ў стане алкагольнага ап'янення, грамадзяне без вызначанага месца жыхарства, папярэдзіць гвалт у сям'і.

Просім жыхароў раёна па тэлефонах "101" і "102" паведамляць звесткі аб домаўладаннях, у якіх часта распіваюць спіртныя напоі, домаўладаннях, якія пустуюць і якія "выкарыстваюцца" грамадзянамі без вызначанага месца жыхарства, дзе збіраюцца грамадзяне для распіцця спітных напояў.



Гавораць лічбы

ГАВОРАЦЬ ЛІЧБЫ

Па стане на 16 жніўня 2011 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся 663 пажары (-7,66% у параўнанні з папярэднім годам). У 2010 годзе адбылося 718 пажараў, у якіх загінулі 56 чалавек, у тым ліку 1 дзіця. За прайшоўшы перыяд гэтага года на пажарах і пры надзвычайных сітуацыях загінулі 79 чалавек, 5 з іх — дзеці.

За прайшоўшы перыяд бягучага года на пажарах і пры надзвычайных сітуацыях пацярпелі 46 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці. У 2010 годзе гэты паказчык склаў 49 і 1 адпаведна.



Засцерагайцеся навальніц

На тэрыторыі Беларусі яны пачынаюцца ў другой палове красавіка і заканчваюцца прыкладна ў пачатку кастрычніка. У "навальнічны" перыяд варта прытрымлівацца мераў перасцярогі.

Перад навальніцай перш за ўсё неабходна зачыніць усе вокны, дзверы ў хаце, дымаходы. У час навальніцы непажадана размаўляць па тэлефоне, трымаць у руках металічныя прадметы, знаходзіцца паблізу вокнаў.

Таксама небяспечна быць на адкрытым месцы, хутка ісці або бегчы. У гэтым выпадку лепш за ўсё прысесці да зямлі або схавацца ў невялікім паглыбленні на схіле ўзгорка. Не варта таксама знаходзіцца на ўзвышаных месцах, на берагах вадаёмаў, купацца ў іх.



Агонь забірае жыцці

Пажары знішчаюць хаты, гаспадарчыя пабудовы — усё тое, што нажыта працай за доўгія гады. Але самае страшнае, што агонь забірае жыцці. Заўсёды балюча, калі становіцца вядома, што яшчэ адзін чапавек стаў ахвярай пажару.

3 пачатку года ў рэспубліцы загінулі ў агні 674 чалавекі, 12 з іх — дзеці. Не выключэннем у гэтай сумнай статыстыцы з'яўляецца і наш раён. За прайшоўшы перыяд гэтага года тут адбыліся 22 пажары, у агні загінулі 4 чалавекі. Гэта — не проста лічбы. За кожнай з іх — слёзы і пакуты людзей, блізкія якіх загінулі ў агні.

На жаль, у тым, што адбылася трагедыя, часцей за ўсё вінаваты самі людзі, якія парушаюць правілы пажарнай бяспекі. Няспраўная электраправодка, эксплуатация печак з няспраўнымі дымаходамі, неасцярожнае абыходжанне з агнём, курэнне ў нецвярозым стане ў ложку — вось асноўныя прычыны пажараў.



У пассавеце - пяты пажар

19 ліпеня 2011 года на пульт дзяжурнага Дзятлаўскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў доме № 33 у вёсцы Маськаўцы Казлоўшчынскага пассавета. Вырата-вальнікі прыбылі на месца праз 18 хвілін. Гарэў нежылы двухкватэрны дом (гаспадары кватэраў у ім часова не жылі). Агнём знішчаны дах, перакрыццё, маёмасць, пашкоджаны сцены.

У кухні быў знойдзены 53-гадовы жыхар Слонімскага раёна. Прычына пажару высвятляецца.

Варта зазначыць, што летась падраздзяленні МНС выязджалі на пажары ў Казлоўшчынскі пассавет чатыры разы, загінуўшых не было. Сёлета на гэтай тэрыторыі адбыліся ўжо пяць пажараў, у якіх загінуў адзін чалавек.



Захаваем ураджай!

Інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага РАНС разам з камісіяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама 12-13 ліпеня правяла рэйд-праверку гатоўнасці тэхнікі, збожжаскладоў і збожжасушылак гаспадарак раёна да работы ў перыяд уборачнай кампаніі 2011 года.

Былі выяўлены парушэнні патрабаванняў дзеючых супрацьпажарных нормаў і правілаў. Так, на момант праверкі камбайны, якія належаць СВК "Слава працы", СВК "Дварэц-Агра", СВК "Граніт-Агра", не ў поўным аб'ёме ўкамплектаваны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Збожжасушылкі СВК "Слава працы", СВК "Войневічы", СВК "Белагурна", СВК "Дварэц-Агра", СВК "Жукоўшчына" таксама не ў поўным аб'ёме забяспечаны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння і запасамі вады на гэтыя мэты. У СВК "Слава працы", СВК "Войневічы", СВК "Дварэц-Агра", СВК "Граніт-Агра", СВК "Русь-Агра" не закончены рамонт маланкаабароны збожжасушылак і збожжаскладоў.



Дайджэст МНС - 57

ЗНАХОДКА Ў ЗГАРЭЛАЙ ПУНІ

З-за дзіцячага свавольства загарэлася пуня ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна. Яна была пакінутай, і шасцігадовы хлопчык, пакуль матуля была на ферме, узяў запалкі і пайшоў туды. Агонь хутка выйшаў з-пад кантролю. Хлапчук апёк нават нагу. Ён спалохаўся і ўцёк. Пазней сумленна ва ўсім прызнаўся. Полымя ў лічаныя секунды ахапіла збудаванне.

Жыхары суседняга падворка сталі баяцца за свой хлеў, які знаходзіўся непадалёку, сталі паліваць яго. Пажарныя ліквідавалі пажар, а пры разборцы згарэлых канструкцый знайшлі 17 патронаў і магазін да іх часоў Вялікай Айчыннай вайны.



Як дзейнічаць, калі ў доме пажар

Галоўнае — не панікаваць.

Патэлефануйце на нумар 101 і паведаміце адрас.

Па магчымасці адключыце ў памяшканні электраэнергію і выведзіце людзей з кватэры, а потым прыміце меры па ліквідацыі агню.

Калі ў вас загарэўся тэлевізар, выключыце яго і накрыйце шчыльнай тканінай.

Не пашкодзіць ведаць асноўныя прыкметы пажару, які толькі пачынаецца. Вас павінны насцярожыць незвычайныя гукі ў пячной трубе, пах газу ці гарэлай пластмасы, дрэва, гумы.