Слонімская МРІ інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАЦЯГВАЕЦЦА ЗІМОВЫ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

Па разавых дазволах на здабычу паляўнічых жывёлаў і паляўнічых пуцёўках да іх:

-- з 1 студзеня па 30 красавіка будзе доўжыцца зімовы сезон палявання на дзіка (дарослыя самцы, маладняк да двух гадоў любога полу) зброевым спосабам з засады і вышак на працягу сутак;

-- з 1 лютага па 1 сакавіка ў светлы час сутак адкрыта паляванне на рачных бабра і выдру па разавых дазволах. Спосаб палявання бяззброевы – дазволена прымяняць пасткі (акрамя петляў), сачкі, капканы №5-7.

Асенне-зімовы сезон палявання зброевым спосабам на пушныя віды па паляўнічых пуцёўках (заяц-бяляк, заяц-русак, вавёрка звычайная, гарнастай, куніца лясная, куніца каменная, тхор лясны) закончаны;



АБ НАРЫХТОЎЦЫ НАВАГОДНІХ ДРЭВАЎ

Напярэдадні надыходзячых навагодніх святаў Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе грамадзян аб тым, што згодна з "Правіламі нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання", зацверджанымі пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 года №4 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства лясной гаспадаркі ад 29 снежня 2010 года №38) нарыхтоўка навагодніх дрэваў хвойных парод, у тым ліку навагодніх ёлак, ажыццяўляецца:

  • на спецыяльна створаных плантацыях навагодніх дрэваў хвойных парод, у тым ліку навагодніх ёлак;
  • пры правядзенні высечак догляду ў лясах з ліку дрэваў, высякаемых у адпаведнасці з лесаводчымі патрабаваннямі;
  • у парадку расчысткі трасаў, просекаў, палосаў адводу, ліній электраперадачы, на лесасеках галоўнага карыстання і паўсюдных санітарных высечак, калі на дадзеных лесасеках маладняк не належыць захоўванню.


ЗІМОВЫ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

Пачаўся самы масавы -- зімовы -- сезон палявання на паляўнічых жывёл, якія не адносяцца да нарміраваных відаў, па паляўнічых пуцёўках.

На зайца-беляка, зайца-русака з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Спосабы палявання -- ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам і безружэйны. Пры ружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак (усе групы). Пры безружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць хартоў і лоўчых птушак.

На андатру, норку амерыканскую па 31 студзеня ў светлы час сутак. Спосаб палявання -- ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, безружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі.



ЛЕТНЕ-АСЕННІ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 мая па 30 верасня дазволена паляванне на дзікоў па разавых дазволах (дарослых самцоў, старэйшых за два гады і малядняка да двух гадоў любога полу) ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з 15 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін -- на казулю (дарослых самцоў трафейнай якасці і селекцыйных жывёлаў любога полу і ўзросту) ружэйным спосабам з засады, з падыходу, а таксама з падманваннем. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць: для дарослых жывёлаў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для маладняка да 2 гадоў – наразную паляўнічую зброю і гладкаствольную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.



І зноў аб вясновай забароне лоўлі рыбы

Шаноўныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у сувязі з пачаткам сезона рыбалкі на адкрытай вадзе звяртае вашу ўвагу на надыход вясновай забароны лоўлі рыбы.

3 1 красавіка па 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы за выключэннем аматарскага рыбалоўства, ажыццяўляемага рыбаловам адной вудай з адным адзінарным ці двайным, трайным кручком памерам не больш за № 10 у светлы час сутак з берага.

Акрамя гэтага, забараняецца выкарыстанне грамадзянамі ў рыбалоўных угоддзях маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі, сплаў па рэках на байдарках грамадзян і арганізаваных турысцкіх групаў.



Паляванне на пералётную птушку

Адкрываецца сезон вясенняга палявання на пералётную птушку. Згодна з "Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання" паляванне на пералётнага гуся пачынаецца з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін.

3 10 сакавіка гэтага года дазволена здабыча гуся белалобага, гуся гуменніка, гуся шэрага і канадскай казаркі любога полу і ўзросту. Способ палявання ружэйны з засады (скрадка) з падзываннем. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам; для пошуку і падачы здабытай птушкі дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі. Паляванне праводзіцца па паляўнічых пуцёўках.



Аб нарыхтоўцы бярозавага соку

Хутка пачнецца збор бярозавага соку. У сувязі з гэтым інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае грамадзянам, якія жадаюць самастойна нарыхтоўваць бярозавы і іншыя драўняныя сокі аб тым, штозгодна з "Правіламі нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання" ўчасткі лесу для ажыццяўлення такой дзейнасці выдзяляе мясцовы лясгас.

Перш чым ехаць у лес, неабходна пацікавіцца ў мясцовым лясгасе аб месцазнаходжанні ўчасткаў лесу, дзе дазволена нарыхтоўка драўнянага соку. Уся нарыхтоўка па-за межаў, гэтых участкаў лічыцца незаконнай.



Незаконнае паляванне

Вечарам 20 снежня каля аўтамабіля, што стаяў на абочыне дарогі Дзярэчын - Залацеева Зэльвенскага раёна, былі затрыманы пяць жыхароў, якія вярталіся з палявання. Пры аглядзе багажніка аўтамабіля былі выяўлены галава і мяса дзікага кабана, спакаваныя ў рэчмяшкі.

У працэсе далей шага разбіральніцтва выявілася, што дзікі кабан быў здабыты без адпаведнага дазволу, шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 60 базавых велічыняў ці 2 100 000 рублёў (у асабліва буйным памеры).



Зімовы сезон палявання

Адкрыўся зімовы сезон палявання на паляўнічых жывёл, якія не адносяцца да нарміраваных відаў, па паляўнічых пуцёўках:

На зайца-беляка, зайца-русака з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Спосабы палявання: ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам і безружэйны. Пры ружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак — усе групы. Пры безружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць барзых сабак і лоўчых птушак.



Аб забаронах аўтааматарам

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў выяўляе шматлікія факты парушэнняў з боку ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў, звязаныя з няведаннем прыродаахоўнага заканадаўства.

Таму хочам напомніць аўтааматарам аб некаторых забаронах:
- забаронена стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палосаў водных аб'ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асобаў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях, для выканання ўскладзеных на іх задач і функцый, а таксама спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак. У выпадках, калі водаахоўваемая зона воднага аб'екта перавышае адлегласць 30 метраў, устанаўліваюцца папярэджваючыя шчыты з інфармацыяй аб статусе дадзенай тэрыторыі;