Прызыў

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Служыце, мы будзем чакаць!

Урачыстыя провады на службу ў войска прайшлі 5 лістапада.

У зале Дзятлаўскага цэнтра культуры сабраліся прызыўнікі, іх родныя, сябры, прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыята, моладзевай арганізацыі, святарства, каб ва ўрачыстай абстаноўцы хлопцы атрымалі павесткі на вайсковую службу і службу ў рэзерве.



УЧАРАШНІЯ ЮНАКІ - ЗАЎТРАШНІЯ САЛДАТЫ

У юбілейны год Вялікай Перамогі 48 хлопцаў з Дзятлаўшчыны папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 9 чалавек будуць несці вайсковую службу ў рэзерве. Будучыя абаронцы Айчыны ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі павесткі аб прызыве на вайсковую службу.

Навабранцы асенняга вайсковага прызыву будуць служыць на ўсёй тэрыторыі Беларусі — у войсках МУС у Мінску, у пагранічных войсках у Лідзе, у вайсковых часцях Гродна, Слоніма, Баранавічаў, Барысава. Каля 40 працэнтаў прызыўнікоў, якія маюць вышэйшую адукацыю, развітваюцца з роднымі толькі на год, запатрабаваныя (пераважна ў сельскай гаспадарцы) пройдуць службу ў рэзерве.

Павіншаваць прызыўнікоў і ўручыць павесткі прыйшлі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец і начальнік групы прызыву Аляксандр Панкевіч.



“АТЫ-БАТЫ... ХЛОПЦЫ ІДУЦЬ У САЛДАТЫ”

Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі 12 лістапада ў раённым Доме культуры. Пры святочных абставінах ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Г. Суравец уручыў будучым салдатам павесткі аб прызыве на службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 56 сапраўдных дзятлаўскіх мужчын будуць годна несці службу ў войсках нашай краіны. Адпраўка пачнецца ужо з 17 лістапада і прадоўжыцца да 27 лістапада.

Урачыстае адкрыццё пачалося са словаў ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Г. Сураўца, які звярнуўся да прызыўнікоў і іх бацькоў:
- Вельмі хутка са зброяй у руках вы станеце на абарону нашых рубяжоў. Жадаю вам трываласці, вернасці прысязе, надзейных сяброў і добрых камандзіраў. Дзякуй вашым бацькам і настаўнікам, якія годна выхавалі вас для праходжання службы. Я лічу, што з такімі абаронцамі, як вы, мы можам быць упэўненымі ў незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны.



АДТЭРМІНОЎКА АД ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН НА ТЭРМІНОВУЮ ВОІНСКУЮ СЛУЖБУ, СЛУЖБУ Ў РЭЗЕРВЕ

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе" адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую воінскую службу, службу ў рэзерве дазваляецца гра-мадзянам па наступных прычынах: па стане здароўя, для працягу адукацыі, па сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, у сувязі з выкананнем дэпутацкіх паўнамоцтваў, на падставе ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую воінскую службу, службу ў рэзерве па стане здароўя дазваляецца грамадзянам, якія
ў вызначаным парадку прызнаюцца часова нягоднымі да воінскай службы і службы ў рэзерве па стане здароўя на тэрмін да аднаго года.
Для працягу адукацыі адтэрміноўка дазваляецца на перыяд вучобы навучэнцам, якія: атрымліваюць агульнасярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю, сярэднеспецыяльную адукацыю на вочнай форме навучання. Студэнтам, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю першай ступені на вочнай форме навучання, аспірантам (ад'юнктам), дактарантам.



БЫЦЬ ГОДНЫМ СВАІХ ПРОДКАЎ

Восень 2013 года паклікала ў шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 54 жыхары Дзятлава і Дзятлаўскага раёна. З іх на тэрміновую службу патрапяць 48 чалавек, а на службу ў рэзерве – 6. Узроставая катэгорыя грамадзян, якія прызываюцца на службу ў войска, розная – хлопцы як 1992, так і 1995-га года нараджэння. Як тыя, хто ўжо скончыў установы вышэйшай адукацыі, так і спецыялісты з дыпломамі сярэднеспецыяльных установаў. Ваенны камісар Дзятлаўскага райваенкамата Генадзь Тадэвушавіч Суравец з большага задаволены здароўем гэтага прызыву. Калі год таму працэнт годнасці сярод хлопцаў прызыўнога ўзросту складаў 21%, то цяпер гэты паказчык прыкладна роўны 45-50%.

У пятніцу 8 лістапада ў Дзятлаўскім раённым доме культуры ва ўрачыстай абстаноўцы і са святочным настроем ваенны камісар Дзятлаўшчыны Генадзь Тадэвушавіч Суравец раздаў павесткі цяперашнім прызыўнікам, а неўзабаве салдатам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ім давядзецца прайсці школу выхавання мужнасці і сяброўства, а словы “нарад”, “караул” і “здравия желаю!” на працяглы тэрмін стануць для іх найбольш ужывальнымі.



КЛІЧА АБАВЯЗАК

7 мая, напярэдадні свята вялікай Перамогі, ля помніка загінуўшым воінам-вызваліцелям адбыліся святочныя провады ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь маладога папаўнення з Дзятлаўшчыны. Ва ўрачыстай абстаноўцы 38 юнакоў атрымалі павесткі на службу ў арміі. Павіншаваць прызыўнікоў прыйшлі іх бацькі, родныя, сябры і прадстаўнікі раённых арганізацый.

Першым да юнага папаўнення звярнуўся падпалкоўнік Генадзь Суравец, ваенны камісар Дзятлаўскага райваенкамата. Ён нагадаў будучым салдатам, што па асноўным законе Рэспублікі Беларусь абарона Радзімы – абавязак кожнага грамадзяніна, і прыспеў час аберагаць мірную працу суайчыннікаў новаму папаўненню. Ён пажадаў, каб у гэтай нялёгкай справе памочнікамі сталі добрыя камандзіры і верныя сябры.

Затым да юнакоў звярнуўся старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Аляксандр Камароў. Ён нагадаў пра святое для кожнага беларуса месца, на якім праходзіла ўрачыстасць – могілкі загінуўшых салдат і помнік герояў вайны Я. Фогеля і П. Пятрова, пра іх подзвіг у вызваленні Беларусі. Дзякуючы ім цяпер мы жывём і працуем пад мірным небам. А. Камароў пажадаў навабранцам стаць прафесіяналамі ваеннай справы, але каб гэты прафесіяналізм спатрэбіўся ім толькі ў мірны час на палігонах.



Айчына паклікала служыць

11 мая ў дзятлаўскім гарадскім парку было асабліва шматлюдна. Ля брацкай магілы і помніка П. Пятрову і Я. Фогелю сабраліся 47 юнакоў, якім прыспеў час папоўніць шэрагі беларускіх войскаў, іх родныя, сябры, прадстаўнікі раённых службаў і арганізацый. Месца было выбрана не выпадкова: у майскія дні наш народ ушаноўвае гераічны подзвігтых, хто ваяваў і хто загінуў, абараняючы Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Нават надвор'е не парушала ўрачыстай атмасферы — з-за хмар выглянула цёплае сонейка, якое нібыта хацела пажадаць маладому папаўненню мірнага неба над галавой і шчаслівай службы.

Першы да будучых салдат звярнуўся падпалкоўнік Суравец, ваенны камісар Дзятлаўскага райваенкамата. Ён зазначыў, што ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь паняцце "абарона Айчыны" вызначана, як "свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна", таму выконваць яго асабліва пачэсна. Хутка і сённяшнім прызыўнікам давядзецца са зброяй у руках стаяць на варце спакою Радзімы. Ваенкам пажадаў ім добрай службы, выдатных сяброў і камандзіраў.



Хто мае права на адтэрміноўку?

19 сакавіка 2012 года ў Дзятлаўскім раённым ваенным камісарыяце прайшла "Прамая лінія" з ваенным камісарам Генадзем Тадэвушавічам Сураўцом. Жыхары раёна мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні наконт правядзення прызыву грамадзян 1985-1994 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2012 года.

Пытанне жыхаркі пасёлка Казлоўшчына: мой сын у ліпені 2011 года быў адлічаны за акадэмічную непаспяховасць. У той жа год адразу паступіў на дзённае аддзяленне установы адукацыі "Мінскі фінансава-эканамічны каледж, якую скончыць у 2013 годзе. Ці належыць яму адтэрміноўка ад прызыву на ваенную службу для прадаўжэння навучання?

Адказ Г. Т. Сураўца: згодна з артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" ад 5 лістапада 1992 года, грамадзянам, адлічаным з установаў адукацыі па ініцыятыве ўстановаў адукацыі (за парушэнне дысцыпліны, непаспяховасць), у тым ліку грамадзянам, якія знаходзяцца за мяжой, адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыі паўторна не прадастаўляецца.



Стануць хлопцы салдатамі

Што неабходна ведаць аб прыпісцы грамадзян да прызыўнога участка, якая пройдзе ў 2012 годзе, карэспандэнтка пацікавілася ў начальніка групы прызыву на ваенную службу Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята А. Панкевіча.

— Аляксандр Аляксандравіч, юнакі якога года нараджэння павінны будуць з'явіцца ў райваенкамат для праходжання прыпіскі, якія тэрміны вызначаны для яе правядзення?



Напамінаем аб восеньскім прызыве стане Алея памяці

4 лістапада ў Дзятлаве адбыліся ўрачыстыя провады ў армію. Напамінам аб іх стане алея, пасаджаная навабранцамі ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Урачыстае мерапрыемства праходзіла ў раённым Доме культуры. Сюды разам з прызыўнікамі прыйшлі іх бацькі, каханыя дзяўчаты, сябры.

Іх павітаў ваенны камісар Дзятлаўскага раеннага ваеннага камісарыята Г. Суравец. Прызыўнікам ён пажадаў служыць годна, добрых камандзіраў. Да віншаванняў Г. Сураўца далучыліся начальна аддзела па справах моладзі райвыканкама А. Шырокіх, намеснік старшыні раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане А. Драгунскі, начальнік Дзятлаўскага ДТСААФ В. Верабей. У падарунак прызыўнікам ён уручыў тэлефонныя карткі.