Слонімская МРІ інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзе можна лавіць рыбу

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету лаведамляе, што згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 мая 2011 года №226 Навасёлкаўскае вадасховішча выключана з вадаёмаў, якія належаць для інтэнсіўных відаў лоўлі рыбы.



Паляванне ў асенне-зімовы сезон

У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 кастрычніка па 30 снежня адкрываецца асенне-зімовы сезон палявання па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх на лася, аленя высакароднага, дзіка, казулю еўрапейскую, лань еўрапейскую, аленя пятністага. Спосаб палявання — ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, загонам (у светлы час сутак), з засады, з падыходу (на працягу сутак).

Пры паляванні дазволена прымяняць на лася, аленя, лань, аленя пятністага, дарослага дзіка, старэй за 2 гады, наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для казулі і маладняка дзіка да двух гадоў — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш, паляўнічых сабак — пароды па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў.



Не парушайце правіла палявання

Адпаведна Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін дазволена паляванне на кабана (дарослых самцоў узростам 2 гады і старэйшых і маладняк узростам да 2 гадоў любога полу) па разавых дазволах ружэйным спосабам з падыходу і засады.



Правілы летне-асенняга сезону палявання

Адкрываецца летне-асенні сезон палявання на дзічыну вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку — з другой суботы жніўня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак. Спосаб палявання — ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падманьваннем, з пад'езду на маламерных суднах.

Дазволена прымяняць гладкаствольную паляўнічую стрэльбу з выкарыстаннем патронаў са шротам, паляўнічых сабак: усе групы, акрамя гончых і хартоў, маламерныя судны без рухавіка або з непрацуючым рухавіком. Таксама дазваляецца паляванне без стрэльбы з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Працягваецца летне-асенні сезон палявання на жывёлін нарміраваных відаў па разавых дазволах на здабычу і паляўнічых пуцёўках да іх па 30 верасня з 18 да 9 гадзін.



Лоўля ракаў забаронена

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага света ў сувязі з частымі выпадкамі затрымання парушальнікаў за незаконную лоўлю ракаў у час забароны на іх лоўлю нагадвае, што згодна з дзеючымі Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства лоўля рака вузкапалага забаронена з 15 кастрычніка па 15 ліпеня.

Пасля заканчэння забароны лоўля рака вузкапалага будзе дазволена з прымяненнем ракаловак у колькасці не больш за 3 штукі на аднаго рыбалова даўжынёй не больш за 100 сантыметраў і дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 сантыметраў і ячэйкай не менш за 22 міліметры, а таксама лоўля рукамі.



Рыбалка па правілах

У сувязі з заканчэннем штогадовай вясновай забароны на лоўлю рыбы ў інспекцыю паступаюць пытанні ад рыбаловаў-аматараў аб прававых аспектах арганізацыі рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі.

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў фондзе рыбалоўных угоддзяў можа арганізоўвацца аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі рыбы ў светлы час сутак.

Да інтэнсіўных метадаў лоўлі рыбы ад-носяцца:
- лоўля рыбы з выкарыстаннем прыладаў аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова;
- лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі;
- падводнае паляванне.