Правапарадак

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Гарантуем узнагароду

У чэрвені невядомыя злачынцы праніклі ў памяшканне магазіна вёскі Пруд, абясточыўшы аўтаномную ахоўную сігналізацыю і пашкодзіўшы замок металічных дзвярэй. Яны забралі грашовую выручку, вінна-гарэлачныя, тытунёвыя вырабы, харчовыя прадукты і іншыя тавары на суму каля 5 мільёнаў рублёў.

У ліпені падобнае злачынства адбылося ў вёсцы Стараельня. Тут зламыснікі абарвалі электраправодку і праламалі цагляную сцяну магазіна з тыльнага боку. Ім удалося разжыцца таварамі на суму каля 6 мільёнаў рублёў.



Крымінальная хроніка - 61

АБАКРАЎ СЫНА

На "лёгкія" грошы разжыўся беспрацоўны жыхар пасёлка Наваельня. 3 дому ён вынес фотаапарат, клавіятуру, сістэмны блок камп'ютара і 750 тысяч рублёў, якія належалі яго прыёмнаму сыну. Шыкоўна адпачыць злаўмысніку не далі ахоўнікі правапарадку: па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

АДПАЧЫНАК ЗАКОНЧЫЎСЯ ШПІТАЛІЗАЦЫЯЙ

На беразе ракі Маўчадкі, недалёка ад вёскі Нясілавічы, невядомы падпіўшы чалавек у час спрэчкі нанёс удар нажом у жывот жыхару вёскі Крупава Лідскага раёна. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Медыкі ацанілі траўму як "цяжкую". У злачынстве падазраецца ваеннаслужачы, ён затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.



Недзіцячыя гульні

Усе мы глядзелі шмат фільмаў, дзе распавядаецца аб беспрытульніках, у тым ліку аб тых хлопчыках і дзяўчынках, якія падарожнічалі па краіне ў таварных вагонах або ў гаспадарчых скрынях пад пасажырскімі вагонамі, а ў большасці выпадкаў проста здабывалі сабе пражытак на чыгуначных вакзалах і станцыях.

На шчасце, аналіз правапрымяняльнай практыкі праваахоўных органаў на транспарце паказвае, што беспрытульнасці, у класічным разуменні гэтага слова, няма. Аднак у цяперашні час можна весці размову аб безнагляднасці за паводзінамі падлеткаў, асабліва ў канікулярны перыяд.



Даведка аб кадзіроўцы не выратуе ад накіравання ў ЛПП

На выязное пасяджэнне суда, якое праходзіла на гэты раз у гарпасёлку Казлоўшчына, я прыехала разам з супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ігарам Ціханам і Анатолем Панкевічам. На гэты раз суддзя Святлана Лабар і памочнік пракурора Ірына Забеліна прымалі рашэнне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый трох жыхароў раёна, якія не жадаюць "сціраць" са сваёй біяграфіі кляймо "дыягназ — алкагалізм".

Яшчэ па дарозе на суд міліцыянеры расказвалі пра тое, як абстаяць справы ў нашым раёне з алкагалізацыяй насельніцтва і што ўяўляюць сабой грамадзяне, якія трапляюць на лаву падсудных для прымусовага іх накіравання ў ЛПП. Але, як кажуць, адна справа — пачуць, другая — убачыць.



За суткі - 36 адміністрацыйных правапарушэнняў

3 мэтай стабілізацыі крымінагеннай сітуацыі ў грамадскіх месцах, папярэджання і раскрыцця злачынстваў, правапарушэнняў, узмацнення кантролю за грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку, сіламі дзятлаўскай міліцыі і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў была праведзена прафілактычная адпрацоўка тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў рамках спецыяльных комплексных мерапрыемстваў "Правапарадак". Усяго былі задзейнічаны 53 праваахоўнікі, у тым ліку крымінальная міліцыя, участковыя інспектары, інспекцыя па справах непаўналетніх, дзяржаўтаінспекцыя.

Расстаноўка асабістага састава праводзілася па выніках аналіза крымінагеннай сітуацыі ў раёне. Працавалі ўзмоцненыя следча-аператыўныя групы, мабільная група па выяўленні фактаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, былі выстаўлены нарады ў грамадзянскай форме на неахоўваемых стаянках транспартных сродкаў, вёўся пастаянны кантроль за нясеннем службы. Былі адпрацаваны райцэнтр, тэрыторыі Данілавіцкага сельскага Савета, гарпасёлка Наваельня, забаўляльныя ўстановы і іншыя аб'екты.



700 000 рублёў - штраф за вырошчванне маку

Традыцыйна з 1 чэрвеня па 31 жніўня органы ўнутраных спраў праводзяць спецыяльную праграму "Мак", у час якой праваахоўнікі выязджаюць у рэйды па ўсёй тэрыторыі раёна з мэтай выяўлення плантацый мака і канопляў.

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за сяўбу і вырошчванне забароненых раслінаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы (мак, каноплі), прадугледжаны штраф ў памеры да 20 базавых велічыняў.

Пры захоўванні або збыце дадзеных наркатычных сродкаў, чалавек можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.



Праваслаўныя свяшчэннікі сустрэліся з уладай

Сітуацыі, у якіх нам патрэбна Божая дапамога. разнастайныя. I не заўсёды мы разумеем, што Бог ёсць выратаванне. Што прывяло да збяднення чалавечых душ, да нявер'я ў дабрыню ўчынкаў, як дапамагчы людзям знайсці дарогу у храм? Такія пытанні абмяркоўвалі на сустрэчы са старшынёй райвыканкама Іванам Крахмальчыкам праваслаўныя свяшчэннікі раёна.

Гэтыя пытанні правамерныя і надзённыя: на Дзятлаўшчыне сітуацыя з алкагалізацыяй насельніцтва, парушэннем правапарадку ўскладняецца, ужо больш чым традыцыйнымі сталі камісіі па справах непаўналетніх, з пачатку года ў раёне адбыліся 4 суіцыды. Пакончылі жыццё самагубствам працаздольныя, адукаваныя людзі, што не можа не насцярожваць.



На Дзятлаўшчыне 301 чалавек з непагашанай судзімасцю

3 4 па 13 красавіка па распараджэнні начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на тэрыторыі раёна праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нагляд", галоўнай мэтай якога стала праверка па месцы жыхарства былых асуджаных, а таксама асуджаных з пакараннем, не звязаным з пазбаўленнем волі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі; папярэджанне ўчынення вызначанымі асобамі злачынстваў і правапарушэнняў.

Акрамя таго, у час "Нагляду" вызначанай катэгорыі грамадзян аказана дапамога ў працаўладкаванні, праведзена ў адносінах да іх індывідуальная і агульная прафілактыка; былі прыцягнуты да адказнасці грамадзяне, якія парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання.



Махляры

Штогод на тэрыторыі раёна ў сельскай мясцовасці ўчыняюцца махлярскія дзеянні ў адносінах да пажылых людзей. Злачынцы працуюць па схеме: прадстаўляюцца работнікамі сацыяльных службаў або прапаноўваюць набыць гаспадарчыя рэчы, пранікаюць у дом, адцягваюць увагу ўладальніка і ўчыняюць крадзеж грашовых сродкаў (нягледзячы на падобную небяспеку большасць грамадзян лічыць за лепшае традыцыйна захоўваць грошы ў доме — у шафах, тумбачках, пад матрацамі, у сталах і т.д.).

Інфармацыя пра ўчыненыя злачынствы ў міліцыю паступае са спазненнем, калі вінаватыя ўжо пакінулі тэрыторыю населенага пункта. Так адбылося летась і ў Дзятлаўскім раёне. У вёсцы Ліжэйкі, дзякуючы нечаканым "гасцям", гаспадары "развіталіся" са сваімі грашовымі накапленнямі. У гэты дзень злачынцы наведвалі яшчэ вёскі Таркачы і Паўсаты, аднак жыхары дадзеных населеных пунктаў аб наяўнасці ў вёсцы падазроных людзей у міліцыю не паведамілі.



Схавай. Зачыні. Захавай.

Амаль палова рэгіструемых крадзяжоў учыняецца сітуатыўна. Злачынцу трэба толькі ўбачыць рэч, якая "дрэнна ляжыць", каб пачаць дзейнічаць. Пры гэтым тры словы "схавай, зачыні, захавай" могуць стаць для вадзіцеля гарантам бяспекі яго аўтамабіля і маёмасці, якая ў ім знаходзіцца.

Што ўключае ў сябе дэвіз "схавай, зачыні, захавай":
- у час руху, асабліва калі знаходзіцеся ў дарожных пробках, заўсёды зачыняйце дзверы на замок, падымайце шкло дзвярэй, не кладзіце маёмасць на пасажырскае месца або прыборную панэль (зламыснікі могуць нахіліцца і скрасці рэчы, калі вы прыпыніліся на чырвоным сігнале светлафора);
- паркуйцеся ў шматлюдных або добра асветленых месцах, недалёка ад вартавой аховы арганізацый або камераў відэаназірання;