Рэха падзеі



Ад Года навукі - да Года малой радзімы

У суботу, 3 сакавіка, адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Года навукі ў Дзятлаўскім раёне.



Гэта свята ваша, мужчыны!

Цёплыя словы, віншаванні, песні гучалі ў гонар абаронцаў Айчыны ў час канцэртнай праграмы, якая 23 лютага прайшла ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

Афіцыйную частку ўрачыстай праграмы распачаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:



Воіны-афганцы павязалі піянерскія гальштукі шасцікласнікам

Напярэдадні дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава прайшла сустрэча з воінамі-афганцамі Аляксандрам Альшэўскім, Юрыем Крагельскім і Аляксандрам Юргелем.



Зала цяжкай атлетыкі ў Дзятлаве

24 студзеня адбылося адкрыццё залы цяжкай атлетыкі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Наўрачыстым мерапрыемстве старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў, што новая зала атрымалася зручная і прыгожая.



Дзятлаўчіне - сярэбраныя прызеры

На сельскагаспадарчым свяце "Дажынкі-2017" у Свіслачы прайшла моладзевая "Сельская эстафета", у якой паспяхова выступіла каманда Дзятлаўскага раёна.



Погляд скрозь гады

У суботў, 4 лістапада, каля помніка Леніну ў Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг "Погляд скрозь гады" да 100-годдзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.



Тэрміновае фарміраванне войскаў у Дзятлаве

Ha Дзятлаўшчыне прайшла праверка мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці мясцовых выканаўчых органаў сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі.

Ha Дзятлаўшчыне прайшла праверка мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці мясцовых выканаўчых органаў сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі.

10 кастрычніка ад старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова прыйшло распараджэнне аб фарміраванні органаў кіравання тэрытарыяльных войскаў, мабілізацыі ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў, якія прыпісаны ў тэрытарыяльныя войскі.



Свята ў яблачнай Жукоўшчыне

Сталіцай яблыкаў у Дзятлаўскім раёне можна смела лічыць Жукоўшчыну, бо КСУП "Жукоўшчына" лідзіруе па вырошчванні і рэалізацыі вялікай колькасці гатунковых яблыкаў. У аграгарадку разам з Яблычным Спасам адзначаюць і Свята яблыкаў. Ў гэтым годзе Свята яблыкаў адбылося 19 жніўня. Адкрыла канцэртную праграму Тамара Ступак песняй "Яблыні ў квецені". Меладычныя і вясёлыя кампазіцыі прадставілі гасцям Алена Штэйзёль, Гражына Антановіч, Ганна Харлінская, удзельнікі дзіцячага танцавальнага калектыву "Сунічкі".

Міні-інтэрв'ю:
— Вы ведаеце якія-небудзь песні пра яблыкі?
— Да свята не ведала, а цяпер магу падпяваць, калі дзе-небудзь яшчэ пачую.



"Няхай заўжды будзе сонца!"

Раённы фестываль творчасці пад такой назвай прайшоў у актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Гэта было інклюзіўнае мерапрыемства. Удзел у фестывалі прынялі 17 каманд установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. У склад іх уваходзілі 75 удзельнікаў — дзяцей засаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх равеснікаў, якія нармальна развіваюцца. Разам з дзецьмі выступалі іх педагогі і бацькі.

Тэмай фестывалю творчасці была сям'я і сямейныя каштоўнасці, а таму і заданні ўдзельнікам прапанавалі адпаведныя. Першае — творчае выступление "Мая сям'я — мая радасць", другое — конкурс плакатаў "Сямейныя традыцыі і каштоўнасці".



Справаздача моладзі

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя саюзнай моладзі Дзятлаўшчыны. Яна сабрала каля 120 дэлегатаў з навучальных установаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Аб выніках працы Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" за 2014-2016 гады і перспектывах далейшага развіцця арганізацыі з дакладам выступіла першы сакратар Кацярына Хілімончык.

У рабоце канферэнцыі бралі ўдзел намеснік загадчыка аддзела па праектнай дзейнасці Гродзенскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" П. Касіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Калодка, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Дзятлаўскага раёна У. Казак, старшыня раённага Савета ветэранаў Л. Кашко, ветэран працы і камсамольскага руху Г. Чура, старшыня райсавета Дзятлаўскага ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" I. Мішчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. Якаўчык.