Скрыжаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Сяргей Талатай: "Праблему трагедый на дарогах трэба вырашаць сумеснымі намаганнямі"

На мінулым тыдні ў рамках Дня інфармавання насельніцтва на Дзятлаўшчыну завітаў начальнік упраўлення
дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Талатай.

Традыцыйна на прадпрыемствах раёна былі арганізаваны сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Апошняй "кропкай" насычанага дня для Сяргея Валер'евіча стала ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Першае, з чаго пачаў сустрэчу гродзенскі госць — сітуацыя на дарогах вобласці:
— Сітуацыя вельмі складаная. Летась на дарогах вобласці загінулі 153 чалавекі. На 18 студзеня 2011 года — ужо 4. Прычым гінуць у асноўным не тыя, хто праводзіць вечар ля гарэлачнага магазіна, і не немаўляты, а самая актыўная частка насельніцтва, мазгавы, рэпрадуктыўны, рабочы патэнцыял — гродзенцы ад 25 да 40 гадоў, у якіх ужо штосьці склалася ў жыцці, ёсць сем'і, прафесійны рост.



Узаемаразуменне

Рэалізацыя мерапрыемстваў па праграме "Мінус 100" дазволіла дасягнуць пэўнай эфектыўнасці і станоўчых вынікаў у 2007 годзе (мінус 208 загінуўшых у дарожна-транспартных здарэннях). Былі аб'яўлены чарговыя этапы: у 2009 годзе пад дэвізам "Я захаваю жыццё", у 2010 годзе — "Разам за бяспеку на дарогах!".