Прамысловасць

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УЗНАГАРОДЫ "АЛГОНЯ"

У ліпені двума залатымі медалямі і дыпломам за лепшы дызайн пры афармленні прадукцыі для рэалізацыі папоўнілася скарбонка ўзнагародаў ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь".

Гэта вынікі удзелу прадпрыемства ў 36-ым Міжнародным конкурсе вінаградных, спакойных, ігрыстых, газіраваных, пладова-ягадных вінаў, каньякоў, брэндзі, гарэлак і моцных напояў "Ялта. Залаты грыфон — 2016". Конкурс ладзілі Саюз вінаробаў Крыма сумесна з Усерасійскім нацыянальным навукова-даследчым інстытутам вінаградарства і вінаробства "Магарач" Расійскай акадэміі навук.



РАСІЯН ЗДЗІЎЛЯЛІ ЭЛІТНЫМІ СЫРАМІ

Нядаўна ў Маскве прайшлі Дні Гродзенскай вобласці. Прынёманскі рэгіён у расійскай сталіцы прадстаўляла дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктарам Лісковічам. Мэта паездкі — паказаць магчымасці прадпрыемстваў рэгіёна па павелічэнні долі
выпускаемай прадукцыі на расійскім рынку, пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання на замежны рынак. Таксама адбылася прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Гродзеншчыны, яе турысцкай прывабнасці, магчымасцяў супрацоўніцтва у галіне культуры.

У дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі ладзілася шырокамаштабная выстава вытворчага патэнцыялу Прынёмання. Сярод прадпрыемстваў рэгіёна наш раён прадстаўляла адкрытае акцыянернае таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод". У склад дэлегацыі ўвайшлі тры работнікі прадпрыемства: галоўны інжынер В. А. Болцік, начальнік аддзела забеспячэння і збыту Л. А. Лявонава, тэхнік-тэхнолаг А. В. Якімчык.
Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў дэлегатаў, наколькі значным быў удзел завода ў мерапрыемстве.



НА АСП "ДЗЯТЛАЎСКІ ВІННА-ГАРЭЛАЧНЫ ЗАВОД" ПАБУДАВАЛІ НОВЫ СКЛАД

Ha Дзятлаўскім вінна-гарэлачным заводзе ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ адзін гаспадарчы аб'ект — новы складскі будынак. 3 гэтай нагоды на прадпрыемстве сустракалі гасцей, якія прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці.

Дзятлаўшчыну наведалі выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара УП "Гроднахарчпрам" I. Б. Марцінеўскі, калегі па галіне з Навагрудка і Слоніма, а таксама дырэктары Боркаўскага, Рагознінскага, Гальшанскага крухмальных заводаў. Сярод гасцей былі прадстаўнікі раённай і мясцовай улады і тыя, хто дапамагаў у будаўніцтве — генеральны падрадчык ТАА "Полымя", Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.



ЯКАСЦЬ ПРАДУКЦЫІ - ПАД КАНТРОЛЕМ

Работніцы Дзятлаўскага вінна-гарэлачнага завода напярэдадні Міжнароднага дня жанчын атрымалі нестандартны падарунак - пасля капітальнага рамонту адчыніў свае дзверы абноўлены будынак лабараторыі, выкананы па сучасных стандартах. Урачысты ўвод аб'екта ў эксплуатацию ў прысутнасці работнікаў завода праводзіў яго дырэктар Валерый Гузень.

- Ужо традыцыйным стала, што напярэдадні 8 Сакавіка мы адкрываем які-небудзь будаўнічы аб'ект, - звярнуўся да калегаў кіраўнік прадпрыемства.



ВЫСОКАЯ ЯКАСЦЬ -- ШЫРОКАЯ ГЕАГРАФІЯ ЗБЫТУ

Сусветная эканоміка перажывае складаны перыяд: растуць цэны на паліва і электраэнергію, павышаецца канкурэнцыя на рынках збыту. Усё гэта вымусіла многіх кіраўнікоў шукаць больш перспектыўныя накірункі ў рабоце. А як працуюць і развіваюцца беларускія прадпрыемствы? На што робяць стаўку нашы прамыслоўцы, на чым эканомяць? Каб разгледзець гэтыя і іншыя пытанні на канкрэтным прыкладзе, карэспандэнтка газеты сустрэлася з дырэктарам АСП "Парэцкі спіртзавод" В. Даўгачом.
-- Валянцін Фёдаравіч, наколькі паспяхова пачаўся для прадпрыемства 2013 год?



МЕДАЛЬ ЗА ЯКАСЦЬ

АСП "Парэцкі спіртзавод" нядаўна прымаў удзел у "Маскоўскім міжнародным конкурсе спіртоў-2012". Узоры прадукцыі былі адвезены ў расійскую сталіцу ў студзені, а сама дэгустацыя праходзіла ў лютым.

У конкурсе прымалі ўдзел прадпрыемствы Расіі, Казахстана і Беларусі. Нашу краіну, акрамя АСП "Парэцкі спіртавы завод", прадстаўлялі яшчэ шэсць прадпрыемстваў гэтай галіны.



ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка": толькі ўперад!

Сёння ААТ «Дзятлаўская сельгастэхніка» развіваецца вельмі добра. Нагадаем, што пачаткам стаў далёкі 1944 год. За 67-гадовую гісторыю прадпрыемства вельмі змянілася. Іншымі сталі ўмовы для паспяховай работы: палепшылася тэхнічнае абсталяванне, з'явіліся больш вопытныя работнікі, інжынерныя спецыялісты высокай кваліфікацыі і кіраўнік, які з'яўляецца часткай гэтага калектыву. Разам яны ідуць толькі ўперад!

Падрабязней пра дзейнасць прадпрыемства мне расказаў яго дырэктар Аляксандр Анатольевіч Грос, які на працягу чатырох гадоў узначальвае ААТ «Дзятлаўская сельгастэхніка» і, трэба адзначыць, паспяхова спраўляецца са сваімі паўнамоцтвамі.



Балгарскія сыры вараць у Дзятлаве

Дзятлаўскі сыраробны завод правёў значную мадэрнізацыю вытворчасці. I калі раней назвы сыроў пад брэндам "Сырная краіна" можна было пералічыць на пальцах, то сёння гэта зрабіць складана. Завод прапануе спажыўцам даволі багаты выбар - 31 найменне сыру.

Пачэснае месца ў пераліку гатовай прадукцыі занялі чэддэрызаваныя сыры. Урачыстае адкрыццё цэху па іх выпуску, а таксама участка канцэнтравання сыроваткі адбылося 12 ліпеня. Дырэктар ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" А. Дубовік.

Дырэктар ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" А. Дубовік сустрэў гасцей ля прахадной. Сярод удзельнікаў урачыстасці — I. Крахмальчык, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, А. Козік, прадстаўнік фірмы "ОбрамБел", А. Паўтарабацька, прадстаўнік фірмы "DONIDO".



Аўтазапраўка па-новаму: проста, камфортна, эстэтычна

Сёння Дзятлаўшчына - у фокусе эканамічнага жыцця. Доказам таму хаця б факт, што ў раёне ўжо больш за 10 гадоў працуе вытворчы ўчастак РУП "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт" дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". Адзін з базавых пунктаў прадпрыемства ў нашай вобласці (такіх, як прадстаўніцтва ў Гродне, Ваўкавыску, Смаргоні і Мастах), Наваельнянскі вытворчы ўчастак займае нішу ў межах Слонімскага філіяла і абслугоўвае некалькі аўтазаправачных станцый у нашым раёне і па-за яго межамі, забяспечвае аўтамабільным палівам насельніцтва і арганізацыі некалькіх раёнаў.

Пра вытокі работы і надзённыя клопаты Наваельнянскага вытворчага участка РУП "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт" карэспандэнтка газеты гутарыла з яго начальнікам Іванам Баляслававічам Шумскім.



Стартавала новая АЗС у Наваельні

"Новыя АЗС штогод" - стала прафесійным крэда РУП "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт". Ужо не першым пабудаваным сёлета аб'ектам прадпрыемства, а таксама ўпрыгожаннем гарпасёлка Наваельня стала сучасная АЗС № 15. Яе ўрачыстае адкрыццё і запуск у эксплуатацию - знакавая падзея як для нафтавікоў Гродзеншчыны, аўтамабілістаў, так і для жыхароў нашага раёна.

Сучасная, выкананая па еўрапейскіх стандартах якасці, АЗС выгадна замяніла неактуальную і нязручную сёння кантэйнерную аўтазаправачную станцыю. Такі новы комплексны тып АЗС, як наваельнянская, мае шмат выгодаў. Па-першае, яна поўнасцю задавальняе патрабаванням бяспекі для людзей і для прыродных рэсурсаў. Па-другое, карыстацца паслугамі станцыі стала зручна і прыемна: за сябе гавораць мадэрновы выгляд, немалая плошча АЗС, два заправачныя астраўкі, кожны з якіх — на восем месцаў. У наяўнасці тут бензін АІ-92, АІ-95, нармаль-80, дызельнае паліва.