Прафесійнае свята



За шырокiмi плячыма пажарнага

Шырокія мужчынскія плечы не проста візуальна "гавораць" аб фізічнай сіле, але і могуць быць знакам таго, што за імі, за гэтымі плячыма, хаваюцца адвага, высакароднасць, самаадданасць і смеласць. Адкуль бяруцца такія якасці ў чалавека? Магчыма, добрае выхаванне. Быць можа, уласная праца над сабой.



Служыць на карысць людзям

Выратаванне чалавечага жыцця - неацэнная і вельмі ганаровая праца, якая патрабуе высокай кваліфікацыі, адказнасці і мужнасці. Прафесіяналізм і адданасць сваёй справе - такімі якасцямі валодае камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці-1 Дзятлаўскага РАНС Ігар Чайкоўскі.



РАЕННЫ ЛІДАР "ГРАНІТ-АГРА"

ЗАХАВАЛІ КАЛЕКТЫЎ

Не сакрэт, што сельгасарганізацыі раёна працуюць сёлета ў складаных умовах. Не абыходзяць праблемы і лідара раённай сельгасвытворчасці СВК "Граніт-Агра". Вось і ў дзень, калі мы гутарылі, гранітаўскі старшыня С. Мазур займаўся разрульваннем гэтых самых праблемаў. Званіў, удакладняў, вылічваў на калькулятары, зноў тэлефанаваў, пытаўся, адказваў, раздаваў указанні — дзёйнічаў энергічна.

— Што надае вам сёння аптымізму, Станіслаў Станіслававіч?
— Галоўнае, што мы захавалі калектыў. Гэта самае галоўнае. Людзі не разбегліся, людзі працуюць. Побач працуюць і вопытныя работнікі, і маладыя. Моладзь складае больш за чвэрць працоўнага калектыву. Імкнёмся для ўсіх работнікаў стварыць належныя ўмовы працы і быту. Удасканальваем вытворчасць, эканомім рэсурсы. Парадкуем, рамантуем фермы, мехдвары, пачалі рэканструкцыю аднаго корпуса свінакомплек-са, закладваем будаўніцтва 4-кватэрнага дома ў Круцілавічах. Не буду засыпаць вас лічбамі, назаву, на мой погляд, толькі самыя важныя: мы на 7,6 працэнта павялічылі сёлета заработную плату. Зарплату выплачваем рэгулярна і за 9 месяцаў у сярэднім яна склала ў нас 478,1 рубля. На 10,8 працэнта, паведамляе наша бухгалтэрыя, узрасла ў параўнанні з леташнім адпаведным перыядам выручку ад рэалізацыі нашай прадукцыі.



ПЕРШАКЛАСНЫ ЛЯСНІЧЫ

Ляснічы Казлоўшчынскага вопытна-вытворчага лясніцтва Аляксей Дубовік - прадаўжальнік дынастыі лясных работнікаў. Яго бацька Уладзімір Сяргеевіч, які калісьці сам працаваў ляснічым у Дзям'янаўскім лясніцтве, мае чарговую нагоду ганарыцца сынам: Аляксею Уладзіміравічу сёлета присвоена званне "Ляснічы першага класа".

Па словах Аляксея Дубовіка, любоў да лесу ў яго з дзяцінства. А інакш і быць не магло: нарадзіўся і выгадаваўся ён у Накрышках, дзе навокал маляўжчая прырода, з маленства бываў у бацькі на працы, у лесе. А як закончыў Хвінявіцкую школу, пайшоў вучыцца лясной справе ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, пасля заканчэння якога працаваў радыёлагам у Дзятлаўскім лясгасе, з 2000 года — узначаліў Казлоўшчынскае лясніцтва.



Міжраённае спартыўнае свята міліцыі аховы

У маляўнічым куточку Дзятлаўшчыны — урочышчы Рыбакі — прайшло міжраённае спартыўнае свята, прымеркаванае да 100-годдзя міліцыі Беларусь Удзел у ім прынялі супрацоўнікі Лідскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага падраздзяленняў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і іх сем'і.

У час агульнага пастраення прысутных павітаў начальнік Лідскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Д. Цумараў. Дзяніс Міхайлавіч зазначыў, што 4 сакавіка 2017 года беларуская міліцыя адзначыць 100-гадовы юбілей з дня ўтварэння. Увесь 2016 год прысвечаны падрыхтоўцы да гэтай адметнай даты. А таму афіцэрскі сход Лідскага аддзела аховы, у склад якога ўваходзяць Лідскае, Дзятлаўскае, Навагрудскае, Карэліцкае падраздзяленні Гродзенскай вобласці, прыняў рашэнне ў рамках святкавання падтрымаць добрыя традыцыі і правесці спартыўнае свята для супрацоўнікаў і іх сем'яў. Дзяніс Міхайлавіч пазнаёміў удзельнікаў з праграмай мерапрыемства, пажадаў ім спартыўных поспехаў, добрага адпачынку, новых сяброў.



УСЯГО ТОЛЬКІ ДВАЦЦАЦЬ

Папраўчая калонія-пасяленне №26 адзначыла 20-гадовы юбілей свайго існавання. Ва урачыстай абстаноўцы раённага Дома культуры сённяшнія і былыя супрацоўнікі калоніі прымалі віншаванні.

Са словамі віншавання да начальное ўстановы Сяргея Баклажца і яго калегаў звярнуўся кіраўнік Дзятлаўскага раёна Іван Крахмальчык. Ён уручыў Падзячныя пісьмы. Ад старшыні Дзятлаўскага райвыканкама іх атрымалі А. М. Валадашчык і А. П. Бузук.

Нагрудны знак “Выдатнік міліцыі" з рук намесніка начальное Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Мандрыка атрымалі А. 3. Календа, Я. П. Басай, Ю. I. Мандзік; нагрудны знак “За адзнаку" - В. М. Бурдун. Ганаровай граматай Дэпартамента былі адзначаны С. К. Белавус, Т. I. Якшэвіч; аб'яўлена Падзяка М. Ф. Булаўко, С. В. Калягу, Я. Ф. Палуян, Н. В. Раманцовай.



А. ГАНЧАР: “АДШУКАЛА РАБОТУ ПА ДУШЫ”

Стосы папер і папак на стале, надзейны памочнік - камп'ютар - вось працоўнае месца Аксаны Канстанцінаўны Ганчар, галоўнага эканаміста аддзела статыстыкі Дзятлаўскага раёна галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці.

Ужо пятнаццаць гадоў запар яна, як і астатнія калегі, працуе з лічбамі: атрымлівае лічбавыя справаздачы ад гаспадарак, арганізацый, установаў раёна, аналізуе іх, апрацоўвае і дасылае ў Гродна. Адтуль, у сваю чаргу, статыстычныя даныя паступаюць у Мінск. Цякуць імклівыя ручайкі лічбаў, уліваючыся ў паўнаводную раку, збіраецца дакладная статыстычная інфармацыя, якая аб’ектыўна адлюстроўвае эканамічны, дэмаграфічны, сацыяльны, экалагічны стан краіны, паўсядзённае жыццё беларусаў. Менавіта гэтыя лічбы і становяцца ў далейшым адпраўным пунктам для распрацоўкі праектаў развіцця розных галінаў эканомікі і, у цэлым, будаўніцтва сацыяльна-эканамічнай палітыкі нашай дзяржавы.



ЛЮДМІЛА СКОБЛЯ: “У НАС НЯМА ПРАВА НА КЕПСКІ НАСТРОЙ"

Прафесійнае свята — Дзень медыцынскай сястры — стала нагодай для карэспандэнткі газеты сустрэцца з Людмілай Мікалаеўнай Скобля, старшай медыцынскай сястрой рэанімацыйнага аддзялення Дзятлаускаи раённай бальніцы.

У медыцынскай справе Людміла Мікалаеўна ўжо трыццаць гадоў. Дваццаць пяць з іх яна працуе ў рэанімацыйным аддзяленні, дванаццаць гадоў — на пасадзе старшай медсястры аддзялення. Добрасумленная праца Людмілы Мікалаеўны неаднаразова адзначалася граматамі як раённага, так і абласнога ўзроўню.



"МЕЛОДЫЯ ДУШЫ": ШТРЫХІ ДА ПАТРЭТА

Узорнай тэатральнай студыі Дзятлаўскага раённага дома культуры -- пяць гадоў

"КАЗКА ПРА НОВАГА КАЛАБКА"

-- Што ў цябе ўнутры?
-- Душа. Яна ў мяне такая мяккая, трапяткая, таму я вас усіх люблю.
Гэта вытрымка-дыялог з "Казкі пра Новага Калабка" беларускага дзіцячага пісьменніка Пятра Васючэнкі, якая стала першай пастаноўкай тэатральнай студыі "Мелодыя душы". За пяць гадоў свайго існавання калектыў паказаў гэты твор больш за 200 разоў у Дзятлаве, Навагрудку, Шчучыне, Іўі, Лідзе, у Мінску -- на тэатральным фестывалі "Дзверы", а таксама ў Гродне на фестывалі аматарскіх тэатральных калектываў. Дарэчы, першыя гастролі студыі дапамагла арганізаваць Навагрудская епархія. А даведаліся аб тэатральным калектыве святары праз сродкі масавай інфармацыі.



УСЁ ПАД КАНТРОЛЕМ

Служба КВПіА – хіба што самая загадкавая і самая незаўважная ў камунальнай гаспадарцы. Але ад гэтага не менш патрэбная. Свята камунальнікаў – добрая нагода прыадкрыць заслону таямніцы і распавесці, чым служба займаецца і хто тут працуе.

-- Расходамеры, напорамеры, манометры, кантактныя манометры, частотныя прывады, – пералічвае майстар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Віктар Юч сваю “гаспадарку”, прылады, з якімі іх службе даводзіцца працаваць штодня.

Адна справа падаць у дамы ваду і цяпло, другая – кантраляваць іх правільнае пастаяннае паступленне і расход: каб з крана цякла цёплая вада, каб батарэі былі не халодныя і не надта гарачыя, каб ціск паветра ў катле на кацельні адпавядаў норме.