Слонімская МРІ аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЛЕТНЕ-АСЕННІ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ - 2013

Адкрываецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную птушку: вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку – з 10 жніўня па 8 снежня ў светлы час сутак зброевым спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падманьваннем, з пад’езду маламерных суднаў. Дазволена прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю і патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак: усе групы, акрамя ганчакоў і выжлаў, маламерныя судны без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком. Таксама дазволены бяззброевы спосаб палявання з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Працягваецца летне-асенні сезон палявання на жывёлаў нарміраваных відаў па разавых дазволах на здабычу і паляўнічых пуцёўках да іх да 30 верасня з 18 да 9 гадзін. Дзікі: дазволены да здабычы дарослыя самцы і маладняк да двух гадоў любога полу, спосаб палявання – ружэйны, з засады, з падыходу. Пры правядзенні палявання дазволена выкарыстоўваць: для дарослых жывёлаў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў, а для маладняка да двух гадоў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.



СЕЗОН ПАДВОДНАГА ПАЛЯВАННЯ - 2013

Знята забарона на лоўлю рака вузкапалага, якая дзейнічала з 15 кастрычніка па 15 ліпеня. Згодна дзеючых правілаў пры лоўлі ракаў дазволена прымяненне ракаловак не больш за 3 штукі на аднаго рыбалова з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 см і ячэйкай не менш за 2 мм. Аднаму рыбалову дазволена вылоўліваць не больш за 30 ракаў вузкапалых у суткі. Мінімальны памер вылаўленых ракаў павінен быць не меншы за 9 см.

Катэгарычна забаронена багрэнне ракаў.
Трэба памятаць і аб тым, што бліжэйшы сваяк вузкапалага рака – рак шырокапалы, які занесены ў рэспубліканскую Чырвоную Кнігу і лоўля яго забаронена. Шырокапалы рак мае больш кароткія і тоўстыя клюшні.