Правапарадак

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Аб стане законнасці і правапарадку сярод дзяцей і моладзі ў раёне

Ва ўстановах адукацыі раёна навучаюцца 3952 непаўналетнія. Размешчаны Казлоўшчынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй і 20 установаў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй адукацыі (СШ). У перыяд са студзеня па верасень 2011 года работнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама пастаўлены на ўлік у інспекцыі 47 непаўналетніх, з іх 15 падлеткаў, якія ўжываюць спіртныя напоі. Зняты з уліку 83 непаўналетнія. Адзін непаўналетні арыштаваны, адзін амнісціраваны, два асуджаны з адтэрміноўкай выканання пакарання.

Па стане на верасень 2011 года стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх 27 чалавек, з іх 18 — вучні школ, 7 — навучэнцы ліцэя, 1 — работнік СВК і адзін беспрацоўны, які нідзе не вучыцца. У адносінах да 25 непаўналетніх заведзены ўлікова-прафілактычныя карткі і дзве крымінальна-працэсуальныя справы, з іх: 11 — за ўжыванне спіртных напояў, 10 — за ўчыненне правапарушэнняў, 3 — за ўчыненне правапарушэння да дасягнення ўзросту, з якога надыходзіць адміністрацыйная адказнасць.



Крымінальная хроніка

Неўстаноўлены злачынец у ноч на 23 верасня з аўтамашыны "Аудзі", якая стаяла каля дома па вул. Булата ў Дзятлаве, украў 2 колы. Па дадзеным факце узбуджана крымінальная справа.

Непрацуючы раней судзімы жыхар г.п. Наваельня 14 жніўня каля 15 гадзін, знаходзячыся ў гасцях у жыхара в. Дварэц, украў з кішэні ў жыхара в. Малая Палонка, які спаў, мабільны тэлефон. Узбуджана крымінальная справа.

Невядомы злачынца ноччу на 19 верасня ў лясным масіве каля в. Дубароўшчына незаконна здабыў аднаго аленя, нанёсшы шкоду ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" у памеры 3325000 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.



Піць ці не піць?

Вось у чым пытанне для некаторых аўтааматараў. I гэта без перабольшвання, як і для «прынца дацкага», пытанне жыцця і смерці літаральна кожнага з нас. Бо ўсе мы, вадзіцелі і пешаходы, з'яўляемся ўдзельнікамі дарожнага руху.

Бескампрамісную барацьбу з асобамі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, вядзе Дзяржаўтаінспекцыя. За гэтае парушэнне прадугледжаны вялікія штрафы, а таксама пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на некалькі гадоў. Аднак прыхільнікі «зялёнага змія» хоць і ведаюць, што іх чакае суровае пакаранне, усё ж спадзяюцца на спрадвечнае славянскае «авось».

Магчыма, камусьці з п'яных вадзіцеляў і ўдаецца пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з «даішнікам». Але шанцы ў п'яных вадзіцеляў невялікія. Сярод аматараў выпіць за рулём пераважаюць людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.



Крымінальная хроніка - 75

"П'ЯНЫЯ" КІЛАМЕТРЫ

Нягледзячы на ўзмацненне адказнасці, у раёне яшчэ ёсць "аматары п'янай язды". Так, паўторна на працягу года нецвярозымі за руль садзіліся жыхар в. Накрышкі і жыхар в. Данілавічы. Абодва былі затрыманы праваахоўнікамі на вуліцах райцэнтра. Па фактах узбуджаны крымінальныя справы.

"П'яныя" падарожжы сталі звычкай для беспрацоўнага жыхара г. Дзятлава, які прыгаворам суда ўжо быў пазбаўлены права кіравання аўтамабілем на 5 гадоў. Супрацоўнікі ДАІ на працягу года неаднаразова спынялі вадзіцеля за розныя правапарушэнні. Узбуджана крымінальная справа.



Правапарушальнікаў - да законапаслухмянага ладу жыцця

3 мэтай прывіцця духоўных і маральных каштоўнасцяў грамадзянам, якія маюць судзімасць, і недапушчэння ўчынення імі злачынстваў і правапарушэнняў, у актавай зале міліцыі адбылася акцыя "Благавесць".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор Дзятлаўскага раёна К. Змітрэвіч, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Сачык, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна I. Іванашка, псіхолаг цэнтра Н. Бранкоўская.



Вынікі аператыўна-службовай дзейнасці

На Дзятлаўшчыне за 6 месяцаў 2011 года агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў зафіксавана на ўзроўні аналагічнага перыяду 2010 года. Назіралася нязначнае зніжэнне агульнай злачыннасці са 133 да 132 злачынстваў.

Калі на працягу чатырох мінулых гадоў на тэрыторыі раёна адбывалася зніжэнне агульнай колькасці рэгістраваных злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, то сёлета сітуацыя памянялася. Значны рост такіх злачынстваў адзначаны на тэрыторыі Войневіцкага сельскага Савета (з 0 да 8), на тэрыторыі пасёлкаў Гезгалы (з 2 да 7), Наваельня (з 4 да 9), Данілавіцкага і Дзятлаўскага сельсаветаў (з 6 да 11).



З сотавым тэлефонам лёгка расстацца, аднак цяжка яго набыць

У адзін з летніх дзён грамадзянін С. атрымаў зарплату. Пасля працы, каля 18 гадзін ён зайшоў дадому да свайго знаёмага, каб узяць у яго пачытаць кнігу. Знаёмы знаходзіўся ў сваім пакоі і глядзеў тэлевізар.

С. сказаў, што сам пойдзе ў іншы пакой і выбера тую кнігу, якая яму спадабалася. Кнігі стаялі на паліцы. Побач, на стале, ляжаў мабільны тэлефон гаспадара кватэры. Грамадзянін С. вырашыў выкрасці гэты тэлефон і ўзяў яго ў руку, дзе знаходзілася кніга. Пад кніжкай у руцэ ён трымаў тэлефон і, нічога не кажучы ўладальніку кватэры, выйшаў з хаты.



Крымінальная хроніка - 67

НАРКОТЫКІ НЕ ПРОЙДУЦЬ

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да беспрацоўнага жыхара горада Мінска. 26 ліпеня супрацоўнікі аддзела аховы і аддзела ўнутраных спраў затрымалі яго ў пасёлку Наваельня. У мужчыны адабралі пакет з падазроным змесцівам. Гэта былі 410 грамаў нявысушанай макавай саломкі.

АМАТАРЫ ЛЁГКАЙ НАЖЫВЫ

Беспрацоўная 19-гадовая жыхарка пасёлка Казлоўшчына вырашыла разжыцца лёгкімі грашыма. Дзяўчына загадзя ўкрала банкаўскую картку ў жыхара Дзятлаўскага раёна грамадзяніна Г. У ноч на 2 жніўня зламысніца скарысталася ёю і зняла ў банкамаце ААТ "Беларусбанка" 1 мільён 800 тысяч беларускіх рублёў. Цяпер незаконную бізнес-ледзі чакае крымінальная адказнасць.



Крымінальная хроніка

САЧЫЦЕ ЗА МАБІЛЬНІКАМІ

17 ліпеня на дыскатэцы ў кінатэатры "Спадарожнік" з пакінутай без нагляду сумачкі студэнткі Палесскага дзяржаўнага ўніверсітэта невядомы злачынца скраў мабільны тэлефон. Асоба зламысніка высвятляецца.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што аналагічны крадзеж 11 ліпеня ўчыніў 20-гадовы жыхар вёскі Хвінявічы. Ён наведаўся ў незачынены кабінет у будынку малочнатаварнай фермы СВК "Хвінявічы" і прысвоіў сотавы тэлефон коштам каля 120 тысяч рублёў, які належаў работніцы названай гаспадаркі.



Бяспека дарожнага руху на практыцы

Напрыканцы прэс-канферэнцыі начапьнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Талатай адказаў на пытанні журналістаў, якія тычыліся бяспекі дарожнага руху і дзейнасці дзяржаўтаінспекцыі Гродзеншчыны.

Пытанне: якія новыя формы барацьбы з парушальнікамі дарожнага руху?
Адказ: сёння мы актыўна выкарыстоўваем у сваёй рабоце 3G мадэмы. Нашы супрацоўнікі, апранутыя "не па форме", вядуць відэаназіранне за дарогай з дапамогай ноутбука і 3G мадэма. Калі ў аб'ектыў трапляе парушальнік, пра яго даведваюцца ўсе пасты ДАІ, бо інфармацыя лерадаецца па Інтэрнэце на любыя адлегласці. Супрацоўнікі спыняюць такога чалавека і дэманструюць яму відэазапіс як доказ віны. "Аднеквацца" ніхто не спрабуе, бо факт — перад вачамі. Людзі, якія аднойчы трапілі ў наш аб'ектыў, як правіла, больш не парушаюць — баяцца страціць вадзіцельскае пасведчанне.