Сельская гаспадарка



УЗНАГАРОДЫ 3 ВЫСТАВЫ "БЕЛАГРА-2016"

Сельгасвытворчы кааператыў "Хвінявічы" неўпершыню ламае стэрэатыпы і абвяргае народныя прымхі. Тут молада, але не зелена, а першы блін
не атрымліваецца комам. Сёлета гаспадарка ўпершыню паўдзельнічала ў спецыялізаванай сельскагаспадарчай выставе "Белагра-2016" і прывезла дзве ўзнагароды. Падрабязней пра іх і пра ўражанні ад мерапрыемства карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў галоўнага заатэхніка СВК "Хвінявічы" Марыі Слушко.

— Марыя Сяргееўна, гэтш першы ваш вопыт удзелу ў спецыялі-заванай выставе "Белагра" ?
— У сельскагаспадарчай выставе "Белагра-2016" наша гаспадарка брала ўдзел упершыню. Больш за тое, на маёй памяці гэта першы вопыт такога ўдзелу і для Дзятлаўскага раёна. На выставе мы прадстаўляяі авечак пароды тэксель, якіх летась атрымалі па дзяржаўнай праграме авечкагадоўлі. Іх гадуем на ферме "Руда Яварская". Удзельнічалі ў выставе мы не самі па сабе, а ў складзе абласнога аб'яднання па племянной справе ў жывёлагадоўлі, якое выстаўляла на конкурс кароваў галшціна-фрызскай пароды, цялушак чырвонай беларускай пароды, і племяннога быка абердзін-акгулскай пароды і нашых авечак (у Гродзенскай вобласці пародзістых авечак гадуюць толькі на Дзятлаўшчыне). Для ўдзелу ў конкурснай выставе мы вазілі дзвюх авечак і аднаго барана галандскай пароды тэксель, а некалькі авечак пароды прэкас, больш адаптаванай да мясцовых умоваў, — проста каб паказаць наведвальнікам выставы.



МАРЫЯ СЛУШКО: "ПЕРСПЕКТЫВЫ СВК "ХВІНЯВІЧЫ" ЗВЯЗАНЫ 3 ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯЙ"

Марыя Слушко, галоўны заатэхнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву "Хвінявічы":



Веды лішнія не бываюць

Анастасія Браніцкая загадвае другім вытворчым участкам СВК "Слава працы". Пад яе наглядам больш за 2000 гектараў ворыва, больш за 4000 гектараў сельгасугоддзяў. Прыехала працаваць дзяўчына ў сельгслрадпрыемства пасля заканчэння Навагрудскага аграрнага каледжа. Хутка зразумела, што дадатковыя веды зусім не будуць для яе лішнія, таму без адрыву ад вытворчасці прадоўжыла навучанне па спецыяльнасці агранамия ў Гродзенскім аграрным універсітэце.

Закончыла вучобу, атрымала дыплом. I... яшчэ раз паступіла ў гэты ж універсітэт — для навучання ўжо па эканамічнай спецыяльнасці. Дзве вышэйшыя адукацыі, на думку Насці, для маладога спецыяліста сучаснай аграрнай вытворчасці не празмерныя, а вучыцца ёй падабаецца. Гэтым часам, пакуль не прыспелі напружаныя дні вясновых палявых работ, Насця здае чарговую сесію.



"Гранітаўскі" размах

Сельгаскааператыў "Граніт-Агра" з'яўляецца калі не лідарам сельгасвытворчасці ў раёне, то першым прэтэндэнтам на лідарства. Гэта валаўтваральная гаспадарка, якая спецыялізавана на вытворчасці свініны, малака, ялавічыны. Земляробчая прадукцыя - зблжжа, рапс, цукровыя буракі, - пераважна выкарыстовываюцца на фураж і тэхнічную перапрацоўку.

Сельгаспрадпрыемства гаспадарыць на 9 821 гектары: яго сельгасугоддзі, якія ацэнены ў 30 балаў, займаюць 8 640 гектараў, ворыва — 7083 (32,2 бала). Разаранасць сельгасугоддзяў вялікая — 82 працэнты.

Гаспадарка мэтанакіравана паляпшае культуру земляробства. Актыўна спрыяе гэтаму парк высокапрадукцыйнай і тэхналагічна новай сельгастэхнікі замежнай і айчыннай вытворчасці. На дабрабыт "Граніт-Агра" верай і праўдай шмат гадоў служаць 2 збожжавыя камбайны "Claas Lexion-580", 2 камбайны "John Deere-9640", энерганасычаныя трактары "John Deere" i "Беларус". За шэраг апошніх гадоў набыты 8 высокапрадукцыйных збожжавых камбайнаў беларускай вытворчасці КЗС-1218, кормаўборачны комплекс "Палессе", 17 трактароў, з названага ліку 10 — энерганасычаныя, 30 адзінак прычапных машын і агрэгатаў. Набыццё тэхнікі абышлося гаспадарцы ў 29,2 мільярда рублёў, праўда, каля 80 працэнтаў названай сумы складае лізінгавая растэрміноўка плацяжоў.



ФЕРМА-ЛІДАР: МТФ “Зачэпічы”

МТФ “Зачэпічы” СВК “Жукоўшчына” за 2014 год прыбавіла па 1541 кілаграму малака ад каровы, дасягнуушы гадавога надою ў 6946 кілаграмаў.
Ферма “Зачэпічы” не тыповая для нашага часу. Калі некалькі гадоў таму вырашалі пытанне пра яе мадэрнізацыю, адважыліся на нестандартнае рашэнне: абнавіць, але пакінуць у ранейшых сценах і ў ранейшым аб'ёме. Мадэрнізацыя завяршылася ў 2012 годзе. Было капітальна абноўлена тэхналагічнае абсталяванне і вытворча-бытавыя памяшканні персаналу.

Клопат пра людзей, якія тут працуюць, асабліва заўважны. У пакоях адміністрацыйна-бытавога корпуса чыста, светла і цёпла. Еўраўзровень.



ЖЫВЫЯ СІМВАЛЫ ГОДА

2015 год, сімвалам якога па ўсходнім календары з’яўляецца сіняя драуляная авечка (каза), уступіць у свае правы толькі 19 лютага. Аднак беларусы ўжо месяц як разгарнулі першую старонку новага календара, абмяняліся “авечымі” сувенірамі і пачалі яшчэ адзін год з надзеяй на лепшае.

ПА МЕРКАВАННІ АСТРОЛАГАЎ...

2015 год абяцае нам зусім новы перыяд, у якім няма месца для хлусні і агрэсіі, але ёсць - для кахання. Год пройдзе пад заступніцтвам сіняй драўлянай авечкі, жывёліны, якая на Усходзе з'яўляецца знакам стабільнасці і ўрадлівасці, сімвалізуе апору і закон. Ва ўсходнім гараскопе авечцы адведзена місія міратворцы, характер авечкі не церпіць гвалту, яна ўсімі сіламі будзе імкнуцца пасадзіць канфліктуючыя бакі за стол перамоваў і вырашыць усе праблемы мірным шляхам.



"Сырная страна" парадуе спажыўцоў

24 снежня на ААТ “Дзятлаускі сыраробны завод” быў запушчаны у эксплуатацию новы цэх па вытворчасці мяккіх сыроў тыпу “Рыкота” па італьянскіх тэхналопях.

3 гэтай нагоды прадпрыемства наведалі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Ў. Краўцоў, член Савета Рэспублкі Нацыянальнага сходу Рэспублкі Беларусь А. Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнiкoў Нацыянальнага сходу Рэспублкі Беларусь Л. Ермантовіч, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. Крахмальчык, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама А. Сангін, генеральны дырэктар абласнога унітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд” Г. Залога, прадстаўнікі раённай улады. Ix сустракалі дырэктар i калектыву прадпрыемства.



СТАЛОВАЯ СВК “ХВІНЯВІЧЫ”: КАЛІ ЛАСКА!

“Вочы баяцца, а рукі робяць”. Здагадваюся, што з такімі ці падобнымі думкамі распачыналі капітальны рамонт сваёй сталовай кіраўнікі СВК “Хвінявічы”. Ні свабодных грошай, ні будаўнікоў патрэбнай кваліфікацыі ў іх падпарадкаванні не назіралася, а зрабіць і хацелі, і трэба не горш, чым у людзей. Ратункам ад нястачы сталі прадпрымальнасць, уменне знайсці і ўменне размаўляць з патрэбнымі людзьмі.

Ступаючы на ўзорную плітку, якою выштукавана падлога сталоўкі, прызнаюся, не адразу паверыў, што гэта фасоністая падлога каштавала сельгаспрадпрыемству… ніколькі.



ВЫЗНАЧЫЛІСЯ НА ЖНІВЕ

Шэраг удзельнікаў уборкі збожжа СВК “Граніт-Агра” адзначаны прэміяй РК прафсаюза работнікаў аграпрама і каштоўнымі падарункамі ад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

Старшы аператар КЗСВ-30 Андрэй Падліпскі вынікова працуе на дапрацоўцы дастаўленага з палеткаў збожжа не першы год. Сёлета на яго рахунку (на 15 жніўня) 6148 тон дапрацаванага зерня.

Уладзімір Чарняўскі – старэйшы камбайнер сельгаспрадпрыемства. Сёлета камбайнам “Джон Дзір-9640” намалаціў 1086 тон зерня.



Каштоўныя падарункі камбайнерам

Для моладзевага экіпажа СВК “Жукоўшчына” ў складзе камбайнераў Валерыя Орсіка (на фота - злева) і Алега Памбухчана сёлетняе жніво першае. Камбайнерскі вопыт хлопцам замяняе любоў да тэхнікі, жаданне па-сапраўднаму паказаць, чаго яны варты ў сур’ёзнай рабоце. Атрымліваецца ў экіпажа добра, кіраўнікі сельгаспрадпрыемства задаволены працаю маладых камбайнераў. Днямі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” А. Кудзінаў уручыў хлопцам каштоўныя падарункі, як знак грамадскага прызнання іх руплівай працы.