Скрыжаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Праблема "Вадзіцель - пешаход"

Праблема "вадзіцель — пешаход" — гэта праблема агульначалавечых узаемаадносін. На жаль, ёсць вадзіцелі, якія ігнаруюць правы пешаходаў. Сустракаюцца і пешаходы, якія, нават рызыкуючы ўласным жыццём, карыстаюцца любым зручным выпадкам, каб "адказаць узаемнасцю" такім вадзіцелям.

Згодна з правіламі паводзін на дарозе, пешаходы павінны рухацца толькі па тратуарах, пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці — па абочыне ў сустрэчным накірунку руху транспарту. Гэта дазваляе бачыць транспарт, які набліжаецца, і своечасова рэагаваць у выпадку небяспекі.

Пешаход мае перавагу пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, а таксама па рэгуляваным пешаходным пераходзе, калі гэта дазваляе сігнал светлафора або рэгуліроўшчыка.



Асцярожна - матацыкліст!

Пад такой назвай 27 красавіка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, скіраваны на прафілактыку аварый з удзелам мотатранспарту.

Так, штогод з надыходам вяснова-летняга перыяду павялічваецца колькасць аварый з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколых транспартных сродкаў. Адзін з асноўных фактараў, які ў значнай ступені аказвае ўплыў на цяжар наступстваў падобных дарожных здарэнняў, — невыкарыстанне вадзіцелямі і пасажырамі моташлемаў.

Сярод значных парушэнняў таксама — кіраванне мотатранспартам без вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі, перавозка пасажыраў звыш дазволенай колькасці, прадугледжанай тэхнічнай характарыстыкай.



Праходзіць дэкада "Дзяржтэхагляд"

3 20 па 30 сакавіка на тэрыторыі Беларусь у тым ліку на Дзятлаўшчыне, дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з УП "Белтэхагляд" праводзіцца агульнарэспубліканская дэкада "Дзяржтэхагляд".

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па прычыне тэхнічнай няспраўнасці транспартных сродкаў. На працягу дэкады дзяржаўтаінспектары спыняюць на дарозе і забараняюць далейшае выкарыстанне транспартных сродкаў з нездавальняючым знешнім выглядам, з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама тыя, якія не прайшлі дзяржтэхагляд.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, кожны ўладальнік транспартнага сродка павінен сачыць за яго тэхнічным станам і своечасова прадастаўляць яго на дзяржаўны тэхнічны агляд. Бяспека дарожнага руху на дарогах нашай рэспублікі ў многім залежыць ад таго, як кожны вадзіцель адносіцца да падрыхтоўкі свайго транспартнага сродка да тэхагляду, як у далейшым сочыць за яго тэхнічным станам.



Шукаюцца відавочцы аварыі

Дзятлаўская дзяржаўтаінспекцыя адшуквае відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 28 лютага у 13 гадзін 15 хвілін на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейская — Леніна у горадзе Дзятлаве.

Аўтамабіль "Аўдзі" цёмна-сіняга колеру ўчыніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе.

Калі вам штонебудзь вядома пра гэта здарэнне, просім паведаміць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102 або 3508064 (Велком).



Напамін веласіпедыстам

Абледзяненне паверхні праезнай часткі значна ўскладняе эксплуатацыю любых транспартных сродкаў, у тым ліку і веласіпедаў, павышае рызыку дарожных аварый, ахвярамі якіх могуць стаць вадзіцелі двухколага транспарту.

Не сакрэт, што на слізкай дарозе кіраваць веласіпедам больш складана, чым аўтамабілем. Калі ж веласіпедыст знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, любая яміна ці грудок могуць прывесці да няшчаснага выпадку.



Адшукваюцца відавочцы аварыі

Дзяржаўтаінспекцыя адшуквае відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 13 лютага 2012 года з 14.30 да 15 гадзін у горадзе Дзятлаве па вуліцы Куляшова каля дома №3.

У выніку гэтага здарэння быў пашкоджаны аўтамабіль "Фіят Тэмпра" (рэгістрацыйны знак 5384САК), прыпаркаваны ля краю праезнай часткі дарогі.

Калі каму-небудзь вядома пра здарэнне, аб якім ідзе гаворка, просім паведаміць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102, 3508064 (Велком), 2-14-44, 2-18-44.



Пакінуў месца здарэння

18 лютага 2012 года каля 11 гадзін жанчына пераходзіла дарогу, праз якую здзяйсняецца заезд на стаянку ля магазіна "Ветэран" у горадзе Дзятлаве. У гэты час са стаянкі выязджаў аўтамабіль. Ён наехаў на жанчыну.

Вадзіцель пакінуў месца здарэння. У выніку аварыі пацярпелая атрымала цялесныя пашкоджанні.

Дзяржаўтаінспекцыя АУС Дзятлаўскага райвыканкама просіць відавочцаў гэтага здарэння паведаміць пра яго абставіны ў аддзяленне ДАІ па тэлефонах: 2-14-44, 2-18-44, 2-13-34.



Цана памылкі - жыцце

Пад такой назвай прайшоў чарговы дзень бяспекі дарожнага руху.

Праблема паводзін на дарозе застаецца актуальнай для нашага раёна. Год нядаўна пачаўся, а на дарогах Дзятлаўшчыны ўжо адбыліся два транспартныя здарэнні, у якіх атрымалі раненні пяць чалавек (чатыры пасажыры аўтобуса, які ва ўмовах снегападу перакуліўся паблізу в. Хадзяўляны, і вадзіцель "Пежо", якому пры павароце не саступіў дарогу трактар МТЗ-82).

Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за захаваннем вадзіцелямі хуткаснага рэжыму ў населеных пунктах і па-за іх межамі. У асноўным выкарыстоўваецца метад схаванага кантролю за дарожным рухам, які дазваляе больш эфектыўна выяўляць парушальнікаў.



Культурныя ўзаемаадносіны дапамогуць на дарозе

27 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай "Разам да ўзаемаразумення ". Мерапрыемствы, якія праходзілі ў гэты дзень, былі накіраваны на выхаванне ўзаемапавагі ва ўдзельнікаў дарожнага руху. Што даведаліся жыхары нашага раёна пра тое, як трэба весці сябе на дарозе, што неабходна ведаць пешаходам і вадзіцелям, каб кожная паездка была прыемнай і бяспечнай, а сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ не скончылася адміністрацыйным пакараннем, карэспандэнтцы расказаў А. Муха, старшы інспектар дзяржаўтаінспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.



П'яным пешаходам не месца на дарозе

У 2011 годзе на тэрыторыі Гродзеншчыны вызначыліся пэўныя станоўчыя тэндэнцыі ў забеспячэнні супрацоўнікамі ДАІ бяспекі дарожнага руху. Разам з тым заклапочанасць выклікае вялікая колькасць аварый, учыненых па віне п'яных пешаходаў.

У 2011 годзе зарэгістраваны 53 (у 2010 — 34) такія аварыі з гібеллю 19 (8) і ранением 36 (26) чалавек. 44% пешаходаў загінулі ў перыяд з 20 да 24 гадзін. 43% пешых удзельнікаў ДТЗ былі ва ўзросце ад 31 года і старэйшыя.