Правапарадак

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАНТРОЛЬ, ПРАФІЛАКТЫКА, ДАПАМОГА

Што павінна пераважаць у працы з былым асуджаным - суровасць або, наадварот, разумение і імкненне аказаць дапамогу? Аб гэтым і многім іншым карэспандэнтка гутарыла са старшым інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Юшкевічам.

— Андрэй Яўгенавіч, раскажыце, калі ласка, які спектр пытанняў ахоплівае ваша структура аддзела ўнутраных спраў?
— Крымінальна-выканаўчая інспекцыя праводзіць прафілактычную работу з былымі асуджанымі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама з асуджанымі да розных відаў пакарання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, на папраўчыя работы, грамадскія работы). Пад нашай увагай яшчэ і людзі, якія пазбаўлены права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, і тыя, якія пасля адбыцця пакарання стаяць у міліцыі на прафілактычным уліку. Сюды ўваходзяць і абавязаныя асобы, якія не займаюцца выхаваннем сваіх дзяцей, не кампенсуюць дзяржаве расходы на ўтрыманне іх дзяцей, а таксама грамадзяне, якія выйшлі на волю пасля пакаранняў за цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян.



ПРАФІЛАКТЫКА БЫТАВЫХ ПАРУШЭННЯЎ

У Беларусі ахоўнікі правапарадку праводзілі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт". Асноўная яго мэта — прафілактыка асацыяльных паводзінаў грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносінаў, папярэджанне п'янства. Вартаўнікі парадку таксама актывізавалі работу па накіраванні хранічных алкаголікаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

У рамках мерапрыемства “Быт" адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Казлоўшчынскім сельскім Савеце. Удзел у прафілактычным мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі адміністрацыі сельвыканкама, АУС Дзятлаўскага райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, школы, СВК “Слава працы”.



АСЦЕРАГАЙЦЕСЯ ЦЫГАНОЎ

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праз сродкі масавай інфармацыі неаднаразова папярэджваў жыхароў раёна аб магчымых непрыемнасцях ад грамадзян, якія пад відам гандлю таварамі наведваюць населеныя пункты. Аднак 28 сакавіка адбыўся чарговы крадзеж, арганізаваны падобнымі зламыснікамі.

У 10 гадзін раніцы ў аператыўна-дзяжурную часць Дзятлаўскай міліцыі паступіў званок аб тым, што ў вёсцы Еленка з незачыненага дома скрадзена грошы ў суме 3200000 рублёў, па меркаванні пацярпелай – цыганамі.

Пры выездзе на месца здарэння было ўстаноўлена, што пацярпелая, мясцовая жыхарка, 1937 года нараджэння, выйшла з дому, каб выліць ваду на вуліцу, пры гэтым уваходныя дзверы на замок не зачыніла. Калі ж вярнулася, на ганку дома сустрэла дзвюх жанчын, падобных на цыганак, якія прапанавалі ёй набыць халаты.



НАВАЕЛЬНЯНСКІ “БРАДВЕЙ”

Такую жартаўлівую назву, сугучную амерыканскаму аналагу, далі вуліцы Леніна ў гарпасёлку Наваельня ўдзельнікі чарговай сустрэчы грамадскага пункту аховы парадку. Гэта адна з самых доўгіх вуліц населенага пункта, на якой амаль кожны дзень разгортваюцца сапраўдныя тэатральныя дзеі. Акцёрскае майстэрства праяўляюць мясцовыя аматары алкагольных напояў. Што толькі не прыдумваюць яны, выходзячы з пітных установаў, якія размешчаны на азначанай вуліцы: спяваюць песні, спаборнічаюць у аратарстве, актыўна выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку, робяць адзін аднаму навамодны мэйкап у выглядзе фінгала пад вокам. А калі недалёка заўважаць міліцыянера, адразу кідаюцца на ўцёкі, праўда, бывае, што ногі ўжо не слухаюцца – і ў выніку не атрымліваецца пазбегнуць заслужанага пакарання. Ёсць яшчэ “цікавы экзэмпляр”, якога рэгулярна ў стане лёгкага падпітку з “Брадвея” адпраўляюць дадому, а ён, “наразае” некалькі кругоў вакол бара і зноў аказваецца на ганку любімай установы.



АСАБЛІВАСЦІ АДПАЧЫНКУ КАЛЯ ВАДАЁМАЎ

Няма, напэўна, нічога больш прыемнага, чым пакупацца спякотным летнім днём у чыстай, асвяжаючай вадзе. Гэта дае добры зарад бадзёрасці і энергіі. Праўда, пры ўмове, што адпачынак каля вады арганізаваны разумна.

На вялікі жаль, кожны год на вадаёмах гіне нямала людзей. І часцей за ўсё гэта адбываецца з-за празмернай самаўпэўненасці, неасцярожнасці, грэбавання элементарнымі правіламі паводзінаў на вадзе, знаходжання ў нецвярозым стане. Так, у 2011 годзе на вадаёмах Дзятлаўскага раёна патанулі 11 чалавек, у 2012 годзе – 3, усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

-- Зніжэнне колькасці загінулых у 2012 годзе, зразумела, добрая тэндэнцыя, але расслабляцца не прыходзіцца, -- расказвае першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Зенаў. -- Як толькі скончацца дажджы, і надыдзе спякота, людзі накіруюцца да вадаёмаў. Міліцыя абавязкова возьме пад кантроль усе месцы масавага адпачынку ў раёне, а таксама грамадзян, якія злоўжываюць на прыродзе “зялёным змеем”.



НА ПАСЯДЖЭННІ ГРАМАДСКАГА ПУНКТА АХОВЫ ПАРАДКУ

Чарговае пасяджэнне адбылося ў Дзятлаве, традыцыйна на базе жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пачалося мерапрыемства са спазненнем, паколькі з афіцыйна запрошаных парушальнікаў грамадскага парадку па ўласнай волі прыйшлі толькі двое. Прымусовай дастаўкай астатніх прыйшлося займацца міліцыі. Нарэшце зборы скончыліся, і пачаліся аповеды пра жыццёвыя выпадковасці…



БУДУЦЬ ПРАЦАЎЛАДКАВАНЫ

На мінулым тыдні на чарговую акцыю “Благовесть” у актавай зале аддзела ўнутраных спраў райвыканкама сабраліся прадстаўнікі раённай ўлады, зацікаўленых службаў: начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Мікалай Мацюкевіч, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Заяц, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Анатоль Жалнерчык, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка і Сяргей Новік.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 11 чалавек з незнятай і непагашанай судзімасцю, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. На сустрэчы гаварылі пра неабходнасць законапаслухмяных паводзінаў як у сям’і, так і ў грамадскіх месцах дадзенай катэгорыі грамадзян, абавязковае іх працаўладкаванне. Нагадалі ім і пра адказнасць за злоўжыванне алкагольнымі напоямі, за ігнараванне правілаў пажарнай бяспекі, за парушэнне парадку і ўмоваў адбывання пакарання.



Не ўпусці свой шанс

Пад такой назвай на базе аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама прайшла акцыя. У час яе ўвага надавалася прафілактыцы паўторнай злачыннасці і працаўладкаванню грамадзян з судзімасцю.

У якасці кансультантаў і дарадцаў на мерапрыемства былі запрошаныя прадстаўнікі пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па працы і занятасці, аддзела ідэалагічнай работы Дзятлаўскага райвыканкама і аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, а таксама прадстаўнікі іншых устаноў і арганізацый раёна.



Крок да духоўнасці

Далучыцца да духоўнага жыцця і стаць крыху лепшымі людзьмі дапамагла тым, хто збочыў калісьці са сцежкі законапаслухмянасці, акцыя "Дабравесце".

Яна праводзілася аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай станоўча паўплываць на асобаў, якія маюць судзімасць, а таксама не дапусціць паўторных злачынстваў і правапарушэнняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама П.І.Чырко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама палкоўнік міліцыі А.В.Жалнерчык, старшыня суда Дзятлаўскага раёна С.М.Сёмуха, прадстаўнік духавенства - ксёндз касцёла Рымска-Каталіцкай Парафіі ў Дзятлаве Алег Жураўскі, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна І.П.Іванашка.



Хваля крадзяжоў

У чэрвені і пачатку ліпеня гэтага года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і ў самім райцэнтры адбыўся ўсплёск крадзяжоў уласнай маёмасці грамадзян з нежылых дамоў, будынкаў, якія выкарыстоўваюцца пад дачы, а таксама крадзяжоў веласіпедаў і мотатранспарта.

Так, ноччу 1 чэрвеня ў вёсцы Апаліна-Басіна па вуліцы Маладзёжнай быў скрадзены веласіпед грамадзянкі Л., які знаходзіўся ля дома без нагляду. Падобныя здарэнні назіраліся і раней. Напрыклад, у другой дэкадзе мая з незачыненага гаража ў двары дома грамадзяніна Г., што ў вёсцы Белагурна, была скрадзена бензапіла "Штыль".