Прафесіяналы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБУТКОВЫХ СПРАВАЎ МАЙСТАР

Абутак можа вельмі шмат расказачь пра свайго ўладальніка - месма жыхэрстяа, лад жыцця і нават характар. У гэтым пытанні, як ніхто іншы, разбіраецца майстар па рамонце абутку Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання. Якіх толькі пар чаравікаў і ботаў не давялося яму пабачыць за 43 гады працы! Сёлета майстар адзначыў уласны юбілей, надышоў час заслужанага адпачынку. Начальства з адметнай датай павіншавала, але адпачываць не адпусціла: пакуль не знайшлося спецыяліста, які можа замяніць Георгія Уладзіміравіча ў яго працы.

Калі майстар Георгій Саўрас пасля заканчэння Гродзенскага вучылішча ў 1973 годзе прыехаў працаваць у свой раён, яму нават 18 не было. У тыя часы і камбінат бытавога абслугоўвання знаходзіўся не ў цэнтры, а на вуліцы Чырвонаармейскай. Мужчына ўзгадвае, што ў тыя часы абутковых майстроў у быткамбінаце было чалавек 15. Старэйшыя, больш волытныя, займаліся рамонтам, а ён, тады яшчэ навічок, пачынаў з пашыву абутку.
Майстар кажа, што нават сёння, мабыць, у каго-небудзь з жыхароў родных Галаўлёў знойдзецца пара абутку, пашытая яго рукамі.



ЖАНЧЫНА 3 МОЦНЫМ ХАРАКТАРАМ

Старшага майстра жыллёвага фонду Дзятлаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Галіну Альшэўскую ведаюць жыхары практычна кожнага шматпавярховага дома ў райцэнтры. Без яе не абыходзіцца ні адзін сход па пытаннях добраўпарадкавання дамоў, ніводная сезонная праверка тэхнічнага стану жылля. Прыемная і ў той жа час валявая жанчына кажа, што яе праца клопатная, але вельмі цікавая, бо тэта праца з людзьмі.

— Я сама па характары чалавек імпульсіўны, не магу доўга сядзець на адным месцы і выконваць аднатыпныя абавязкі, — прызнаецца работніца камунгаса. — Таму, мабыць і люблю вельмі тое, чым займаюся: штодня даводзіцца сустракацца з дзятлаўчанамі, спрабаваць вырашыць праблемы.



І.ДАРАФЕЙЧЫК: "ДЗЕЦІ — ГЭТА НАША НАЙВЯЛІКШАЯ КАШТОЎНАСЦЬ"

Не кожны настаўнік можа пахваліцца тым, што ў скарбонцы яго працоўных узнагародаў ёсць Ганаровая грамата Міністзрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета на жнівеньскай педагагічнай нарадзе гэтую высокую ўзнагароду атрымала таленавіты педагог з 34-гадовым стажам, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы №1 г. Дзятлава Ірына Уладзіміраўна Дарафейчык. Таксама ў ліку яе апошніх прафесійных дасягненняў — дыплом I ступені за ўдзел у сёмым рэспубліканскім конкурсе “Энергамарафон" і спецыяльнае месца журы Міжнароднага конкурсу “Энергія і навакольнае асяроддзе” Напярэдадні Дня настаўніка карзспандэнтка газеты сустрэлася з I. У. Дарафейчык, каб пацікавіцца сакрзтамі яе поспехаў.

— Ірына Уладзіміраўна, як Вы ішлі да вяршыняў прафесійнага майстэрства?
- Лічу, што быць паспяховым педагогам мне дапамагаюць любоў да абранай справы і працоўны вопыт. Калі ёсць вопыт і жаданне, будуць і дасягненні.



26 чэрвеня -- Дзень работнікаў пракуратуры

НА ВАРЦЕ ЗАКОННАСЦІ -- ПРАФЕСІЯНАЛЫ



ВЕТЭРЫНАРНЫ ДОКТАР: СТОІК, ГУМАНІСТ І НАВАТАР

Я жывёл лячыць пайшоў бы –
Хай мяне навучаць

Каб лячыць пацыентаў, трэба шчыра іх любіць, спачуваць і сапраўды хацець дапамагчы. Гэта першы, асноватворны, але не адзіны прынцып, які яднае ветэрынарную медыцыну з “чалавечай”. Нездарма ж літаратурны доктар Айбаліт стаў негалосным сімвалам сапраўднага медыка.

ЗБОЧЫЦЬ З ДАРОГІ, КАБ ЗНАЙСЦІ СВОЙ ШЛЯХ

Ужо трыццаць гадоў працуе ў ветэрынарнай медыцыне Тамара Анушкевіч. Больш за дзесяць з іх – галоўным ветэрынарным доктарам сённяшняга СВК “Граніт-Агра”. Але сама жанчына прызнаецца, што улюбёная справа, у якой дасягнула сур’ёзных поспехаў, звалілася на яе знянацку.



ПРАФЕСІЯ - СТРАХАВЫ АГЕНТ

17 гадоў супрацоўнікам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне з'яўляецца Павел Эдвардавіч Пятроўскі. За шматгадовую сумленную працу сёлета ён прадстаўлены да ўзнагароджання граматай Белдзяржстраху.

Павел пачынаў працаваць страхавым агентам, цяпер ён ужо старшы страхавы агент. Брыгада, якую ўзначальвае, складае сем чалавек. Людзі сумленныя і вопытныя, кажа пра калегаў Павел. Кожны з іх мае свой участак работы.

Рудаяварскі сельскі Савет, частка пасёлка Казлоўшчына, Сачыўляны — гэта той участак работы, на якім працуе Павел Эдвардавіч.



ЮРЫСТ З БЕЗДАКОРНАЙ РЭПУТАЦЫЯЙ

Сёння, калі прагрэс ідзе па планеце сямімільнымі крокамі, а націскання на некалькі клавішаў камп'ютара часам дастаткова, каб значныя грашовыя сумы накіроўваліся з адной кропкі Зямлі ў другую, важкае значэнне набывае работа юрысконсульта банка.

Дзмітрый Міхайлавіч Лукашэня — спецыяліст з бездакорнай рэпутацыяй, вядучы юрысконсульт разлікова-касавага цэнтра ААТ "Белаграпрамбанк" у горадзе Дзятлаве, аб юрыспрудэнцыі марыў з дзяцінства, калі яшчэ наведваў сярэднюю школу ў родным гарпасёлку Казлоўшчына. Яго мара збылася. Нават не адна — адразу дзве: па выбранай спецыяльнасці хлопец вучыўся на завочным аддзяленні Маскоўскага новага юрыдычнага інстытута. Не кожны можа пахваліцца, што яму давялося пажыць у Маскве, палюбавацца гэтым прыгожым старажытным горадам з багатай культурнай і гістарычнай спадчынай.



УЗНАГАРОДЖАНЫ

Ганаровай граматай камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”:
- СІДОРЧЫК Аляксандр Аляксандравіч – машыніст бульдозера

Падзячным лістом камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”:
- ЖЫБАРТ Віктар Міхайлавіч – машыніст аўтагрэйдара

Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама:
- ШАСТАК Андрэй Іванавіч – асфальтабетоншчык



МАЙСТАР – ЗАЛАТЫЯ РУКІ

“Светлая галава”, “залатыя рукі”, “спагадлівае сэрца” – цэлым стосам эпітэтаў сыплюць калегі-дарожнікі, расказваючы пра галоўнага механіка ДРБУ-119 Віктара Віктаравіча Чачотку. Ва ўпраўленні, дзе асноўная частка працы механізаваная, такому спецыялісту цаны няма!

Сціплы і спакойны, сам галоўны механік не любіць гаварыць пра сябе. Нарадзіўся ён у Карэліцкім раёне, у вёсцы Вялікая Слабада. Яшчэ са школьных гадоў любімым прадметам у школе было чарчэнне, цягнула да тэхнікі. І прафесію сабе абраў па душы – пасля заканчэння васьмі класаў паступіў у Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, дзе да прыродных тэхнічных здольнасцяў і спрыту ў наладцы дадаліся трывалыя тэарэтычныя веды. Як прызнаецца сам галоўны механік, усё жыццё заставаўся верным сабе і схільнасці да тэхнічнай справы. Служба ў арміі таксама была ў радасць, бо і там прастору для дзейнасці хапала. У горадзе Мураме Уладзімірскай вобласці, як і да службы ў войску, Віктар Віктаравіч працаваў чарцёжнікам: чарціў план мясцовасці. Па яго словах, дагэтуль яркімі згадкамі ў памяці жывуць рускія краявіды. Пасля арміі яму давялося папрацаваць у Мінску на трактарным заводзе. А на Дзятлаўшчыну прывяло сямейнае шчасце: прыехалі жыць на радзіму жонкі.



Лепшыя педалі - у нашым ДТСААФ

"Хочаш кіраваць аўтамабілем - спытай мяне, як" - гэты слоган смела можна аднесці да работнікаў Дзятлаўскага ДТСААФ. Тут працуюць сапраўдныя "профі", і гэта пацвердзіў сёлетні конкурс прафесійнага майстэрства, дзе зноўку сярод прызераў - дзятлаўчане.

Штогадовы абласны конкурс прафесійнага майстэрства ў гэтым годзе прымала Навагрудчына. У ім бралі ўдзел лепшыя з лепшых — пераможцы адборачнага этапу конкурсу па кожным з раёнаў вобласці.

Дзятлаўскае ДТСААФ упершыню прадставіў Аляксандр Мілевіч, малады майстар навучання.