Скрыжаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Парушаеце - плаціце

Адміністрацыйная адказнасць дапамагае дысцыплінаваць вадзіцеляў, якія парушаюць правілы дарожнага руху. Парушылі — плаціце, у наступны раз задумаецеся, ці варта парушаць зноў.

Некаторыя вадзіцелі плацяць штрафы на месцы, на іншых дзяржаўтаінспектары складаюць пратаколы, на падставе якіх кіраўнікі падраздзяленняў ДАІ выносяць пастановы аб накладанні на парушальнікаў спагнанняў. Аднак адна справа — скласці неабходныя дакументы, а зусім іншая — дабіцца пагашэння штрафу. Без выплаты вызначаных сумаў пратаколы і пастановы ператвараюцца ў малазначныя паперы, на якія затрачаны каштоўны час.

Таму з мая 2011 года па ініцыятыве ўпраўлення дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама на тэрыторыі нашай вобласці рэгулярна арганізоўваюцца адзіныя дні спагнання штрафаў.



Аперацыя "Прышпіліся"

У Гродзенскай вобласці з 12 па 18 снежня праводзіцца аперацыя "Прышпіліся". Нягледзячы на прымаемыя меры, абстаноўка з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі вобласці застаецца складанай.

За 11 месяцаў 2011 года зарэгістраваны 560 (за аналагічны перыяд 2010 года - 667) дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 121 (145) чалавек загінуў і 592 (745) атрымалі раненні.

За пяць дзён снежня на дарогах вобласці адбыліся 6 аўтааварый (3 чалавекі загінулі і 3 атрымалі раненні).



Прайшоў адзіны день бяспекі руху

25 лістапада адбыўся адзіны дзень бяспекі руху пад дэвізам "Правілы дарожнага руху вартыя
павагі!"

Дзяржаўтаінспектары Дзятлаўскай міліцыі правялі ў гэты дзень сустрэчы са школьнікамі, рабочымі калектывамі прадпрыемстваў раёна, наведалі сельгасвытворчыя кааператывы "Жукоўшчына" і "Русь-Агра".

Па аператыўнай інфармацыі кожныя суткі на вуліцах гарадоў і аўтатрасах краіны адбываецца ў сярэднім 20 аварый, у якіх гінуць 2 чалавекі і прыкладна 25 атрымліваюць раненні.



Памятайце пра флікеры

Нягледзячы на прымаемыя меры бяспекі, расце колькасць аварый, учыненых па віне пешых удзельнікаў дарожнага руху. Сёлета на дарогах Гродзеншчыны за 9 месяцаў учынены 83 такія аварыі (у 2010 — 74), загінулі 26 (26) і паранены 62 (49) пешаходы, з іх смяротна траўмаваны 18 чалавек, што склала 69%. У 38 выпадках пешаходы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення (у 2010 годзе — толькі ў 18), у выніку загінулі 14 (5) і паранены 26 (13) чалавек.

73 наезды на пешаходаў адбыліся ў цёмны час сутак, толькі 24 пешаходы былі абазначаны флікерамі (у 2010 годзе ў 74 наездах — 36). Пачасціліся наезды на п'яных пешаходаў, якія сядзяць або ляжаць на дарозе. Сёлета зарэгістраваны ўжо 6 такіх здарэнняў.



У якім тэхнічным стане ваш аўтамабіль?

3 10 па 20 лістапада на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Дзятлаўскага раёна, дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з УП "Белтэхагляд" праводзіцца прафілактычная дэкада пад назвай "Дзяржтэхагляд".

Мэта названага мерапрыемства — прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў, прычынай якіх стала тэхнічная няспраўнасць транспартных сродкаў.

Дзяржаўтаінспектары будуць адсочваць на дарогах і спыняць транспарт з нездавальняючым знешнім выглядам і яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама транспартныя сродкі, якія не прайшлі дзяржтэхагляд.



Рыхтуемся да зімы

Пагаршаецца надвор'е, а з ім і ўмовы дарожнага руху. Істотна ўскладняюць эксплуатацыю транспартных сродкаў і павышаюць верагоднасць аварый дажджы, снегапады, галалёд і галаледзіца.

Сярод асноўных прычын аварый у час непагадзі — няправільны выбар бяспечнай хуткасці руху з улікам метэаралагічных і дарожных умоваў, а таксама летнія пакрышкі, якія аўтааматары не заўжды паспяваюць памяняць на зімовыя.

Значную ролю іграе і чалавечы фактар: за кароткі прамежак часу цяжка настроіць сябе псіхалагічна, памяняць манеру кіравання ў новых дарожных умовах і пры кепскім надвор'і. Такая язда патрабуе асаблівай увагі і добрых навыкаў кіравання.



"Дзіця - галоўны пасажыр"

У 2011 годзе ў 438 дарожна-транспартных здарэннях на тэрыторыі Беларусі загінулі 32 (+14,3%) і атрымалі траўмы 444 (+8,6%) дзіцяці. Сёлета на дарогах Гродзеншчыны за 9 месяцаў у 55 аварыях загінулі 3 і траўмаваны 54 дзіцяці. У 26 дарожнатранспартных здарэннях загінулі 2 і паранены 25 дзяцей-пасажыраў. За адпаведны перыяд мінулага года ДТЗ з гібеллю дзяцей не зарэгістравана.

У мэтах прафілактыкі дзіцячага траўматызму з 20 па 30 кастрычніка праходзіла дэкада па бяспечнай перавозцы дзяцей "Дзіця — галоўны пасажыр". Узмоцнены кантроль за захаваннем правілаў перавозкі дзяцей.



Як і дзе захоўваць свой аўтамабіль

3годна з палажэннем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №348 ад 9.08.2011 года, забараняецца пакідаць у неахоўваемых, непрызначаных для захоўвання месцах транспартныя сродкі, у якіх адсутнічаюць шкло, колы, элементы кузава або іншыя часткі, прадугледжаныя канструкцыяй, маецца дэфармацыя, знешнія пашкоджанні, з-за якіх забараняецца удзел у дарожным руху, або немагчыма эксплуатацыя.

Да гэтай жа катэгорыі адносяцца транспартныя сродкі, якія не эксплуатуюцца больш за 6 месяцаў з дня заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на іх допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі ўласнік не падтрымлівае належны стан такога транспартнага сродка з намерам яго далейшай эксплуатацыі.



Дзень без аўтамабіля

Чарговая сусветная акцыя пад такой назвай пройдзе ў Беларусі 22 верасня 2011 года. Яна скіравана на прыцягненне ўвагі насельніцтва краіны да вырашэння экалагічных праблем па зніжэнні ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра адпрацаванымі газамі аўтамабіляў.

Нягледзячы на тое, што аўтатранспартны комплекс з'яўляецца важнейшай галіной эканомікі, якая задавальняе патрэбы грамадства ў перевозках, ён у той жа час — крыніца буйнейшага забруджвання навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны на долю транспарта даводзіцца 72% (у гарадах — 65-80%) ад агульнай колькасці выкідаў забруджваючых рэчываў у паветра.



П'янаму за рулем - не месца

За 7 месяцаў 2011 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці па віне п'яных вадзіцеляў адбыліся 38 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 чалавек загінулі, 48 атрымалі раненні. На тэрыторыі нашага раёна за названы перыяд такімі вадзіцелямі ўчынены 2 аварыі, у якіх загінуў адзін чалавек і яшчэ адзін быў паранены.

У большасці выпадкаў дарожныя здарэнні з удзелам нецвярозых вадзіцеляў маюць цяжкія наступствы. Бо п'янага за рулём не хвалююць ні дзеці, якія пераходзяць дарогу, ні забараняючыя знакі. Нават самага вопытнага вадзіцеля алкаголь здольны ператварыць у "ліхача" і нават зрабіць злачынцам. Не выпадкова сёння абмяркоўваюцца і разглядаюцца розныя варыянты ўзмацнення адказнасці за кіраванне транспартам "пад градусам".