Сельская гаспадарка



"Гранітаўская" работа

Самая вялікая ўборачная плошча ў раёне традыцыйна ў СВК "Граніт-Агра". Сёлета гранітаўцам трэба абмалаціць 3380 гектараў збажыны. Абмалацілі ўжо трэць — 1093 гектары (32,3 працэнта). Кіраўніцтва і хлебаробы гаспадаркі імкнуцца эфектыўна выкарыстаць кожную пагодлівую гадзіну на жніве.

28 ліпеня, як толькі абветрылася збажына пасля моцнага дажджу, гранітаўскі ўборачны канвеер уключыўся на поўную магутнасць, і за дзень быў абмалочаны 91 гектар.

Штогод на гранітаўскім жніве побач з выпрабаванай многімі ўборачнымі кампаніямі палявой гвардыяй на чале з Уладзімірам Гукішам сустракаю навабранцаў. Да прыкладу, сёлета ў якасці камбайнера КЗС-1218 дэбютуе Аляксандр Кардаш. Механізатар ён увогуле вопытны (за спіною два дзясяткі гадоў механізатарскага стажу), выдатны сейбіт, а вось камбайнерам — першыя дні.



Па-над нівай хмары ходзяць нізка

Над новаю сушылкаю ў Дварцы кучаравіліся сімпатычныя белыя воблакі і дажджом зусім не пагражалі. Аўтамабілі выгружалі на адкрыты ток дастаўлены з палёў намалот. Работа ішла ў штатным рэжыме. Па тэмпах жніва СВК "Дварэц-Агра" лідзіраваў у раёне.

3 Дварца выправіліся ў Раготна. За Васявічамі ніадкуль з'явіліся на ветравым шкле вадзяныя кроплі. А яшчэ праз пару кіламетраў мы ўскочылі ў сцяну дажджу. На ўсё неба была адна не дужа каб сіняя хмара, і яна паласкала таполі, палетак за імі спорным дажджом. "Усё, стала жніво",— падумалася. "Гэта вы за сабою дождж возіце?" — павітаўся з жартоўным дакорам начальнік участка І. Юрэня.



Жніво ідзе. Жніву дарогу

У раёне распачаты абмалот пасеваў рапсу, якіх налічваецца 2105 гектараў. На 15 ліпеня ўжо абмалочаны 350 гектараў (16,6 працэнта), ураджайнасць склала 18,2 цэнтнера.

Да абмалоту рапсу прыступілі ўсе сельгаспрадпрыемствы, за выключэннем СВК "Белагурна". Найбольш актыўна распачалі гэту работу раённыя лідары — СВК "Граніт-Агра" і "Русь-Агра", на іх рахунку адпаведна 42,1 і 43,5 працэнта абмалочаных плошчаў.

Найбольшая ураджайнасць у СВК "Граніт-Агра" — 21 цэнтнер з гектара.



Блізіцца жніво. Засекі гатовы?

Нямала клопатаў цяпер у земляробаў раёна пра сёлетні ўраджай збожжа, пра надзейную кармавую базу для жывёлы на зіму. Спецыялістам агранамічнай службы належыць актывізаваць і догляд пасеваў яравога, азімага збожжа. Звярнуць увагу на тэхнічныя культуры — цукровыя буракі і лён, а таксама на насенныя ўчасткі зернявых культур.

Пасевы азімай пшаніцы і азімага трыцікале моцна засмечаны азімым жытам. Ніякая ачыстка сабранага зерня не дасць нам лепшага выніку, чым той, які мы атрымаем пасля відавой праполкі. Штогод гаспадаркі раёна завозяць з элітбаз, іншых гаспадарак Гродзеншчыны партыі насення яравой і азімай пшаніцы, трыцікале. Паводле стандарта Беларусі дапускаецца наяўнасць культурных прымесяў ад 5 да 30 штук залежна ад рэпрадукцыі.



Вынікі маладзежнага спаборніцтва

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і раённы камітэт грамадскага аб'яднання "БРСМ" падвялі вынікі раённага спаборніцтва маладых аператараў машыннага даення і раённага спаборніцтва маладых механізатараў на вясновых палявых работах.

У раённым спаборніцтве прымалі ўдзел маладыя аператары машыннага даення, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у вытворчасці малака ў 2010 годзе, якія надаілі за год ад кожнай каровы групы наибольшую колькасць малака і не зменшылі прадуктыўнасць кароў у параўнанні з 2009 годам.

Пераможцам спаборніцтва прызнана аператар машыннага даення СВК "Хвінявічы" Любоў Юшкевіч. Яна надаіла за год 184743 кілаграмы малака. Сярэдні надой ад адной каровы яе групы (39 кароў) склаў 4705 кілаграмаў, павелічэнне надою да ўзроўню 2009 года — 157,8 працэнта.



Клопат дня - кармы

Хто марудзіў на гэтым тыдні з нарыхтоўкай кармоў — той не гаспадар. Някошаныя травы перастаяць, кармавая спажыўнасць іх зменшыцца. Горача на сежаці, вядома, але надвор'е аграрыям выбіраць не даводзіцца. Трэба завіхацца пры тым, якое ёсць.

Механізатары-нарыхтоўшчыкі СВК "Войневічы" не марудзяць. На палетку за Ёцавічамі — дзелавіты рух. Валкі падымаюць некалькі КЗРаў. Першую сянажную траншэю (801 тона) на мясцовай ферме заклалі, сказаў загадчык фермы М. Ліштван, за два дні. Хутка напаўняецца і другая побач — кармоў спатрэбіцца многа, ферма пашыраецца.



Лета зіму корміць

Временный кризис, которому подверглась Беларусь, не страшен труженикам сельского хозяйства. Земля, если не лениться, прокормит. Трудись, и твое продвижение неизбежно. Приусадебные участки и труд помогут выжить в трудное время.

_____________________________________________________________________________________________________

Горача ва ўсіх сэнсах гэтымі днямі на сенажатных палетках: ідзе нарыхтоўка кармавога запасу на зіму.

Мінулая зімоўка для СВК "Вензавец" была паспяховая: гаспадарка нядаўна прызнана пераможцай раённага спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі, эфектыўнасці і якасці ў зімова-стойлавы перыяд 2010-2011 года.



Касавіца

Сельгаспрадпрыемствы раёна распачалі касавіцу траваў. Травамі ў раёне заняты 11328 гектараў. На 1592 гектарах (па стану на 27 мая) травы ўжо скашаны. Гэта склала 14,1 працэнта. Найбольш высокія тэмпы работ на сенажаці ў СВК "Хвінявічы", "Белагурна", "Жукоўшчына", "Вензавец", "Дварэц-Агра".



Конкурс селекцыянераў

Самая найноўшая малочнатаварная ферма, укамплектаваная найлепшым тэхналагічным абсталяваннем, забяспечаная шчодрай кармавой базай, не апраўдае капіталаўкладанні і не спраўдзіць надзеі на вялікае малако, калі засяліць ферму малапрадуктыўнымі каровамі. Узровень прадуктыўнага патэнцыялу жывёлы з'яўляецца штодзённым клопатам спецыялістаў-селекцыянераў.

29 красавіка на МТФ у Засецці (СВК "Русь-Агра") адбыўся раённы конкурс спецыялістаў па ўзнаўленні статка і штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёлін. Канкурсантамі былі тэхнікі-асемянатары, звенні па ўзнаўленні статку буйной рагатай жывёлы (БРЖ), заатэхнікі-селекцыянеры, ветэрынарныя дактары-гінеколагі. Экзаменавала іх камісія з удзелам абласных спецыялістаў.



Каласавыя пасеяны

Сельгаспрадпрыемствы раёна (статыстычная інфармацыя на 22 красавіка) завяршылі масавую сяўбу яравых каласавых культур. Пры плане 470 гектараў пасеяна 500 гектараў аўса.

На 4354 гектарах размясціліся пасевы ячменю (запланавана пасеяць 4552 гектары). Піваварны ячмень заняў 1286 гектараў. Пшаніца пасеяна на 883 гектарах (запланаваны пад пшаніцу 893 гектары). Пад трыцікале адведзены 345 гектараў, 335 з гэтай колькасці засеяны. Збожжабабовыя размесцяцца на 540 гектрах, ужо пасеяны на 458.