Слонімскі МА УДФР КДК інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УЗБУДЖАНА КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА: ч. 1 арт. 237 КК

У лютым 2014 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма правяралася абгрунтаванасць і законнасць атрымання шэрагам суб’ектаў гаспадарання г. Слоніма крэдытных сродкаў у банкаўскіх установах. Крымінальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь змяшчае арт. 327 КК Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае адказнасць крэдытаатрымальніка як за дакладнасць звестак, якія прадастаўляюцца ў банк з мэтаю атрымання крэдыту ці субсідыі, так і за непаведамленне банку абставінаў, якія цягнуць прыпыненне крэдытавання. Праверка аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў, які займаецца рознічным гандлем, выявіла, што ў верасні-кастрычніку 2013 года з мэтаю атрымання крэдыту ў аддзяленні ААТ “БПС-Сбербанк” у суме 110 млн. рублёў прадаставіла звесткі аб наяўнасці ў яе маёмасці (тавараў у абароце), прапануемай у залог банку, коштам у 212547200 рублёў, пры фактычнай яго наяўнасці і кошце ў 87467579 рублёў. Калі работнікі банка прыйшлі правяраць наяўнасць маёмасці, прапануемай у залог, то ім пад выглядам тавару былі прад’яўлены запячатаныя корабы, якія знаходзіліся ў гандлёвым зале, у выніку чаго і склалася ўражанне, што тавар у наяўнасці ёсць.



ПРАДПРЫЕМСТВУ ДАНАЛІЧАНЫ ПАДАТКІ

У студзені 2014 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да адной з адказных асобаў камерцыйнага прадпрыемства, зарэгістраванага на тэрыторыі абслугоўвання (Дзятлаўскі, Зэльвенскі і Слонімскі раёны вобласці), якое аказвала дзейнасць у выглядзе вытворчасці перадізаляваных трубаў і вырабаў да іх, якія выкарыстоўваюцца, у тым ліку, пры мантажы сістэмаў ацяплення гарадской гаспадаркі.

Падставай для праверкі паслужыла здзелка, здзейсненая прадпрыемствам з адной з мінскіх фірмаў яшчэ ў 2008 годзе, у якой, згодна з дакументам, набыло камплектуючыя для вытворчасці. Сутнасць гэтай здзелкі, г. зн. факт набыцця камплектуючых менавіта ў фірмы, указанай у дакументах (дагаворах, таварна-транспартнай накладной) і выклікаў падазрэнні ў работнікаў фінансавай міліцыі.



УЗБУДЖАНА КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА

У верасні 2013 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма ўзбуджана крымінальная справа па арт. 241 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае крымінальную адказнасць за перашкоду вяртання стратаў крэдытору (крэдыторам).

Фінансавай міліцыяй было ўстаноўлена, што жыхаркі горада Слоніма, кіруючы ТАА “В.”, якое ажыццяўляла рознічны гандаль прадуктамі харчавання і мела непагашаную крэдыторскую запазычанасць перад шэрагам прадпрыемстваў рэспублікі, сярод якіх быў і доўг перад Баранавіцкім хлебазаводам у суме больш за 10 мільёнаў рублёў, у студзені 2012 года з мэтай зрыву кампенсацыі стратаў крэдыторам і ўплаты па даўгах, правялі адчуджэнне наяўных у ТАА “В.” тавараў для рэалізацыі і гандлёвага абсталявання коштам звыш 67 мільёнаў рублёў на карысць ТАА “Э.”, якое размяшчалася на тых жа гандлёвых плошчах і абсталяванні, але не было абцяжарана даўгамі перад крэдыторамі.



ДА АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ АДКАЗНАСЦІ ПРЫЦЯГНУТЫ ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІК

У верасні 2013 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.11 і ч. 1 арт. 12.17 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнуты індывідуальны прадпрымальнік С., які стаяў на падатковым уліку ў інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне.

Указаны індывідуальны прадпрымальнік па месцы свайго жыхарства ажыццяўляў дзейнасць у выглядзе рамонту і тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў, меў для ўказаных мэтаў памяшканне і абсталяванне, аднак не патурбаваўся атрымаць сертыфікат адпаведнасці на права ажыццяўлення рамонту і тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў канкрэтных марак і відаў работ, што давала кліенту магчымасць пры звароце на СТА атрымаць сапраўды якасную і кваліфікаваную дапамогу. Акрамя адсутнасці сертыфіката былі выяўлены і парушэнні ў галіне правілаў бытавога абслугоўвання насельніцтва.



ПРЫЦЯГНУТЫ ДА АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ АДКАЗНАСЦІ

У верасні-кастрычніку 2013 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма праводзілася праверка аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі рэстаранаў. Увагу фінансавай міліцыі прыцягнуў факт аказання паслугі аднаму з іншагародніх грамадзян, які ў горадзе Слоніме вырашыў арганізаваць святкаванне памятнай даты і з гэтай мэтай звярнуўся ў рэстаран зарэзервіраваць канкрэтны час урачыстасці, за што перадаў работніку рэстарана ў якасці залогу 100 (сто) долараў ЗША.

Аднак у адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўленне індывідуальным прадпрымальнікам, юрыдычнай ці фізічнай асобай валютнай аперацыі, звязанай з рухам капітала, магчыма толькі пры наяўнасці дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якога ў прадпрыемства, якое аказвае паслугі рэстарана, не было.



АБ ВЫЯЎЛЕННІ ЛІЦЭНЗІЙНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ І ПРАВІЛАЎ

У жніўні 2013 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма сумесна з работнікамі Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці праводзіліся мерапрыемствы ў адносінах да аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў г. Слоніма з назвай “Б.”, які займаецца міжнароднымі грузаперавозкамі.

У поле зроку правяраючых указанае прадпрыемства і яго дырэктар трапілі пасля таго, як стала вядома, што міжнародныя грузаперавозкі ажыццяўляюцца апошнім з парушэннем ліцэнзійных патрабаванняў і правілаў.



АБ НЕЗАКОННАЙ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

У жніўні 2013 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь (“Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”) у адносінах да непрацуючага жыхара горада Слоніма – грамадзяніна Б., які на працягу некалькіх апошніх гадоў сумесна са сваёй жонкай займаўся дзейнасцю -- зборам металалому, скупкай яго ў насельніцтва і далейшай здачай у нарыхтоўчыя арганізацыі.

Сумеснай праверкай фінансавай міліцыі, АБЭЗ і АДАІ Слонімскага РАУС удалося не толькі ўстанавіць, што за ўвесь перыяд дзейнасці грамадзянінам Б. даход ад ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці склаў больш за 40 мільёнаў рублёў, але і зафіксаваць факт незаконнай дзейнасці, непасрэднай пры яе ажыццяўленні – транспарціроўцы сабранага і скупленага металалому ў вёсцы Васілевічы з мэтай яго здачы.



НЕ ХАЦЕЎ ПЛАЦІЦЬ ПА ДАЎГАХ

У верасні 2013 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма па арт. 241 КК Рэспублікі Беларусь за перашкоду кампенсацыі стратаў крэдытору ў буйным памеры ўзбуджана чарговая крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна Ж., былога дырэктара прадпрыемства, які ажыццяўляў дзейнасць у выглядзе рознічнага гандлю на рынку “Наш край” у горадзе Слоніме.

У 2012 годзе, не жадаючы плаціць па даўгах за раней атрыманую ад кампаніі “Гарызонт” прадукцыю коштам звыш 100 мільёнаў рублёў, якая затым рэалізоўвалася на рынку “Наш край”, указаны грамадзянін, будучы дырэктарам, сумесна з заснавальнікам, з якім знаходзіўся ў сваяцкіх адносінах, правёў адчужэнне ўсіх наяўных у прадпрыемства-даўжніка тавараў, гандлёвых павільёнаў і іншай маёмасці коштам больш за 3 мільярды рублёў на карысць іншага “роднаснага” суб’екта гаспадарання, пакінуўшы непагашанымі даўгі і фактычна сарваўшы магчымасць іх пагашэння.



ВЫЯЎЛЕНЫ ПАРУШЭННІ ЗАКАНАДАЎСТВА

У ліпені 2013 года работнікі фінансавай міліцыі сумесна з калегамі з падатковай інспекцыі па Слонімскім раёне праводзілі кантрольныя мерапрыемствы ў г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці, мэтай якіх з’яўлялася праверка выканання індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі патрабаванняў заканадаўства ў частцы маркіроўкі тавараў кантрольнымі “ідэнтыфікацыйнымі” знакамі.

Пры кантрольнай закупцы ў індывідуальнага прадпрымальніка П, які ажыццяўляў дзейнасць у выглядзе рознічнага гандлю абуткам на рынку г.п. Зэльва, апошнім не быў “прабіты” касавы чэк, а частка абутку не была маркіравана кантрольнымі “ідэнтыфікацыйнымі” знакамі.



ВЫЯЎЛЕНЫ ПАРУШЭННІ ЗАКАНАДАЎСТВА

У ліпені 2013 года работнікі фінансавай міліцыі сумесна з калегамі з падатковай інспекцыі па Слонімскім раёне праводзілі кантрольныя мерапрыемствы ў г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці, мэтай якіх з'яўлялася праверка выканання індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі патрабаванняў заканадаўства ў частцы маркіроўкі тавараў кантрольнымі "ідэнтыфікацыйнымі" знакамі.

Пры кантрольнай закупцы ў індывідуальнага прадпрымальніка Л., які ажыццяўляў дзейнасць у выглядзе рознічнага гандлю абуткам на рынку г.п. Зэльва, апошняй не быў "прабіты" касавы чэк, а частка абутку не была маркіравана кантрольнымі "ідэнтыфікацыйнымі" знакамі.