Рэха

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Актуальныя пытанні аб рамонце дамоў, вуліц, дарог

На "Прамую лінію", якая адбылася са старшынёй раённага выканаўчага камітэта І.І. Крахмальчыкам у красавіку 2012 года, патэлефанавалі 14 чалавек. Тром з іх былі дадзены адказы вусна, па пытаннях астатніх былі накіраваны запыты кіраўнікам раённых арганізацый і службаў. Усе, хто задаваў пытанні ў час "Прамой лініі", атрымалі пісьмовыя адказы.

Жыхарцы вёскі Скіпоравічы на пытанне аб устаноўцы дарожнага знака "Праезд грузавых аўтамабіляў забаронены" праз вёску Скіпоравічы патлумачылі, што праз гэтую вёску праходзіць аўтадарога "Мядзвінавічы — Лозкі — Малдавічы" з праездам па в. Мядзвінавічы, якая звязвае паміж сабой вёскі Малдавічы, Лявонавічы, Лозкі і з'яўляецца адзіным пад'ездам да ўказаных населеных пунктаў, у тым ліку і да сельгасугоддзяў СВК "Слава працы". Арганізаваць аб'езд гэтага населенага пункта немагчыма, таму абмежаванне руху грузавых транспартных сродкаў па гэтай дарозе з'яўляецца немэтазгодным.



Аказанне паслугаў і падаткі

Адбылася тэлефонная "Прамая лінія" па тэме "Ажыццяўленне фізічнымі асобамі відаў дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі ўякасці індывідуальнага прадпрымальніка". На пытанні адказваў намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Гірык.

Пытанне: якія віды дзейнасці можна ажыццяўляць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і як трэба плаціць падаткі?



Сябруем з законам

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Сябруем з законам" працавала "Гарачая лінія" для непаўналетніх і іх бацькоў у аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны работнікі аховы здароўя, інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі, аддзела адукацыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, суда і натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна. На "Гарачую лінію" ў аддзел ЗАГС райвыканкама тэлефанавалі і падлеткі, і дарослыя па самых розных пытаннях.

Пытанне: мне 15 гадоў, у мяне немілагучнае прозвішча, ці магу я памяняць яго самастойна, без дазволу бацькоў?
Адказ Вольгі Бародзіч, начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама: у адпаведнасці з артыкулам 222 Кодэкса аб шлюбе і сям'і заява аб рэгістрацыі змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку падаецца асобамі, якія дасягнулі 16 гадоў, у аддзел ЗАГС па месцы іх жыхарства.
Для падачы заявы неабходна будзе прадаставіць пашпарт, дзве фотакарткі, пасведчанне аб нараджэнні. Дазвол бацькоў на перамену прозвішча не патрабуецца.



На "Прамой лініі" пераважалі пытанні па рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі

У час "Прамой лініі" старшыні райвыканкама Івана Крахмальчыка з насельніцтвам раёна паступілі 15 званкоў. На некаторыя пытанні дзятлаўчан адказы і тлумачэнні Іван Іосіфавіч даў адразу пры тэлефоннай размове. Яны датычыліся ліквідацы!



Падаткі - гэта сур'ёзна

29 лютага ў рэдакцыі газеты "Перамога" адбылася "Прамая лінія" з удзелам намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Б. Гірыка і начальніка аддзела па кантролі за падаткаабкладаннем юрыдычных асобаў А. С Кісялёвай.

Жыхары раёна мелі магчымасць даведацца аб змяненнях у падаткаабкладанні юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў у 2012 годзе, аб парадку прадастаўлення дэкларацый аб даходах фізічных асобаў, атрыманыху 2011 годзе.

Пытанне жыхаркі горада Дзятлава: працую на прадпрыемстве, у мяне на ўтрыманні знаходзяцца двое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. ЦІ маю я льготы па выплаце подоходного падатку?
Адказ I. Б. Гірыка: пры вызначэнні падатковай базы, у вашым выпадку, выкарыстоўваюцца наступныя стандартныя вылікі:



Дачакалася капітальнага рамонту вуліца Кастрычніцкая

Чарговую прамую лінію, якая рэгулярна арганізоуваецца адзін раз у два месяцы, правёў у канцы снежня мінулага года старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Іосіфавіч Крахмальчык. На большасць пытанняў жыхароў раёна старшыня райвыканкама даў вычарпальныя адказы ў час "Прамой лініі".

Напрыклад, жыхары вуліцы Азёрнай у Дзятлаве пыталіся, калі будзе праведзены рамонт дадзенай вуліцы, а жыхары вуліц Міцкевіча і Макарава райцэнтра цікавіліся магчымасцю правядзення каналізацыі па іх вуліцах.



Як зарэгістраваць скутар і сустрэцца з участковым?

27 ліпеня ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаускага райвыканкама праводзілася "Прамая лінія" па тэме "Прафілактыка ўчынення крадзяжоў. Незаконны абарот алкаголю. Расследаванне злачынстваў. Папярзджанне дарожна-транспартных здарэнняў і захаванне правілаў дарожнага руху" .

У "Прамой лініі прынялі ўдзел А. Зенаў, першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама; М. Бародзіч, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама; Д. Рахатка, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ АУС Дзятлаускага райвыканкама.



Рэха "Прамой лiніі"

Чарговую "Прамую лінію", якая арганізуецца з перыядычнасцю адзін раз у два месяцы, правёў у канцы чэрвеня старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Іосіфавіч Крахмальчык. На пытанні жыхароў раёна адказвалі і кіраўнікі раённых службаў, установаў раёна.

Пытанне жыхароў вёскі Боцкавічы Данілавіцкага сельсавета: чаму не працуе вясковы магазін, а калі працуе, то ў ім нязначны асартымент тавараў, няма малака?
Адказ старшыні праўлення Дзятлаускага райспажыўтаварыства М. Гародкі: магазін у вёсцы Боцкавічы быў закрыты з 23 мая па 15 чэрвеня 2011 года з прычыны адсутнасці прадаўца магазіна, якая здавала экзаменацыйную сесію ў Гродзенскім гандлёвым каледжы. 3 16 чэрвеня пасля вяртання прадаўца з сесіі магазін аднавіў работу. Прэтэнзій па наяўнасці малака ў продажы ў жыхароў вёскі няма.



Ці будзе ў Раготна стаматалагічны кабінет?

У лютым бягучага года старшыня райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык правёў сваю першую "Прамую лінію" з жыхарамі Дзятлаўшчыны. Пытанняў у час "Прамой лініі" паступіла многа, і датычыліся яны розных сфераў і галінаў развіцця раёна.

Пытанне жыхароў вёскі Ведравічы: чаму не праводзіцца расчыстка дарог у населеным пункце ад снегу?
Адказ старшыні СВК Граніт-Агра С. Макарэвіча: на працягу зімовага перыяду ў гаспадарцы працавалі 4 адзінкі тэхнікі, якая займалася расчысткай дарог у населеных пунктах. Рашэннем праўлення сельгасвытворчага кааператыву кантроль па дадзеным пытанні быў ускладзены на галоўнага інжынера С. Мазур і загадчыкаў аддзяленнямі Е. Лазовік і Б. Салтанава. За снежань-люты на расчыстцы дарог адпрацавана 532 гадзіны. 3 улікам таго, што на тэрыторыі гаспадаркі знаходзяцца 39 населеных пунктаў, працяглась дарог у якіх складае 57 кіламетраў, СВК не мела магчымасці раніцаю пасля снегападаў і заносаў ва ўсіх вёсках адначасова прачысціць дарогу.



"Прамая лінія" з дэпутатам палаты прадстаўнікоў: словы падзякі i просьбы дапамагчы

"Прамая лінія" з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. Орды.

За тры гадзіны, якія доўжылася "Прамая лінія", паступіў 21 зварот. У ліку іх — і словы падзякі. Міхаілу Сяргеевічу яе зыказаў калектыў ААТ "Дзятлаварамбуд" за аказаную дапамогу ў рэканструкцыі будынка аўтастанцыі. Наведаўшы рэдакцыю, дэпутату асабіста падзякавалі дырэктар ААТ "Дзятлаварамбуд" С. Чарнікевіч, а таксама дырэктар ДУП "Аўтапарк №16" г. Дзятлава В. Каляда.

"Людзі задаволены новым будынкам аўтастанцыі, нараканняў не паступае. Цяпер будзем працаваць над далейшым тэхнічным аснашчэннем аўтастанцыі, што дасць магчымасць зрабіць яе яшчэ больш сучаснай", — адзначыў В. Каляда.