Правапарадак

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Асцярожна: фальшывыя грошы!

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 14 снежня выяўлены дзесяць фальшывых купюр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, з іх: 5 купюр наміналам 50 тысяч рублёў, серыі БР №2579243, 2000 года выпуску кожная і 5 купюр наміналам 20 тысяч рублёў, серыі ВА №3898752, 2000 года выпуску кожная. Па папярэдняй інфармацыі ўсе купюры выраблены спосабам кропельна-струменнага друку. Усе фальшыўкі выяўлены пры пераліках грашовай выручкі ў банкаўскіх установах. Купюры збыты ў магазінах сістэмы райспажыўтаварыства ў Навагрудскім, Іўеўскім, Шчучынскім і Мастоўскім раёнах.