Радкі з канверта

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НАСТАЎНІК 3 ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Заўсёды прыемна ўспамінаць людзей, якія ўсё сваё жыццё добрасумленна служылі Айчыне і народу. Сёлета аднаму з такіх людзей споўнілася 90 гадоў. Гэта заслужены настаўнік БССР, Настаўнік з вялікай літары — Аляксандр Фёдаравіч Антончык. Аляксандра Фёдаравіча на Дзятлаўшчыне ў свой час ведал і многія, здзіўляліся яго працаздольнасці, уменню знайсці правільны выхад з любой, нават самай складанай сітуацыі. Мяркую, дапоўніць яго характарыстыку дапаможа крыху перафразаванае выказванне Уладзіміра Караткевіча: "Калі ёсць у народзе такія людзі — не загіне давеку народ".



РАМОНТ ДАРОГІ, ЯКІ ТАК ДОЎГА ЧАКАЛІ

Шмат гадоў жыхары вёскі Зарой Данілавіцкага сельскага Савета марылі аб рамонце дарогі, якая вядзе на вясковыя могілкі.

Часта ў непрыемныя сітуацыі траплялі тыя, хто вырашаў пераадолець гэты шлях у непагадзь на легкавой аўтамашыне, каб наведаць магілы родных. Няроўнасці і калдобіны маглі прывесці да перакульвання аўтамабіля, станавіліся сур'ёзнай перашкодай для нявопытнага
вадзіцеля. Калі дажджыла і каляіна раскісала, здаралася, машыны гразлі, тады ратаваў толькі трактар.



САКРЭТЫ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ

Сям'я займае ў нашым жыцці адно з першых месцаў, і няма нічога даражэйшага і больш значнага за сям'ю.

Для адказу на пытанне, навошта чалавеку сям'я, неабходна задумацца над тым, навошта мы ўвогуле жывём. Многія кажуць, што галоўнае — паспрабаваць у гэтым жыцці ўсё, усюды пабываць, усё ўбачыць, атрымаць незабыўныя ўражанні. Але гэта далека не ўсё. Галоўнае, не сысці з гэтага жыцця непрыкметна, а пакінуць часцінку сябе — дзяцей і ўнукаў, якія маглі б годна працягнуць род. Таму і ствараецца сям'я.

Але і гэта яшчэ не ўсё, бо проста стварыць сям'ю недастаткова. Важна захаваць цёплыя адносіны паміж усімі сямейнікамі, даць дзецям добрае выхаванне. Сям’я павінна стаць пастаяннай апорай і падтрымкай для чалавека. Няма нічога лепшага за шчырыя адносіны ў сям'і, каб заўсёды, у любой сітуацыі можна было атрымаць карысную параду, падтрымку і дапамогу.



ЧАГО НЕ ХАПАЛА ДЛЯ ШЧАСЦЯ?

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі жывуць сярод нас. У цывілізаваным грамадстве шматувагі надаецца фарміраванню так званага “безбар’ернага асяроддзя”. Гэта і пабудова пандусаў ля магазінаў, пад’ездаў, грамадскіх аб’ектаў, і святлафоры з гукавым апавяшчэннем, і зручны гарадскі транспарт, і многае іншае.



ЯКІМ ПАВІНЕН БЫЦЬ УЗРОВЕНЬ МАЎЛЕНЧАЙ КУЛЬТУРЫ

Народная мудрасць абвяшчае: загавары, каб я цябе убачыў... Так, мова — вялікае багацце, дадзенае нам для зносін. У нашы дні не толькі філолагі, філосафы, псіхолагі, педагогі, але і проста неабыякавыя людзі надзвычай занепакоены культурам маўлення.

Сярод нас шмат людзей, якія іранічна ці нават скептычна адносяцца не толькі да культуры маўлення, але і да культуры наогул. Яны нярэдка сцвярджаюць, што добраму спецыялісту зусім не абавязкова лічыцца з падобнымі дробязямі... Многія чамусьці забыліся, што менавіта ветлівасць і добразычлівасць — аснова культуры маўленчых паводзінаў. А няветлівасць — гэта вельмі сур'ёзная хвароба сучаснасці, якую неабходна кардынальна “лячыць”.



СУСТРЭЧА З КНІГАЙ – СВЯТА ДЛЯ ЧЫТАЧА

Успамінаеш сваё маленства – і адразу пачынаеш узгадваць першыя кніжкі, якія чытала табе маці, першая настаўніца, якія неўзабаве ужо мог чытаць сам. І як добра, што кнігі з’яўляюцца нашымі вернымі спадарожнікамі на працягу ўсяго жыцця.

Кніга – з’ява не толькі глыбока культуралагічная, але і таямнічая, загадкавая. І, дарэчы, гісторыя беларускай кнігі – адна з самых прыгожых старонак нацыянальнага пісьменства.

Не ўсе ведаюць, што кнігай называецца неперыядычнае выданне ў выглядзе блока збрашураваных аркушаў друкаванага матэрыялу – аб’ёмам больш за 48 старонак. У старажытнасці былі вядомы 2 асноўныя тыпы каструкцыйнай арганізацыі кнігі: стужка-скрутак і сукупнасць пласцін ці аркушаў, што злучаліся ў блок. Да пісьма скарыстоўвалі каменныя, гліняныя пліты, дошачкі, тканіну, папірус, пергамент, а з ХІІІ стагоддзя асноўным пісчым матэрыялам у Еўропе стала папера.



А ТАЛЕНТ 3 ГАДАМІ НЕ ГАСНЕ

Настаўніцу матэматыкі гімназіі №1 горада Дзятлава Ганну Станіславаўну Урбановіч па “гімназічнай шкале вынікау” можна з упэўненасцю назваць "заслужанай выдатніцай”. Яна паспяхова рэалізавала сябе як жанчына: з’яуляецца берагіняй сваей дружнай сям’і, шчаслівай маці, якая выгадавала годных дзяцей і ўнукаў, ну і, безумоўна, мудрай настаўніцай, якую любяць і паважаюць вучні. А для нас, педагогау гімназіі, гэтая цудоуная жанчына служыць прыкладам высокага прафесіяналізму і чалавечнасці.

Часта, вымаўляючы слова “настаўнік", мы і не задумваемся, якую значную ролю ён іграе ў нашым жыцці. Настаўнік, хутчэй за ўсё, — гэта не прафесія, а місія, бо ўсім нам дарогу ў самастойнае жыццё адкрыла школа і педагогі. Хто падлічыць, колькі сілаў, працы, цярпення настаўнікі аддаюць дзецям, каб яны раслі шчаслівыя!



ВЫХАВАННЕ -- ЗАСВАЕННЕ ДОБРЫХ ЗВЫЧАК

За “вялікім чалавекам” абавязкова стаіць добрае выхаванне. Аднак выхавальнік, педагог павінен сам перш за ўсё быць выхаваным, адукаваным. А сам сакрэт выхавання – гэта павага да асобы вучня.

Нам усім разам трэба вучыцца ўсведамляць, што чалавек – гэта індывідуальнасць, што маленькі грамадзянін – гэта таксама чалавек з вялікай літары, якога ніхто не мае права абражаць, прыгнечваць… Якаснае выхаванне – гэта і пытанне культуры, узровень якой складаецца з таго, што ты бачыш, ведаеш, чуеш.

Стаўленне да свету мяняецца з асабістым вопытам, з ведамі, якія ты атрымліваеш ад папярэдняга пакалення, ад іншых людзей. Нявыхаваныя падлеткі могуць нагаварыць даросламу шмат непрыемнага — цяжка стрымацца і не адказваць ім тым жа самым хамствам. Але ж ты – дарослы, і павінен ужо паводзіць сябе па-даросламу.



УЗГАДВАЕМ ТОЛЬКІ ДОБРЫМІ СЛОВАМІ

У кожнага -- свае клопаты, праблемы, радасці. Але калі чалавек выходзіць на заслужаны адпачынак, былыя калегі ўсё роўна ўзгадваюць пра яго. Добрымі ці дрэннымі словамі -- залежыць ад жыцця і ўчынкаў чалавека.

Толькі добрае могуць расказаць аб былых настаўніцах Паліне Макараўне Скрабук і Ірыне Мікалаеўне Нічыпар, якія сёлета святкуюць свае юбілейныя дні нараджэння, іх калегі -- педагогі Гезгалаўскай сярэдняй школы.

У Гезгалаўскую школу працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры я прыйшла ў 2000 годзе. Тады на педагагічных нарадах часта гучала імя Паліны Макараўны Скрабук як вопытнай, мудрай настаўніцы, якая па-майстэрску, таленавіта і з вялікай адказнасцю падыходзіла да школьных справаў.



ДЗЯКУЙ, НАША ПЕРШАЯ НАСТАЎНІЦА

Набліжаецца да заканчэння навучальны год. Здаецца, ён зусім нядаўна пачаўся. Няўмольна хутка бяжыць час, а разам з ім падрастаюць нашы дзеці.
Хачу расказаць пра настаўніцу сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якая на працягу чатырох гадоў вядзе па краіне ведаў аднаго з маіх унукаў. Гэта Алена Уладзіміраўна Салаш. Ёй з упэўненасцю можна адрасаваць словы рускага паэта: "Учитель! Перед именем твоим позволь смиренно преклонить колени!", бо з нашых дзетак, маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка, за чатыры гады яна выгадавала школьнікаў, якія ўжо шмат чаго ведаюць і ўмеюць.

Дзякуючы свайму таленту, прафесійнаму майстэрству, дабрыні і строгасці, патрабавальнасці і спагадзе, адказнасці і любові, Алена Уладзіміраўна змагла аб'яднаць не толькі дзяцей, а і нас, дарослых. Часта мне даводзілася чуць ад настаўніцы: "Не хвалюйцеся, у нас усё атрымаецца". Пасля гэтых словаў хацелася больш працаваць з унукам, каб і ён зразумеў, што дасягнуць вынікаў у любой справе і набыць упэўненасць у сабе дапамагае менавіта старанная праца.