Правапарадак

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Крымінал

КРАДЗЕЖ У ПАД'ЕЗДЗЕ

Вечарам у пад'ездзе дома па завулку Лясным у Наваельні невядомы злачынца скраў кашалёк з пластыкавай карткай і 1 020 000 рублёў з сумкі санітаркі РТБ "Наваельня". Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

"ПРАДПРЫМАЛЬНАЯ" ГОСЦЯ

У адносінах да 55-гадовай пенсіянеркі, жыхаркі вёскі Лапушна, узбуджана крымінальная справа. Жанчына наведалася ў госці да сваёй знаёмай, жыхаркі гэтай жа вёскі, таксама пенсіянеркі. Аднак наведвальніцу мала цікавілі апошнія вясковыя навіны. Увагу зламысніцы прыцягнулі грошы гаспадыні. Тая пасля візіту "сяброўкі" недалічылася 200 тысяч рублёў.



"Мабільнік" - лёгкая здабыча

За 11 месяцаў 2011 года ў Дзятлаўскім раёне зарэгістраваны 126 крадзяжоў маёмасці грамадзян, з іх — 22 выпадкі крадзяжу мабільных тэлефонаў. Раскрыты толькі 16 злачынстваў.

Звычайна крадзяжам мабільных тэлефонаў садзейнічаюць самі гаспадары, якія пакідаюць свае тэлефоны без нагляду — у адзенні або ў сумках у гардэробах, на крэслах у паліклініках, на дыскатэках, у навучальных установах. Нярэдкія выпадкі крадзяжу мабільных тэлефонаў і на рабочых месцах.



Крымінальная хроніка. № 101

ДЗЕЙНІЧАЎ ХАКЕР

Непаўналетні жыхар пасёлка Гезгалы, які нідзе не працуе і не вучыцца, знайшоў для сябе спосаб зарабіць лёгкія грошы. Наколькі гэта законна, юнак нават не задумваўся. Скарыстаўшыся дамашнім камп'ютарам, падключаным да інтэрнэту, малады хакер з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння атрымаў несанкцыянаваны доступ на сайты прыватных прадпрымальнікаў. Так, ён "наведаў" два сайты, разаслаў карыстальнікам ад імя гаспадароў пісьмы з просьбай пералічыць грошы на створаны ім электронны кашалёк за тэрміновы рамонт нібыта сапсаванага сервера. Хітрая схема не спрацавала. Заведзена крымінальная справа, хакеру давядзецца адказваць перад законам.



На пасяджэнні грамадскага пункта аховы парадку

Адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы парадку ў Дзятлаве. Пасля ўдзелу ў рабоце падобных камісій, на якіх разглядаюцца паводзіны дарослых правапарушальнікаў, заўжды застаюцца цяжкія ўражанні.

Малады чалавек, які трапіў на "разбор" выпадкова, з-за нейкага недарэчнага ўчынку, чырванеў, прасіў прабачэння, імкнуўся як мага хутчэй пазбавіцца такой ганьбы - апраўдвацца за свае паводзіны перад аўтарытэтнымі асобамі. Іншыя паводзіны характэрныя для "штатных", пастаянных наведвальнікаў такіх камісій. Члены грамадскага пункта аховы добра ведаюць амаль усіх "штатнікаў", ведаюць усе іх тлумачэнні. Таму размова з такімі запрошанымі ішла зусім у іншым тоне: жорстка, канкрэтна, з устаноўкай тэрмінаў і кантролю за выкананнём. Сумна было глядзець, як дарослыя людзі выкручваюцца, прыдумваюць розныя апраўданні сваім учынкам, спрабуюць агрэсіўна адстойваць свае "правы" - піць, біцца, скандаліць.



Крымінальная хроніка - 98

АМАТАР АЛКАГОЛЬНЫХ "РАЗБОРАК"

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Маськаўцы, 1976 года нараджэння, які, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, па месцы жыхарства ў час сваркі піхнуў 72-гадовую гаспадыню. Жанчына ўпала і зламала плечавую косць. Медыкі зрабілі заключэнне: траўма адносіцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашко-джанняў. Аматара алкагольных "разборак" чакае суд.



Накіравалі на працу

У зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці, працаўладкавання грамадзян з нязнятай і непагашанай судзімасцю прайшла акцыя "Не ўпусці свой шанц", на якой прысутнічалі пракурор Дзятлаўскага раёна Канстанцін Змітрэвіч, намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Юрчык, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Жанна Ерамейчык, псіхолаг цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Бранкоўская, прадстаўнікі 11 арганізацый раёна.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 20 непрацоўных грамадзян з нязнятай і непагашанай судзімасцю, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі.



Крымінальная хроніка. 92

ГОСЦЯ ЗАСТАЛАСЯ БЕЗ ГРОШАЙ

Пагасціць да жыхара пасёлка Наваельня прыехала дачка, якая жыве ў Маскве. Праз нейкі час яна не далічылася ў сваім кашальку 100 долараў і 300 тысяч рублёў. Па дапамогу жанчына звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі хутка высветлілі, куды падзеліся грошы "расійскай госці". Іх прысвоіла беспрацоўная, раней судзімая сужыцельніца бацькі. Частка скрадзенага адабрана. Па факце ўзбуджа-на крымінальная справа.

МІМА КАСЫ

У двары дома непрацуючага жыхара пасёлка Наваельня праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі 9701 кілаграм лому чорнага металу. Як высветлілася пазней, ён належаў мясцоваму жыхару, нарыхтоўшчыку Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, які займаўся нарыхтоўкай без афармлення закупачных ведамасцяў. Складзены адміністрацыйны пратакол.



Добраахвотная здача зброі

Паважаныя жыхары і госці раёна! 3 мэтай супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і выбуховых рэчываў, каб палепшыць крымінагенны стан з 31 кастрычніка па 4 лістапада на тэрыторыі Дзятлаўшчыны будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Арсенал".

Інфармацыю пра зброю, боепрыпасы, выбуховыя ўстройствы і выбуховыя рэчывы, якія захоўваюцца незаконна, вы можаце паведаміць па телефонах 102 або 2-13-34 у аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама.



Прафілактычнае мерапрыемства "Правапарадак"

Згодна з распараджэннем УУС Гродзенскага аблвыканкама 23 і 24 верасня на тэрыторыі Дзятлаўшчыны праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Правапарадак". Сярод яго мэтаў былі: стабілізацыя і паляпшэнне фымінагеннай сітуацыі ў грамадскіх месцах, папярэджанне крадзяжоў, рабаўніцтваў, хуліганскіх паводзінаў, угонаў і разукамплектаванняў транспартных сродкаў, узмацненне кантролю за раней судзімымі і іншымі катэгарыямі грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку.

У час мерапрыемства выяўлены 42 адміністрацыйныя парушэнні, у ліку якіх: 4 дробныя хуліганствы, 4 з'яўленні ў нецвярозым стане або распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах, адно захоўванне самагоннага апарата, 14 парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі, 17 іншых парушэнняў правілаў дарожнага руху.



Асцярожна, махлярствы!

9 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістраваны факты махлярскіх дзеянняў, звязаных з разменам грашовых сродкаў.

Так, у 13 гадзін 40 хвілін 9 кастрычніка невядомы мужчына ў гандлёвым цэнтры "Поні" ў горадзе Навагрудку папрасіў касіра размяняць адзін мільён рублёў купюрамі па 100 тысяч на драбнейшыя купюры. У час размену падманным шляхам авалодаў сумай у 500 тысяч рублёў. Праз 25 хвілін мужчына наведаўся ў Навагрудскі магазін "Евроопт", дзе такім жа чынам завалодаў 600 тысячамі рублёў.

У той жа дзень падобныя факты махлярства мелі месца ў горадзе Бярозаўка, дзе ў 14.40 злачынца дзейнічаў у магазіне "Цэнтральны", а ў 14.57 — у магазіне "Евроопт" ён завалодаў грашыма ў суме 500 і 450 тысяч рублёў адпаведна.