Школьны мерыдыян



"Традыцыі жывая нітка"

Праект пад такой назвай рэалізоўваецца ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава. Яго кіраўнік, Ірына Уладзіміраўна Дарафейчык, расказала, што праект мае дзве мэты. Гэта развіццё мясцовага турызму праз знаёмства з фальклорнай спадчынай раёна і стварэнне і рэалізацыя вышываных крыжыкам карцін з выявамі краявідаў і адметнасцяў Дзятлаўшчыны.

У рамках праекта ў школе функцыянуе арт-цэнтр "Натхненне", распрацаваны бізнэс-план. Карціны, вышытыя вучнямі, плануецца рэалізоўваць жыхарам раёна, турыстам, наведвальнікам санаторыя "Радон".



"Школа будучыні" - дзелавы стыль

3 2016 года сярэдняя школа №1 горада Дзятлава прымае ўдзел у рэспубліканскім праекце "Школа будучыні".

Яго арганізатарамі з'яўляюцца канцэрн "Беллегпрам", Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Па заказе ўстановаў адукацыі беларускія вытворцы прапаноўваюць калекцыі адзення для ўніфікацыі дзелавога стылю ў той ці іншай школе.

У рамках рэалізацыі праекта адміністрацыя і педагогі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава вывучылі меркаванне бацькоў. Адзіную школьную форму пажадалі заказаць бацькі навучэнцаў 1-4 класаў і 5 "Б" класа. Вырашылі, што гэта будуць жылеты бардовага колеру з лагатыпам установы адукацыі. Заказ на такую школьную форму атрымала фабрыка "Палессе".



Сталі прызёрамі конкурсу

Ha базе Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў горадзе Гродне прайшоў абласны этап конкурсу знамённых груп "Раўненне на сцяг".

У конкурсе было 5 намінацый: "Лепшая знамённая группа", "Лепшы атрад барабаншчыкаў", "Лепшы гарніст", "Плац-парад", "Лепшае флаг-шоу".

Каманда піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка Дварэцкай сярэдняй школы абараняла гонар Дзятлаўскага раёна ў намінацыі "Лепшая знамённая трупа" і заняла ў ей 3-е месца.



ЕЎРАБАЧАННЕ Ў КРУЦІЛАВІЧАХ. ЯК ГЭТА БЫЛО?

Цікавым і багатым на падзеі быў для навучэнцаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы мінулы 2016 год — Год культуры. Школьнікі знаёміліся з гісторыяй і культурай роднага краю, сустракаліся з вядомымі землякамі, ладзілі экскурсіі на прадпрыемствы і ў арганізацыі, знаёміліся з прадстаўнікамі розных прафесій, цесна супрацоўнічалі з сельскім Домам культуры. Аднак найбольш цікавай падзеяй года стаў школьны праект "Еўрабачанне ў Круцілавічах".

Як усё адбывалася? Ініцыятарамі ідэі выступілі самі навучэнцы. Сямікласнікі прапанавалі ажыццявіць праект у агульнашкольным маштабе. Педагогі і адміністрацыя школы падтрымалі цікавую задумку. Напачатку быў выбраны арганізацыйны камітэт, у які ўвайшлі трое старшакласнікаў. Вызначыліся з мэтамі: знайсці таленты сярод навучэнцаў; развіваць мастацкі густ школьнікаў, іх уменне трымацца на сцэне перад вялікай аўдыторыяй, выхоўваць пачуццё сяброўства і маральныя якасці. Але самае галоўнае, што праект быў даступны для ўсіх.



Мора эмоцый і пазітыву

На працягу 5 тыдняў 2016 года навучэнцы 10 установаў адукацыі нашага раёна прымалі актыўны ўдзел у online гульні-конкурсе "Пад адным сонцам народжаныя". Праект распрацавала настаўніца інфарматыкі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Кацярына Валер'еўна Латушка.

Напрыканцы снежня 2016 года на базе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшла ўрачыстая сустрэча і падвядзенне вынікаў гульні, а таксама першая раённая этнадыскатэка ў рамках рэалізацыі праекта шостага школьнага дня "A сонца свеціць усім аднолькава!". Яе падрыхтавалі і правялі навучэнцы 11 класа ўстановы. Мерапрыемствы ладзіліся сумесна з аддзелам культуры і адпачынку "Вензавецкі дом культуры".



ПА СТАРОНКАХ ЛЕТАПІСУ

Аб школьным жыцці Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы карэспандэнтцы газеты расказала дырэктар установы Ганна Рыгораўна Гаўрош.

ГІСТОРЫЯ I ВЫПУСКНІКІ

Гісторыя школы пачынаецца з 1957 года. Па 2014 год школа была сярэдняй. За гэты перыяд былі 52 выпускі, установу адукацыі закончылі 892 чалавекі. Каля 100 вучняў атрымалі залатыя і сярэбраныя медалі. 42 выпускнікі школы сталі педагогамі. Таццяна Яўгенаўна Лазовік, Ганна Пятроўна Дайліда, Кацярына Пятроўна Бялькевіч, Людміла Пятроўна Кардаш вярнуліся працаваць у родную школу.



ПРЫМАЛІ Ў ГІМНАЗІСТЫ

Гімназія №1 горада Дзятлава з'яўляецца адной з трыццаці лепшых навучальных установаў нашай рэспублікі.



ГУЧЫ, НАША РОДНАЯ МОВА

3 мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да праблемы захавання і развіцця роднай мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў у казлоўшчынскай школе прайшоў Тыдзень нацыянальнай культуры.



Юныя журналісты з Гезгалаў

Творчасць і пазітыў — менавіта гэтыя словы з'яўляюцца дэвізам дзейнасці аб яднання па інтарэсах "Юны журналіст", якое на працягу некалькіх гадоў працуе ў Гезгалаўскай сярэдняй школе.

Кіраўніком аб'яднання з'яўляецца Ала Рыгораўна Ненартовіч. Маючы тэхнічную спецыялынасць, яна тым не менш праз многія гады знайшла сябе ў творчай справе. I цяпер пад яе кіраўніцтвам журналісцкую дзейнасць асвойваюць дзеці — аматары слова і пяра.

Многія з іх з'яўляюцца членамі школьнага прэс-цэнтра. Яго творчай справаздачай з'яўляецца школьная газета "Гезгалаўскія весткі", якая выходзіць штомесяц. На яе старонках — інтэрв'ю і замалёўкі, навіны, апавяданні і вершы — усё тое, што датычыцца жыцця школы. Акрамя гэтага, юныя журналісты актыўна публікуюцца і ў іншых перыядычных выданнях, разлічаных на дзіцячую аўдыторыю. Каб "Гезгалаўскія весткі" былі даступныя шырокаму колу чытачоў, газета ў дадатак размяшчаецца і на старонцы школьнага інтэрнэт-сайта. На гэтым юныя журналісты не спыніліся: быў створаны і блог "Квест". Самі ўдзельнікі называюць блог інтэрнэт-дзённікам. Яго складаюць сем старонак. На іх — інфармацыя, якая датычыцца дзейнасці гуртка "Юны журналіст", творчыя работы школьнікау, гульні і віншаванні.



Тыдзень маці ў Хвінявіцкай школе

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў Тыдзень маці.

У першыя яго дні былі праведзены інфармацыйныя гадзіны: "Маму я сваю люблю, аб ёй клапачуся, яе берагу" (1-4 класы), "Ад чыстага сэрца простымі словамі" (5-8 класы), "Іх лёсы, як гісторыі планет" (9-11 класы), на якіх дзеці расказалі аб сваіх матулях, іх захапленнях, лепшых якасцях. Старшакласнікі ўзгадалі вядомых і славутых жанчын і нашай краіны.

Дзеці прынялі ўдзел у акцыі "Падарунак матулі", нават навучэнцы пачатковых класаў майстравалі сувеніры сваімі рукамі. У школьнай бібліятэцы ладзілася выстава кніг "Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына". Жадаючыя маглі пазнаёміцца з творамі розных жанраў, галоўнымі гераінямі якіх з'яўляюцца прадстаўніцы прыгожага лолу.