Правапарадак

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Прафілактыка правапарушанняў

Адбылося пашыранае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. На яга былі выкліканы 15 жыхароў Парэцкага сельсавета, якія маюць судзімасць, злоўжываюць спіртнымі напоямі, учыняюць сямейныя скандалы.

Старшы інспектар міліцыі I.А.Ціхан правёў з імі растлумачальную гутарку, а старшыня СВК "Хвінявічы" С.В.Кончык азнаёміў з вакансіямі ў гаспадарцы і патрабаваннямі да работнікаў.

Два чалавекі былі працаўладкаваны літаральна ў той жа дзень. Акрамя прафілактычнай гутаркі, прысутным быў прапанаваны відэафільм пра наступствы злоўжываннем алкаголем.



Асцярожна: махлярства!

У сувязі з будучымі змяненнямі мытнага заканадаўства ў частцы правілаў увозу фізічнымі асобамі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь аўтатранспартных сродкаў маюць месца факты махлярскіх дзеянняў з боку шэрагу грамадзян, якія пад маркай продажу аўтамашын патрабуюць пералічэння грашовьіх сродкаў пры дапамозе інтэрнэту на банкаўскія рахункі, зарэгістраваныя на тэрыторьіі трэціх краін.

Так, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці за апошнія тры месяцы падобным спосабам падманулі ўжо больш за дзясятак даверлівых грамадзян, а нанесеная шкода складае сотні мільёнаў беларускіх рублёў. У сувязі з гэтым АУС Дзятлаўскага райвыканкама пераканаўча просіць жыхароў Дзятлаўскага раёна не пералічваць на банкаўскія рахункі, зарэгістраваныя на тэрыторыі трэціх краін, грашовыя сродкі за аказанне паслуг пры набыцці аўтамашын, а пры наяўнасці інфармацыі пра падобныя факты неадкладна паведамляць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 102.



Тэст: Правер сваю свядомасць

Узровень злачыннасці ў апошнія гады нязменна зніжаецца. Разам з тым, стаць ахвярай злачынства дастаткова проста. Добрая навіна заключаецца ў тым, што арганізаваць бяспеку свайго жылля можна з мінімальнымі выдаткамі. Адкажыце для сябе на наступныя пытанні і вы зразумееце, у бяспецы ваша кватэра (дом) ці не:
- я заўсёды правяраю, што ўсе дзверы і вокны кватэры (дома) зачынены (нават калі выходжу на хвіліну);
- я ўстанавіў надзейныя замкі на ўваходныя дзверы (зламыснікі баяцца, каб іх ніхто не ўбачыў, таму не любяць доўга валтузіцца з замкамі);
- я ўстанавіў ахоўную сігналізацыю і не забываю яе ўключаць;
- я не пакідаю ключ ад уваходных дзвярэй на тумбачцы ў пярэднім пакоі або ў іншым лёгкадаступным месцы;



Зноў фальшыўка

Магазіны сістэмы райспажыўтаварыстваў вобласці працягваюць "пакутаваць" ад фальшывых грошай (для даведкі: першыя выпадкі распаўсюджання фальшывак на Гродзеншчыне былі зарэгістраваны 14 снежня 2010 года).

Калі ў снежні мінулага года ўсяго было выяўлена 10 купюр, то на сёння — 35 купюр па 22 фактах збыту, наміналам 20000 беларускіх рублёў (серыі ВА №3898752) і 50000 беларускіх рублёў (серыі БР №2579243), усе 2000 года выпуску.

Фальшыўкі выраблены спосабам кропельна-струменнага друку дастаткова высокай якасці. У чорны спіс дзеянняў злачынцаў трапілі Навагрудак, Іўе, Масты, Гродна, Ліда, Шчучын.



16 лютага. Хроніка тыдня.

3 31 студзеня па 6 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу паступіла 73 паведамленні і заявы аб правапарушэннях і здарэннях, з іх аб злачынствах - 10, сямейных скандалах - 12, фактах смерці - 6. Зафіксавана 2 дарожна-транспартныя здарэнні.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 113 правапарушальнікаў, з іх за з'яўленне ў п'яным выглядзе або распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, з'яўленне на працы ў стане алкагольнага ап'янення — 19 чалавек.



"Таму не дзівіся, што п'яныя пабіліся"

Кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў маюць бытавую аснову. Іншымі словамі, яны здараюцца паміж людзьмі, якія жывуць у адной кватэры ці доме.

Часцей за ўсё прычынай гэтых скандалаў з'яўляецца моцнае "сяброўства" з алкаголем аднаго ці двух членаў сям'і. Як вынік, кожны пяты з ліку памерлых па знешніх прычынах памірае ад выпадковага атручэння алкаголем.

Міліцыя не можа ў такой сітуацыі заставацца ўбаку: так, у 2010 годзе па так званых прэвентыўных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь узбуджана 10 крымінальных спраў у адносінах да асобаў, якія пагражалі нанесці траўмы ці ўвогуле забіць другога члена сям'і. Да прыкладу, жыхар пасёлка Гезгалы сярэдняга ўзросту, які быў у нецвярозым стане, схапіўшыся за нож, пагражаў жонцы забойствам, штосьці падобнае адбылося і ў адной з маладых сямей Дзятлава.



Працуе "гарачая лінія" міліцыі

У апошні час на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пачасціліся факты атручання грамадзян этылавым спіртам і сурагатамі алкаголю, у тым ліку са смяротным зыходам. Значнай таксама з'яўляецца колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, якія ўчынены ў стане алкагольнага ап'янення. У сувязі з гэтым ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама арганізавана і кругласутачна працуе "Гарачая лінія", на якую можна паведаміць аб фактах продажу, распіцця небяспечных напояў, а таксама правапарушэннях і злачынствах, учыненых у нецвярозым стане.



Хроніка тыдня: 24 - 30 студзеня

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 96 правапарушальнікаў, з іх за з'яўленне ў п'яным выглядзе або распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах, з'яўленне на працы ў стане алкагольнага ап'янення - 13, за дробнае хуліганства - 5. Выяўлены 69 парушэнняў правілаў дарожнага руху, у тым ліку: кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення - 1, парушэнне хуткасных рэжымаў - 3, парушэнне правілаў пешаходамі і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху - 6.



Амнісціраваны 24 асуджаныя

7 студзеня 2011 года скончылася дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай рэалізацыі дадзенага закона быў забяспечаны своечасовы ўлік і пастаноўка на ўлік грамадзян, якія вызваліліся па амністыі, сярод іх праводзілася выхаваўчая работа з мэтай недапушчэння ўчынення імі злачынстваў. Грамадзяне, вызваленыя па амністыі, дастаўляліся для правядзення індывідуальнай прафілактычнай гутаркі з кіраўніцтвам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і пракурорам раёна, ім выносіліся афіцыйныя пракурорскія папярэджанні, яны запрашаліся для ўдзелу ў мерапрыемствах, што праводзяцца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй сярод былых асуджаных. Акрамя гэтага, яны накіроўваліся для пастаноўкі на ўлік у аддзел па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для аказання ім дапамогі ў працаўладкаванні.



Адмена дамавых кніг

  • Пераклад(перевод): RU

    3 18 верасня 2010 года ўвайшоў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.06.2010 года №296 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання", згодна з якім Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі даручана прыняць меры па адмене дамавых кніг і арганізацыі ўліку грамадзян, якія пражываюць у аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах без іх выкарыстання.