Пяць хвілін з бібліятэкай

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КНІГІ ВЫЗНАЧЫЛА ДЗІЦЯЧАЕ ЖУРЫ

У 2013 годзе ў Наваельнянскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы пачаў дзейнічаць праект "Дзіцячае чытацкае журы". Яго мэта -- развіццё ў дзяцей цікавасці да чытання як да захапляючага творчага працэсу, рэклама кніжнага фонду бібліятэкі.

На дошцы інфармацыі ў бібліятэцы была змешчана аб'ява: "Калі ты атрымліваеш задавальненне ад чытання, выбіраеш кнігу не па вокладцы, а па змесце, можаш лёгка "заразіць" субяседніка чытаннем, тады менавіта табе прапануем стаць удзельнікам праекта".



ДОБРЫЯ ДЗІЦЯЧЫЯ КНІГІ

Дзіця нельга раней часу ўводзіць у свет дарослых, у свет сацыяльных праблем і супярэчнасцяў. Каб чалавеку стаць сапраўдным чалавекам, патрэбна кніга, якая па-добраму расказвае пра навакольны свет, пра яго фарбы і мелодыі, пра розныя патрэбныя дробязі. Суперажыванню, дабрыні, спагадзе павінна вучыць добрая дзіцячая кніга.

Раённая дзіцячая бібліятэка мае значны кніжны фонд. Ён можа задаволіць розныя дзіцячыя густы. Магчыма, маленькіх чытачоў зацікавяць наступныя кнігі беларускіх пісьменнікаў.



ПРАЦУЕ ЛІТАРАТУРНЫ ПАКОЙ

У Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы другі год працуе літаратурны пакой "Літаратурная спадчына". У ім сабраны матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё і творчасць нашых таленавітых землякоў, пра гісторыю і сучаснасць Гродзеншчыны.



"БОЛЬ МАТУЛІ-ЗЯМЛІ"

Пад такой назвай прайшоў Дзень інфармацыі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня зямлі.
Гэтай даце быў прысвечаны агляд літаратуры з кніжнай выставы "І боль, і любоў, і трывога мая", якую склалі два раздзелы -- "Цудоўныя старонкі прыроды" і "Бядой запаленае слова".

Чытачы пазнаёміліся з кнігамі Э. Зайкоўскага і Л. Дучыц "Жыватворныя крыніцы Беларусі", П. Сабіна "Беларусь жывапісная", С. Зуёнка "Сонца ў кроплі расы", а таксама з паэзіяй і прозай беларускіх паэтаў і празаікаў аб чарнобыльскай трагедыі.



ЦІКАВАЯ КНІГА МІНУЛАГА

Кожны чалавек павінен з любоўю і павагай ставіцца да тых мясцін, дзе ён нарадзіўся і вырас. Таму адным з накірункаў работы Дварэцкай сельскай бібліятэкі з'яўляецца краязнаўчая дзейнасць. Ва ўстанове вядзецца летапіс вёскі Дварэц, летапіс бібліятэкі. Гэта дазваляе захоўваць матэрыял пра мінулае вёскі, яе славутых ураджэнцаў, у ліку якіх генерал-лейтэнант авіяцыі Сцяпан Георгіевіч Кароль.

Прыцягвае ўвагу чытачоў і краязнаўчы куток "Зямля, што нас ўзгадавала". У яго матэрыялах знайшлі адлюстраванне падзеі мінулага і сучаснага жыцця вобласці, раёна, вёскі.



КІНЬ МЫШКУ, ВАЗЬМІ КНІЖКУ!

Пад такім дэвізам праходзіў Тыдзень дзіцячай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы. Адкрыўся ён конкурсам чытачоў вершаў і баек паэта-юбіляра С. Міхалкова. Пераможцай конкурсу стала Ксенія Цынс.

Другі дзень тыдня быў прысвечаны праваслаўнаму чытанню "З Богам круглы год". Дзеці не толькі пазнаёміліся з аглядам праваслаўнай літаратуры, але і паразважалі над народнымі прыказкамі "У Бога ўсяго многа", "Хто рана ўстае, таму Бог падае", "Богу памаліся, ды за справу бярыся".

У Дзень казак юныя чытачы адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны "Беласнежка і сем гномаў", паўдзельнічалі ў гульні "Знайдзі казкі, у якіх прыгадваюцца колеры, лічбы".