Праблема менталітэту

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЛАЎКА ЯК МЕРА СТАЛАСЦІ ГРАМАДСТВА

Аўтобусны прыпынак у пасёлку Гезгалы – сапраўдны галаўны боль для дарожнай службы раёна. Жанчына, якая працуе там прыбіральшчыцай, пасля кожных выхадных вымушана збіраць там горы смецця, якое пакідаюць за сабой невядомыя асобы. На лаўку, якая знаходзіцца на гэтым аўтобусным прыпынку, нярэдка “спакушаюцца” невядомыя. З такімі мінімальнымі праявамі вандалізму дарожныя работнікі яшчэ маюць час і сродкі разбірацца: пафарбуюць ды ўсталююць новыя дошкі замест паламаных ці выдраных. Але ў мінулыя выхадныя невядомыя падкінулі начальніку дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення Вользе Мікалаеўне Башко праблему, на рашэнне якой да вясны не стае ні сродкаў, ні людзей: лаўка стала непрыдатнай, калі адну з яе бетонных апораў пераламалі прыкладна пасярэдзіне. І сапраўды, сядзець на такой лаўцы будзе зусім не зручна: яна ўся хістаецца, і, каб утрымацца, спатрэбіцца пачуццё раўнавагі канатаходца.



АБКРАДАЕМ САМІ СЯБЕ

Хочаш быць багатым? – Будзь ім! Аднак немагчыма жыць добра ў бедным грамадстве. У першую чаргу – духоўна бедным.

Чамусьці так здараецца, што мы высока цэнім сваю працу і не зважаем на старанні іншых людзей. Маўляў, астатняе само робіцца. Мы едзем па чыстых роўных дарогах і, як у дзяцінстве, верым у казкі, што зроблена ўсё па ўзмаху чароўнай палачкі. Аднак у рэальнасці ўсё не так проста і хутка, як у казках. Гэта нялёгкая штодзённая праца людзей і немалыя фінансавыя выдаткі, якія таксама не з паветра сплачваюцца.

Забеспячэнне належнага стану дарог нашага раёна, парадку на іх – задача, у першую чаргу, Дзятлаўскага ДРБУ-119. На іх балансе знаходзяцца 632 кіламетры аўтамабільных дарог, на абслугоўванне якіх з абласнога бюджэту штогод выдаткоўваецца пэўная грашовая сума на патрэбы кожнага сезона. Летам гэта падсыпка дарог, грэйдзіраванне, фарбаванне дарожных аб’ектаў; восенню – устаноўка вешак і іншыя падрыхтоўчыя работы да зімы; зімой – пасыпанне дарог пяском у галалёд, расчыстка ад снегу. Начальнік ДРБУ-119 Вольга Башко тлумачыць сітуацыю з размеркаваннем расходаў:



Каму перашкаджала прыгажосць?

У рэдакцыю газеты патэлефанавалі работнікі Дзятлаўскага камунгаса са скаргай, што хтосьці пагаспадарыў
на новай клумбе, якую разбілі каля будынка адміністрацыі РУП ЖКГ — знікла нядаўна пасаджаная туя.

Карэспандэнты выехалі на месца здарэння. Сапраўды, замест прыгожага дрэўца на клумбе красавалася свежая яма.



Буяе зелле, "гуляе" смецце

Рэйд-праверка санітарнага стану аб'ектаў і прылеглых тэрыторый быў праведзены ў Дзятлаве аддзелам ЖКГ Дзятлаўскага райвыканкама, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Мы накіраваліся ў "спальны" раён горада, на вуліцу Навагрудскую. Першае, што кінулася ў вочы, — непакошаная трава каля дома №11, а ля дома №14 на недагледжаным газоне то тут, то там раскідана смецце. Даверху запоўнены урны для смецця.



Без "лыжкі дзёгцю" не абышлося

Чарговы рэйд па праверцы ўтрымання палосаў ля дарог, адеодаў і месцаў для адпачынку быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

У гэты раз мы накіраваліся па маршруце Савічы-Раготна-Казлоўшчына-Дзятлава. Прыемна, што смецце на нашым шляху амаль што не траплялася. Напрыклад, месца для адпачынку "Мядзвінавічы": тут устанавілі новы столік і лавы ля яго, смецце акуратна складзена ў урну. Таксама чысціню мы ўбачылі на ўсіх прыпынках, якія трапляліся на нашым шляху.



Адсвяткавалі

Чарговы рэйд па праверцы ўтрымання палосаў ля дарог і як наводзіцца парадак у рамках месячніка па ўборцы тэрыторый быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Кожны чалавек светлае свята Вялікадня ўспрымае па-свойму. Для кагосьці гэта час урачыстай малітвы, добрых справаў, а для кагосьці — нагода, каб чарговы раз "адсвяткаваць", заоыўшыся на духоўны сэнс хрысціянскіх святаў. Апошняе стала, на жаль, відавочна, як толькі мы накіраваліся на ўскраіну Дзятлава.



Даліна смецця

Чарговы рэйд па праверцы парадку на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду і ўтрымання палосаў ля дарог праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Не трэба далека ехаць ад Дзятлава, каб знайсці сметнікі. Усяго за некалькі кіламетраў ад горада, вакол вёскі Савічы, мы знайшлі шматлікія несанкцыянаваныя звалкі. Тут і будаўнічае смецце ў асартыменце, пластыкавыя бутэлькі, розныя паперы і абгорткі, металічныя адходы — адным словам, чым "багаты" неахайныя людзі, тое і выставілі на агульны агляд.

У некаторых месцах яны выкінулі смецце нават цэлымі мяшкамі — і ў лесе, і ў ручай, які ўпадае ў рэчку Дзятлаўку. Тут, дзе ўтвораны звалкі, часта любяць гуляць людзі — сем'ямі, з дзецьмі. Гэты факт ніколькі не засмучае тых, хто бессаромна накідаў горы смецця, пашкадаваўшы бензіну, каб адвезці смецце на звалку. Дарэчы, да бліжэйшага палігона "Нарбутавічы", прызначанага для складзіравання цвёрдых адходаў, каля пяці кіламетраў.



Раз - паперка, два - бутэлька...

Чарговы рэйд-праверка ўтрымання палосаў ля дарог і месцаў прыдарожнага сэрвісу быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Ужо каторы раз рэйд-праверка пацвердзіў, што да бездакорнага парадку нашым людзям яшчэ расці і расці — як маральна, так і фізічна, каб у рэшце рэшт розум чалавека яго руку са смеццем упэўнена накіроўваў толькі на сметнік, а не туды, дзе прыйдзецца. I ў гэтым мы ўпэўніліся, калі апынуліся на аўтобусным прыпынку вёскі Клішавічы, які размешчаны недалёка ад чыгуначнага пераезду. Такое ўражанне, што людзі пераблыталі прыпынак са сметнікам.

Такі ж сумны малюнак мы ўбачылі і на аўтобусным прыпынку "Ахонава": яго тэрыторыя не абкошана, каля урны для смецця валяюцца бутэлькі, акуркі цыгарэт і іншае смецце.