Слова пра Жанчыну



Шчасце без межаў

Галоўная жанчына ў жыцці кожнага чалавека - гэта мама.
У дзяцінстве мы робім для яе падарункі сваімі рукамі і ведаем, што нават няроўна выразаная з паперы кветачка будзе для матулі самай дарагой.

Першы падарунак ад свайго маленькага сына Арцёма хутка атрымае маладая мама Алеся Жылінская.



Скарб сям'і Белавус - тры сыны, дзве дачкі

Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2017 года №357 "Аб узнагароджанні", ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей адзначаны 164 жанчыны з розных рэгіёнаў нашай краіны. У ліку ўзнагароджаных



А. Юч: маpy, каб былі шчаслівыя шасцёра сыноў і дачка

Кожны чалавек рана ці позна дае ацэнку мінуламу, нібыта зазірае ў скарбонку жыцця, каб падрахункаваць набыткі. Яны ў нас розныя: дзелавыя людзі пераглядаюць бізнэс-планы, падлічваюць прыбыткі, таленавітыя — рахункуюць дасягненні ў сферы мастацтва, а шчодрыя сэрцам — перажываюць і радуюцца за блізкіх.

Кожны дзень знаходзіцца нагода для радасці і перажыванняў у шматдзетнай прыёмнай матулі Алены Паўлаўны Юч. Яна разам з мужам Вячаславам Уладзіміравічам клапоцяцца пра чатырох сваіх і траіх прыёмных дзяцей. Алена Паўлаўна паспяхова сумяшчаё дзве прафесіі: настаўніцы матэматыкі ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе і "матулі-выхавальніцы" для траіх прыёмных сыноў.



Шчодрае сэрца Валянціны

У нашай краіне прыбывае шматдзетных сем'яў, і многія бацькі рашаюцца на трэцяе дзіця. А вось у Андрэя Іосіфавіча і Валянціны Віктараўны Аніскевічаў, якія самі гадаваліся, ў шматдзетных сем'ях, варыянт "менш за тры дзіцяці" нават не разглядаўся. I сёння іх сям'я з'яўляецца не толькі шматдзетнай, але і прыёмнай: гадуюць чацвёра сваіх і адно прыёмнае дзіця.

Вядома, што і радасцяў, і клопатаў у шматдзетных бацькоў нямала. Андрэй Іосіфавіч працуе вахтавым метадам у Расійскай Федэрацыі. Палову месяца ён знаходзіцца ў Маскве, другую палову — дома з жонкай і дзецьмі. А вось Валянціна Віктараўна працуе "мамай" і ўсе 24 гадзіны ў суткі знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі, жыве іх патрэбамі, дасягненнямі, інтарэсамі.