Скрыжаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРА БЯСПЕКУ НА ДАРОГАХ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ РАСКАЗАЎ СЯРГЕЙ ТАЛАТАЙ

Прайшла чарговая прэс-канферэнцыя начальніка дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўніка міліцыі Сяргея Талатая з журналістамі абласных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Падобныя мерапрыемствы абласная ДАІ праводзіць кожныя паўгода. На працягу трох гадзін прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі гутарылі з Сяргеем Валер'евічам пра арганізацыю дарожнага руху на Гродзеншчыне, яго бяспеку, змены ў заканадаўстве.

Па словах начальніка абласной ДАІ, у 2012 годзе па вобласці знізілася колькасць зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў (на 19,4%), загінуўшых (на 24,3%) і параненых (на 16,4%) у іх людзей . Асноўнымі прычынамі аварый былі: парушэнні дарожных правілаў пешаходамі; парушэнні вадзіцелямі правілаў праезду пешаходных пераходаў; кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення; кіраванне транспартнымі сродкамі без права кіравання. Дарэчы, з-за "вадзіцеляў-нелегалаў" ў 2012 годзе на дарогах вобласці загінулі 18 чалавек (у 2011 годзе -- 12). Падраздзяленні ДАІ працягваюць работу з грамадзянамі, якія ўхіляюцца ад аплаты штрафаў: дзяржаўтаінспектары разам з судовымі выканаўцамі і ўчастковымі міліцыянерамі наведваюць даўжнікоў па месцы жыхарства, судовыя выканаўцы накладаюць арышт на маёмасць неплацельшчыкаў. За 2012 год наведалі 2160 чалавек, спагналі звыш 380 мільёнаў беларускіх рублёў.



ПАЙСЦІ Ў ШКОЛУ І ВЯРНУЦЦА

Зімовая дарога складаная для пераадолення як вадзіцелямі, так і пешаходамі. А калі ўлічыць кароткі светлавы дзень, снегапады або дажджы, галаледзіцу, то яна становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Яшчэ адзін фактар рызыкі -- дзеці на дарозе. Хаця апошнім часам пры павелічэнні колькасці транспартных сродкаў на душу насельніцтва і недахопе месцаў для паркоўкі небяспечнымі для юных пешаходаў становяцца і двары, нават установаў адукацыі. Узгадаем выпадак, які адбыўся ў горадзе Мінску, калі хлопчык выйшаў са школы і трапіў пад колы аўтамабіля. Ён быў смяротна траўмаваны. Гэта здарэнне прымусіла дарослых сур'ёзна задумацца над праблемай: наколькі бяспечнай для дзіцяці з'яўляецца дарога ў школу?

Менавіта такую тэму для размовы з В. І. Міхалевічам, часова выконваючым абавязкі начальніка аддзялення дзяржаўтаінспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама, абрала карэспандэнтка газеты.



“ДАРОГА ПАМЫЛАК НЕ ДАРУЕ”

25 студзеня 2013 года прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: “Дарога памылак не даруе”, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі.

Кожны з нас – унікальная асоба, але выходзячы на вуліцу, усе мы становімся ўдзельнікамі дарожнага руху – пасажырамі, пешаходамі, вадзіцелямі. І, нягледзячы на ўсю сваю індывідуальнасць, абавязаны няўхільна выконваць адзіныя для ўсіх правілы дарожнага руху, у адваротным выпадку наступствы могуць быць цяжкімі. У 2012 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна зафіксаваны 15 аварый, у якіх 3 чалавекі загінулі, 20 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.



СПЫНІ П’ЯНАГА – СПЫНІ БЯДУ

У краіне пачаўся зацяжны перыяд выхадных і святаў. Каб для ўсіх гэтыя дні прайшлі спакойна і пакінулі толькі пазітыўны настрой, дзяржаўтаінспекцыя пачала шырокамаштабную прафілактычную акцыю «Спыні п'янага кіроўцу». Яна накіравана на папярэджанне аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў. Мэтавыя рэйды будуць праводзіцца да 8 студзеня 2013 года.

Як правіла, ахвярамі п'яных вадзіцеляў становяцца ні ў чым невінаватыя людзі. Кожны, каму неабыякавы лёс родных, блізкіх, знаёмых, можа аказаць пасільную дапамогу дзяржаўтаінспекцыі. Дастаткова набраць нумар 102 з любога тэлефона, у тым ліку мабільнага, каб супрацоўнікі ДАІ неадкладна адрэагавалі на спробу нецвярозага пракаціцца за рулём.



ПАРУШЫЎ – ВАДЗІЦЕЛЬ, ПАЦЯРПЕЛІ – ПАСАЖЫРЫ

На мінулым тыдні раніцай здарылася аўтааварыя на трасе Дзятлава – Гродна, на скрыжаванні каля вёскі Нагародавічы. Ёсць пацярпелыя.

Здарэнне было справакавана вадзіцелем маршрутнага аўтобуса “Мерсэдэс”. Згодна з дадзенымі відэафіксацыі, ён парушыў правілы дарожнага руху: здзейсніў на скрыжаванні абгон машыны, якая паказвала паварот налева.



АПЕРАЦЫЯ “ПРЫШПІЛІСЯ!”

Калі ў інтэрнэт-пошукавік увесці запыт "кіроўца загінуў, бо не быў прышпілены", ён выдасць прыкладна паўтары тысячы спасылак. А калі напісаць "рамень бяспекі выратаваў жыццё" – амаль 500. Вядома, гэтыя лічбы ніяк нельга назваць статыстыкай, аднак практычна кожны дзень у навінах мы чытаем пра аўтакатастрофы. Многія з іх, на жаль, заканчваюцца трагічна.

Чаму ж людзі працягваюць ігнараваць рамяні бяспекі?

У нашай краіне назіраецца вельмі цікавы падзел: на пярэдняй сядушцы прышпільваюцца толькі некаторыя вадзіцелі, а на задняй прышпільваюць наогул толькі “далікатны” багаж – на ўсякі выпадак. Пытанне "прышпільвацца – не прышпільвацца" ўжо даўно ўваходзіць у лік тых, пра якія “з жарам” спрачаюцца аўтааматары. Смалы ў агонь падліваюць выпадкі, калі непрышпілены пасажыр у момант аварыі "вылятаў" з аўтамабіля, разбіваючы лабавое шкло. І добра, калі “аддзелваўся” лёгкім спалохам і драпінамі. Але падобных цудоўных выратаванняў, на жаль, адзінкі, а трагічных гісторый – тысячы.



СКЛАДЗЕНЫ 342 АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАТАКОЛЫ

28 верасня дзяржаўтаінспектары на дарогах Дзятлаўскага раёна правялі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Пешаход, абазнач сябе на дарозе!” Мэтай правядзення Дня бяспекі стала папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў у цёмны час сутак з удзелам пешаходаў, прапаганда святлоадлюстроўваючых элементаў.

З пачатку бягучага года на тэрыторыі раёна адбыліся 2 аварыі, у якіх адзін пешаход быў траўмаваны, яшчэ адзін – загінуў. За парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 342 пешаходы і веласіпедысты, з іх 181 чалавек – за адсутнасць флікераў.

108 пешаходаў былі затрыманы ў нецвярозым стане. Нецвярозыя ўдзельнікі дарожнага руху не толькі рызыкуюць сваім здароўем, але і часцей за ўсё ствараюць аварыйна-небяспечныя сітуацыі. Менавіта яны выпадкова могуць упасці прама перад капотам або заснуць на дарозе, не дайшоўшы да дому.



Абазначаем павозкі і веласіпеды

Лета на зыходзе, і светлавы дзень памяншаецца. Каб у цёмны час сутак пазбегнуць аварый з удзелам веласіпедаў і гужавога транспарту, на жнівень-верасень 2012 года супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі Дзятлаўскага раёна распрацаваны графік агляду названых відаў транспарту і абсталявання іх святлоадлюстроўваючымі элементамі.

Згодна з ім, ДАІ правядзе агляды гужавых павозак і веласіпедаў, якія належаць індывідуальным уладальнікам (жыхарам сельскіх Саветаў), сельгаскааператывам, прадпрыемствам, арганізацыям. У час агляду супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі бясплатна будуць абазначаць павозкі і веласіпеды святлоадлюстроўваючымі элементамі.



Аўтамабіль збіў лася

У Гродзенскай вобласці ласі нярэдка выбягаюць на дарогі і, ствараючы небяспечную сітуацыю, становяцца прычынай аварый.

У верасні мінулага года гродзенец на аўтамабілі "Фальксваген" збіў жывёліну каля вёскі Смалярня Шчучынскага раёна. У выніку здарэння пасажырка аўтамабіля была шпіталізавана з траўмамі. Аналагічны выпадак адбыўся каля вёскі Міхалконі Ашмянскага раёна, калі на лася на дарозе "Мінск - Ашмяны - мяжа Літвы" наскочыў аўтамабіль "Сузукі". Сутыкненне адбылося на неасветленым участку дарогі. Тады цяжкія траўмы атрымаў вадзіцель.

На пачатку бягучага года падобная гісторыя здарылася каля г. Скідаля. Удар быў настолькі моцны, што лось прабіў лабавое шкпо і літаральна "ўляцеў" у салон на пярэднюю пасажырскую сядушку. Як ні дзіўна, адзінай ахвярай аварыі стаў лось, а вадзіцель толькі лёгка спалохаўся.



З удзелам дзяцей - ніводнага здарэння

Завяршылася агульнарэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!",
якое праходзіла з 24 мая.

У гэты перыяд супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прынялі дадатковыя меры па павышэнні дарожнай бяспекі юных грамадзян, вадзіцелі ездзілі з уключаным бліжнім святлом фар незалежна ад часу сутак.

На Дзятлаўшчыне правядзенне акцыі дало пазітыўны вынік. Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне дзяцей у гэты перыяд не дапушчана.