Сацыяльная сфера



Шоўдаўн - тэніс для невідушчых

Адкрыты абласны турнір

Наш зямляк, удзельнік раённай арганізацыі. ГА "БелТІЗ" Віталь Крэйдзіч, пабыў на адкрытым абласным турніры "Гродна-Прэміум" па тэнісе для невідушчых са статусам міжнароднага, які праходзіў у абласным цэнтры.



У дзятлаўчан дыпломы са "Славянскага базару"

Добрай традыцыяй для аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцва Дзятлаўскага раёна стаў удзел у Мiжнародным фестывалі творчасці інвалідаў у Віцебску, які штогод ладзіцца ў рамках "Славянскага базару".



Каманда "Ух" - сярэбраны прызёр

Напрыканцы чэрвеня на базе адпачынку "Ведрыца" Мінскага завода "Светодиод" прайшоў трохдзённы рэспубліканскі турыстычны злёт удзельнікаў грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".



Кнігі для прытулка з подпісам аўтара

У прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, каб павіншаваць выхаванцаў са святам і надыходам летніх канікулаў, наведаліся старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева і старшыня Дзятлаў



Калі сябруем - не сумуем

Прыемна сустракацца з сябрамі, асабліва калі ёсць агульныя інтарэсы і творчыя захапленні. Нядаўна з сяброўскім візітам на Дзятлаўшчыну наведалася творчая група Ваўкавыскай раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" на чале са старшынёй аб'яднання Вольгай Харук.



Раённы бацькоўскі сход у Дзятлаве

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы бацькоўскі сход "Школа і сям'я — велічыні роўна адказныя і роўна зацікаўленыя ў лёсе дзіцяці".



Як жывеш, дзіцячы дом-сям'я?

У снежні 2014 года ў Дзятлаве быў адкрыты дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 5 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.



"Сям'я - тэрыторыя шчасця"

Святочная праграма над такой назвай для сем'яў Дзятлаўшчыны і наведвальнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў "Праменьчык" прайшла ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Мерапрыемства падрыхтавалі спецыялісты аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, харэаграфічны гурток "Непаседы" Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава (кіраўнік В. В. Палухіна).



У ГОСЦІ ДА СНЕЖНАЙ КАРАЛЕВЫ

У госці да вядомага казачнага персанажа — Снежнай Каралевы — на Дзятлаўшчыне гэтай зімой можа трапіць любы жадаючы. Справа ў тым, што нядаўна ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адкрылася выстава рукадзелля з адпаведнай назвай "У гасцях у Снежнай Каралевы".

Экспанаты для яе прадаставілі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якое працуе на базе Цэнтра з кастрычніка 2016 года. Тут жа функцыянуюць і аб'яднанні па інтарэсах для пажылых людзей "Рукадзельніца" і "Майстрыха". На занятках наведвальнікі аб'яднанняў дзеляцца вопытам работы і праводзяць майстар-класы па рукадзеллі.



"КАНТАКТ" - ГЭТА ШЧЫРЫЯ РАЗМОВЫ НА СУР'ЁЗНЫЯ ТЭМЫ

На базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава працуе клуб для падлеткаў "Кантакт". Яго пасяджэнні праходзяць штомесяц у форме трэнінгаў, "круглых сталоў", размоваў на актуальныя тэмы. План работы разлічаны на падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаў-налетніх і маюць праблемы ў выхаванні. Аднак наведваць заняткі клуба могуць усе жадаючыя. Актуальныя тэмы з падлеткамі тут абмяркоўваюць не толькі сацыяльныя педагогі і педагогі-псіхолагі цэнтра, але і запрошаныя спецыялісты розных службаў і ўстановаў раёна.

Вось і на выніковае пасяджэнне 2016 года ("круглы стол" "Пра СНІД усур'ёз") да ўдзельнікаў клуба "Кантакт" завіталі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч і дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ В. В. Емяльянчык.