Скрыжаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Абсталюем павозкі

Практыка мінулых гадоў сведчыць, што са скарачэннем працягласці светлавога дня рэзка ўзрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавога транспарту, у якіх часта гінуць людзі. У асноўным такія аварыі адбываюцца ў цёмны час сутак.

Як правіла, асноўнай прычынай здарэнняў з'яўляецца тое, што вышэйназваная катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху найчасцей грэбуе патрабаваннямі правіл дарожнага руху — не абазначаюць транспарт і сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі.



Цішэй едзеш - далей будзеш

Ігнараванне хуткасці дарожнага руху — адна з самых частых прычын аварый. Сёлета з-за няправільна выбранай хуткасці руху на тэрыторыі раёна адбылося 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 2 чалавекі загінулі, 7 — атрымалі раненні.

Так, 17 ліпеня, каля 4 гадзін раніцы, жыхар горада Слоніма, які рухаўся на аўтамабілі "ВАЗ", у вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Пасажыр, які знаходзіўся ў салоне машыны, загінуў.

Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за захаваннем хуткаснага рэжыму. У большасці выпадкаў — гэта скрыты кантроль за дарожным рухам, які дазваляе дакладна выявіць парушальнікаў.



У аварыі пацярпела дзіця

Раніцай 1 жніўня ў пасёлку Казлоўшчына жыхар горада Дзятлава, які кіраваў машынай "Фольксваген" і спрабаваў аб'ехаць прыпаркаваны аўтамабіль, наехаў на сямігадовае дзіця. Яно нечакана выбегла на праезную частку дарогі з-за прыпаркаванай машыны і трапіла пад колы "Фольксвагена". 3 атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі малое дастаўлена ў бальніцу.

У сувязі са здарэннем, Дзятлауская дзяржаўтаінспекцыя просіць бацькоў непаўналетніх дзяцей паклапаціцца пра іх бяспеку. Навучыце дзяцей правільна паводзіць сябе на дарозе, каб іх дзеянні былі прадказальнымі для астатніх удзельнікаў руху.



У дарогу - на спраўным веласіпедзе

У вобласці склалася трывожная абстаноўка па дарожна-транспартных здарэннях з удзелам веласіпедыстаў. Практычна кожны месяц ёсць пацярпелыя. У большасці выпадкаў прычынай аварый з'яўляецца парушэнне правілаў дарожнага руху ці неабсталяваннне веласіпедаў катафотамі.

У Дзятлаўскім раёне з пачатку года за парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 198 чалавек (гэта пешаходы, веласіпедысты, возчыкі гужавога транспарту), за апошні месяц — 13.

Згодна з арт. 26 п. 200 Правілаў дарожнага руху "веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваным люстэркам задняга віду, уперадзе — катафотам белага колеру, ззаду — чырвонага колеру, а з кожнага боку — аранжавага".



Транспарт павінен быць зарэгістраваны

Аддзел ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама паведамляе ўладальнікам транспартных сродкаў, што з 28 чэрвеня 2011 года міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне АДАІ Слонімскага РАУС будзе працаваць па новым адрасе: г. Слонім, вуліца Брэсцкая, 46.

Мы просім уладальнікаў транспартных сродкаў, якія належаць дзяржрэгістрацыі, своечасова здзяйсняць гэтую працэдуру.



Як правільна арганізаваць паездку дзяцей

Надышоў час летняга адпачынку, У сувязі з гэтым дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за арганізаванай перавозкай груп дзяцей аўтобусамі.

Арганізаванай лічыцца група колькасцю 8 і больш чалавек ва ўзросце да 16 гадоў. Пры гэтым дзеці, якіх суправаджаюць бацькі, не ўлічваюцца. Усе ў аўтобусе павінны сядзець. Стоячы ехаць нельга ні дзецям, ні дарослым. На кожны аўтобус павінен быць суправаджаючы, калі дзяцей больш за 20 чалавек — па два суправаджаючых.

Акрамя гэтага, перавозчык або заказчык абавязаны не менш чым за тры дні накіраваць афіцыйнае паведамленне ў аддзяленне ДАІ, у якім павінны быць указаны дата паездкі, маршрут, марка і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аўтобуса, прозвішчы і ініцыялы вадзіцеляў, якія будуць перавозіць дзяцей.



Як атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорый A1 и AM

4 красавіка 2011 года падпісана Пастанова Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь №441 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам, талона да вадзіцельскага пасведчання і іх абмену".

Згодна з гэтым дакументам грамадзяне, якія жадаюць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання мапедам, лавінны здаць тэарэтычны экзамен у ДАІ; на права кіравання транспартным сродкам падкатэгорыі "А1" — тэарэтычны і практычны экзамены.

Да здачы экзаменаў на катэгорыі "АМ" і "А1" допуск праводзіцца без падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у навучальных установах.



Праверкі на дарогах

Дзяржаўтаінспекцыя аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і УП "Белдзяржтэхагляд" з 10 па 20 сакавіка праводзяць сумесныя масавыя праверкі на дарогах раёна.

У час рэйдаў супрацоўнікі гэтых ведамстваў правяраюць, ці своечасова ўладальнікі аўтамабіляў праходзяць тэхагляд. За кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў своечасова вызначаную працэдуру, аўтаўладальнікі будуць плаціць штраф у памеры да дзвюх базавых велічыняў (базавая складае Вг35 тыс).

Правяраецца і сапраўднасць адзнак у сертыфікаце аб праходжанні дзяржтэхагляду. Асаблівая ўвага надаецца аўтатранспарту, які належыць сельскагаспадарчым прадпрыемствам.



Змяненні ў правілах дарожнага руху

25 лістапада 2010 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ №611 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы дарожнага руху". Згодна з гэтым дакументам удакладняюцца некаторыя паняцці і трактоўкі правілаў.

Так, удакладняецца паняцце "пакіданне месца дарожна-транспартнага здарэння". Зараз пад гэта вызначэнне падпадаюць дзеянні ўдзельніка ДТЗ, накіраваныя на ўтойванне факта такога здарэння або абставінаў яго ўчынення, якія прымусілі супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі да неабходнасці правядзення мерапрыемстваў па ўстанаўленні (пошуку) дадзенага ўдзельніка і (або) пошуку транспартнага сродку.



ДАІ працуе ва ўзмоцненнам рэжыме

Прафілактычная акцыя "Асцярожна — пешаход!" праходзіць у Беларусі з 25 студзеня па 8 лютага.

Акцыя арганізавана ў мэтах прафілактыкі і своечасовага прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. На жаль, для Дзятлаўшчыны гэта тэма вельмі актуальная — пачатак 2011 года адзначыўся адразу некалькімі трагедыямі на "Пешаходных пераходах".