Пытанне -- адказ

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАЛІ МАЕ ПРАВА ВЫЙСЦІ НА ПЕНСІЮ ЧАЛАВЕК, ЯКІ ВЫХОЎВАЕ ДЗІЦЯ-ІНВАЛІДА?

Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама з пытаннем звярнулася жыхарка райцэнтра:
-- Я чула, што людзі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, маюць права на датэрміновую пенсію, ці так гэта?

Адказвае А. Навічэнкава, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама:
-- Згодна з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні", маці, якія выхоўвалі дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце па дасягненні 50 гадоў, калі стаж работы ў іх складае не менш за 20 гадоў, і не менш за пяць з іх -- гэта страхавы стаж.



ЗВЯРТАЙЦЕСЯ ПА ДАПАМОГУ -- УСЁ РАСТЛУМАЧЫМ

У рэдакцыю газеты з пытаннем звярнуліся жыхары вёсак Таркачоўска-Ахонаўскага страхавога участка:

-- Ці належаць абавязковаму страхаванню домаўладанні, не зарэгістраваныя ў БТІ, на якія няма тэхнічных пашпартоў? А калі такое домаўладанне ўжо застрахавана, ці мае страхавая дамова юрыдычную сілу?

Адказвае дырэктар прадстаўніцтва "Белдзяржстрах" па Дзятлаўскім раёне С. Пыл:
-- У №10 газеты "Перамога" ад 8 лютага 2014 года быў надрукаваны артыкул "Аб абавязковым страхаванні ў 2014 годзе будынкаў, якія належаць грамадзянам" вядучага спецыяліста прадстаўніцтва "Белдзяржстрах" па Дзятлаўскім раёне І. Ермаловіч.



ЦІ ПАТРЭБНЫ ПАШПАРТ ДЗІЦЯЦІ

У рэдакцыю з пытаннем звярнулася жыхарка горада Дзятлава: летам хачу паехаць з 5-гадовым сынам адпачываць ва Украіну. Ці патрэбен яму пашпарт? Калі патрэбен, то якія дакументы падрыхтаваць? Колькі будзе каштаваць працэдура, і як хутка пашпарт будзе гатовы? Ці доўга ён будзе дзейнічаць?

Адказ В. І. Ламакі, старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама: для выезду за межы Рэспублікі Беларусь любому грамадзяніну, незалежна ад узросту, патрэбен пашпарт. Дзіцяці да 14 гадоў ён афармляецца бясплатна. Каб аформіць дакумент, вам неабходна прыйсці ў групу па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама з арыгіналам пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, калі ў яго да гэтага ніколі не было пашпарта. Або з пашпартам сына, калі ён быў зроблены, але тэрмін яго дзеяння выйшаў. Таксама трэба прынесці чатыры фотаздымкі на пашпарт.