Сельская гаспадарка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У цэнтры ўвагі - жывёлагадоўля: На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны семінар па жывёлагадоўлі

17 жніўня на базе сельгасарганізацый Дзятлаўскага раёна прайшоў абласны семінар-нарада на тэму: "Вынікі работы ў жывёлагадоўлі за сем месяцаў 2018 года, нарыхтоўка кармоў і навядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб'ектах".



1000 тон Арцёма Бандарэнкі

Уборачная кампанія ў раёне выйшла на фінішную прамую. Хуткімі тэмпамі растуць намалоты, а разам з імі - уласныя дасягненні камбайнераў, якія шчыруюць на залатых хлебных нівах, і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа.



Дружная кагорта хлебаробаў

Віншавалі перадавікоў КСУП "Дварэц-Агра"



1000 тон экіпажа Уладзіміра і Івана Чарняўскіх

Кожны з тых, хто на працягу апошніх тыдняў з ранку да вечара шчыраваў у полі, каб хутчэй і без стратаў сабраць ураджай, дастойны самых цёплых
і самых удзячных слоў. Рэхам напружаных дзён жніва з'яўляецца заслужанае ўшанаванне працавітых людзей.



Тысячы перавезеных тон

"Ніхто, акрамя нас" - з такім дэвізам працуе на палетках КСУП "Жукоўшчына" вадзіцель аўтамабіля МАЗ-551605 Аляксандр Пышко.



Жніво ў КСУП "Русь-Агра"

Адмашка нябеснай канцылярыі - і камбайны масава выходзяць на палеткі. На некалькі гадзін скончыўся дождж - і гаспадаркі раёна поўнай хадою працягваюць убіраць рапс.



Падзяка ў юбілей

На палетках КСУП "Слава працы" адбылася прыемная сустрэча з нагоды 65-гадо-вага юбілею загадчыцы фермы Зоі Гарошка.



Яны першымі пасадзілі "другі беларускі хлеб"

Веснавыя работы на палях гаспадарак раёна па-ранейшаму кіпяць з ранку да позняга вечару, а традыцыйна адказны і хуткаплынны вясенні перыяд не дазваляе спыніцца аграрыям ні на хвіліну. Амаль толькі скончылася сяўба, а гаспадаркі ўжо садзяць бульбу.

У КСУП "Хвінявічы", кіраўніком якога з'яўляецца Мікалай Бубноўскі, сёлета па праву могуць ганарыцца лідэрствам - у гэтым годзе яны першымі скончылі пасадку бульбы. Ладзіцца работа ў працоўнага звяна Георгія Шэўко і Рыгора Палюна. Яны адны з першых спраўляюцца з пастаўленымі перад гаспадаркай задачамі. На працягу ўсяго складанага аграрнага часу механізатары не спыняюцца: адзін від сельскагаспадарчай дзейнасці хутка змяняецца другім.



Калі рукі не ведаюць стомы

Прыемныя абставіны сабралі нас на палетках КСУП "Дварэц-Агра", дзе ўжо доўгі час працуе спакойны, разважлівы механізатар і разам з тым руплівы працаўнік, якому даверана адказная праца сейбіта, - Анатоль Апанасік. Яго асабістыя дасягненні з году ў год радуюць кіраўніцтва гаспадаркі і калег.



Яе сакрэты агранаміі

На палетках раёна знаёмлюся з дзяўчынай, чыю прафесію не проста назваць дзявоцкай: аграном-аграхімік, але яе стойкасці і мужнасці можна пазайздросціць. Алена Піваварчык нарадзілася і вырасла ў вёсцы Круцілавічы Дзятлаўскага раёна.