Сацыяльная падтрымка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДАПАМОГА СЯМ’І, ЯКАЯ ВЫХОЎВАЕ ДЗІЦЯ-ІНВАЛІДА

У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 №7-3 “Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей” сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, маюць права на штомесячную дапамогу на дзяцей старэйшых за тры гады.

Дапамога на дзіця-інваліда старэйшае за тры гады назначаецца ў памеры 70% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму і выплачваецца да спаўнення яму 18 гадоў (або да дня сыходжання тэрміну інваліднасці) незалежна ад месца і формы яго навучання, яго работы або занятку іншым відам дзейнасці.

Дапамога назначаецца незалежна ад атрымання іншых сацыяльных выплат на гэтае дзіця.



НОВЫЯ ПАМЕРЫ ДАПАМОГІ НА ДЗЯЦЕЙ

3 1 жніўня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічыўся бюджэт пражытачнага мінімуму і склаў 1343420 рублёў, сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь для разліку памераў дапамог - 6033875 рублёў.

У сувязі з гэтым дапамогі на дзяцей за перыяд з 1 жніўня 2014 года па 31 кастрычніка 2014 года будуць выплачвацца ў наступным памеры:

  • адзінаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці - 13434200 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 18807900 рублёў;
  • дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвагатэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 1343400 рублёў;


ВЕТЭРАНУ ПАШТОВАЙ СУВЯЗІ

У межах акцыі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці работнікі раённага аддзялення РУП “Белпошта” наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Юльянавіча Ляха. 43 гады ён прарабіў паштальёнам на вузле паштовай сувязі ў Дзятлаве.

Шмат добрых словаў ветэран пачуў ад начальніка Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі Наталлі Цітовай і старшыні прафсаюзнага камітэта Людмілы Радчанка. Яны перадалі Уладзіміру Юльянавічу віншавальную паштоўку ад дырэктара Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Івана Іванавіча Пратасевіча.



“З КЛОПАТАМ ПРА ВЕТЭРАНАЎ”

ААТ “Белаграпрамбанк” на працягу многіх гадоў аказвае ўсебаковую падтрымку ветэранам. Подзвіг, які здзейснілі нашы бацькі і дзяды для будучых пакаленняў у час Вялікай Айчыннай вайны, немагчыма вымераць ніякім чынам. Але ў нас, хто жыве пад мірным небам, ёсць яшчэ магчымасць аказаць падтрымку і выказаць павагу тым, хто праліваў сваю кроў за дабрабыт нашчадкаў.

Пра тое, як “Белаграпрамбанк” дапамагае ветэранам, расказвае намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра №3 у горадзе Дзятлаве Святлана Шафарэвіч.



НОВЫЯ ПАМЕРЫ ДАПАМОГІ

З 1 лютага 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічаны бюджэт пражытачнага мінімуму і ён склаў 1128070 рублёў. Сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь за чацвёрты квартал 2013 года для разліку паераў дапамогі складае 5560846 рублёў.

У сувязі з гэтым дапамогі на дзяцей за перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2014 года будуць выплачвацца ў наступных памерах:

  • адзінаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці -- 11280700 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 15793000 рублёў;
  • дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 1128100 рублёў;


НОВЫЯ ПАМЕРЫ ДАПАМОГІ НА ДЗЯЦЕЙ

З 1 жніўня 2013 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічыўся бюджэт пражытачнага мінімуму і склаў 1026290 рублёў, сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь за другі квартал 2013 года для разліку памераў дапамог – 5010660 рублёў.



ПАВЯЛІЧАНА ДАПАМОГА НА ДЗЯЦЕЙ

З 1 мая 2013 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічыўся бюджэт пражытачнага мінімуму і ён склаў 974110 рублёў, а сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь за першы квартал 2013 года для разліку памераў дапамог склала 4531066 рублёў. У сувязі з гэтым дапамогі на дзяцей за перыяд з 1 мая 2013 года па 31 ліпеня 2013 года будуць выплачвацца ў наступных памерах:

  • адзінаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці – 9741100 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 13637540 рублёў;
  • дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 974110 рублёў;
  • дапамога па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў складае: на першае дзіця – 1585870 рублёў; на другое і наступных дзяцей – 1812430 рублёў, на дзіця-інваліда – 2038980 рублёў;


Павялічаны памеры дапамогі на дзяцей

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 года №616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян " з 1 студзеня 2012 года павялічаны памер дапамогі на дзіця, якому больш за тры гады. У студзені 2012 года гэтая дапамога склала 287 400 рублёў, а з надбаўкай 40% — 402 350 рублёў.

3 1 лютага 2012 года з улікам павелічэння бюджэту пражытачнага мінімуму, які склаў 706 880 рублёў, дапамогі на дзяцей за перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года будуць выплачвацца ў наступных памерах:
— аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 7 068 800 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 9 896 320 рублёў;



Новыя віды пенсій

На працягу амаль трох гадоў у нашай краіне існуе прынцыпова новы від дзяржаўнага пенсійнага страхавання - прафесійнае пенсійнае страхование.

Сутнасць гэтага віду страхавання ў тым, што работадаўца плаціць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за работнікаў, занятых на прадпрыемствах у асаблівых умовах працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Да такіх работнікаў адносяцца асобныя катэгорыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў, трактарысты, аператары жывёлагадоўчых і свінаводчых комплексаў, некаторыя іншыя работнікі.