Прамая лінія

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


19 верасня - "Прамая лінія" з У. Сіняком

19 верасня 2014 года дырэктар вытворчага ўпраўлення “Дзятлаварайгаз" Уладзімір Аляксандравіч Сіняк правядзе “Прамую тэлефонную лінію” з насельніцтвам Дзятлаўскага раёна і г. Дзятлава.

Задаць пытанні можна будзе з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 6-04-88.



17 верасня - "Прамая лінія" з А. Вількелем

17 верасня 2014 года з 17 да 19 гадзін пройдзе “Прамая лінія” з першым намеснікам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнікам міліцыі Антонам Антонавічам Вількелем.

Тэлефануйце на нумар у Гродне 8-0152-79-73-94.



15 верасня - "Прамая лінія" з Аляксандрам Ківуля

15 верасня 2014 года з 12 да 13 гадзін дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксандр Міхайлавіч Ківуля праводзіць “Прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна.

Званкі прымаюцца па тэлефоне 8-01563-2-12-70



16 верасня - "Прамая лінія" з А.Куцко

16 верасня ў Дзятлаўскай раённай паліклініцы адбудзецца тэлефонная “Прамая лінія” па праблеме курэння. Яна пройдзе ў рамках раённай акцыі “Кніга і газета замест цыгарэты”. На пытанні адкажа раённы тэрапеўт Алена Канстанцінаўна Куцко. Тэлефануйце на нумар 2-45-03 з 14 да 16 гадзін.



УВАГА: “ПРАМАЯ ЛІНІЯ” 24 МАЯ

24.05.2013 года з 12 да 13 гадзін будзе праводзіцца “Прамая лінія” па тэме “Спрошчаная сістэма падаткаабкладання ў 2013 годзе” з начальнікам аддзела па кантролі за юрыдычнымі асобамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Таццянай Генадзьеўнай Касцюкевіч.



Найбольш актуальнае пытанне - стан дарог

Найбольш нараканняў было на якасць дарог — 8 зваротаў. Добраўпарадкаваць дарогі прасілі жыхары Дзятлава (вуліца Пятра Глебкі), Наваельні, Гезгалаў, Круцілавічаў, Сачыўлянаў, Дзям'янаўцаў, адразу два звароты паступілі з вёскі Зарой. Міхаіл Сяргеевіч паабяцаў, што падсыпку і грэйдзіраванне адказныя арганізацыі зробяць у бліжэйшы час, як толькі дазволяць умовы надвор'я.

Асаблівую заклапочанасць у жыхароў раёна выклікала адключэнне праваднога радыё і пераход на эфірнае вяшчанне. Людзі скардзіліся, што не паспелі набыць радыёпрыёмнікі, што памяняецца прывычная праграма радыёперадач.

З просьбай наладзіць вулічнае асвятленне звярнуліся тры чалавекі: з Гезгалаў, Наваельні, Казлоўшчыны. М. Орда папрасіў, каб гэтыя пытанні вырашылі раённыя ўлады.



Рэха "прамой лініі". Кастрычнік

Чарговую "Прамую лінію", якая рэгулярна арганізоўваецца адзін раз у два месяцы, правёў у канцы кастрычніка старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Іосіфавіч Крахмальчык, які адказаў на большасць пытанняў жыхароў Дзятлава і населеных пунктаў раёна, на астатнія пытанні — кіраўнікі раённых службаў, арганізацый.

На пытанні жыхаррў г. Дзятлава і г. п. Наваельня адказала начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Т. I. Пацынка.

Жыхарка Дзятлава А. I. Лішык звярнулася па пытанні пракладкі каналізацыі па вуліцы Садовай і завулку Садоваму.
Адказ: выраблена праектна-каштарысная дакументацыя. Пры ўмове выдзялення фінансавых сродкаў з абласнога бюджэту ў 2012 годзе будуць пачаты работы па пракладцы каналізацыі ў мікрараёне па вуліцы Біцько, у тым ліку і па вуліцы Садовай.



Будаўніцтва дома - абавязкова ў вызначаны тэрмін

Днямі ў будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта правеў прыём грамадзян, а пасля і "Прамую лінію" намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Андрэевіч Дарожка. Па дапамогу да Анатоля Андрэевіча звярнулася няшмат дзятлаўчан, аднак некаторыя пытанні патрабавалі канструктыўных прапановаў, неадкладнага вырашэння і былі ўзяты на асаблівы кантроль.

3 набалелай праблемай па выдзяленні зямлі пад гароды, не скардзіцца, а па справядлівае яе вырашэнне, прыйшлі на прыём да намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю дзве жыхаркі райцэнтра. Доўгі час дзятлаўчане карысталіся зямлёю для пасадкі гародніны на участку за аўтастанцыяй. Летась было прынята рашэнне перанесці гароды на землі за былым будынкам гаргаза. Аднак там два ўчасткі зямлі, адзін — урадлівы, апрацаваны, другі — пустыр, які патрабуе ўнясення арганікі, мінеральных рэчываў і апрацоўкі. Акрамя таго, на сёння ўжо зафіксаваны факты незаконнага захопу зямлі "ўрадлівага" участка. Агароднікі абураны гэтым фактам і папрасілі справядлівага раздзялення зямельных надзелаў.