Сельская гаспадарка



Сяўба - галоўны клопат

За Раготнам крапае дождж. У Дзятлаве не было, у Дварцы не было, а праехалі Раготна — на ветравым шкле з'явіліся кроплі. "Палі нашы і без таго марудна прасыхаюць, глеба цяжкая, — каменціруе з'яўленне ападкаў загадчык вытворчага участка "Раготна" М. Юрэня,— а тут яшчэ дождж збіраецца..."

Гутарка на палявыя тэмы акцэнтуецца на праходнасці трактараў. За лепшы буксір М. Юрэня вызнае "Кіравец", ён спраўляецца там, дзе гразнуць і "Амкадор", і "Джон Дзір". А яшчэ "Кіравец" — найлепшы трамбоўшчык сенажу ў траншэях, дадае намеснік старшыні СВК "Дварэц-Агра" В. Дула. Манеўруючы ў глыбокіх сырых каляінах над дрэнажнай канавай дабіраемся да палетка.



Крухмал - прадукт нацыянальны

Карэспандэнтка гутарыць з дырэктарам ААТ "Боркаўскі крухмальны завод" I. Рэгіневічам.

— Іван Вінцэнтавіч, якімі клопатамі жыў крухмальны завод на працягу гэтага года?

— Бягучы год для нашага завода, шчыра кажучы, выдаўся не з лёгкіх. Калі планавалася нарыхтаваць каля 8 тыс. тон бульбы, то рэальна за вясну і восень атрымалі ад гаспадарак менш за 4 з паловай тыс. тон. Не парадаваў і прыватны сектар: сёлета ад насельніцтва была атрымана толькі трэцяя частка ад штогадовага аб'ёму бульбы.



Колькі бульбы атрымалі гаспадаркі

Сёлета бульба ў раёне займала 460 гектараў. Вырошчвалі яе 9 гаспадарак.

Самыя вялікія плошчы мелі СВК "Русь-Агра" (150 га), "Жукоўшчына" (120 га), "Слава працы” (84 га).