Праблема менталітэта



Магазін "Радон" не рады такому суседству

У чарговы рэйд-праверку Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога" накіравалася пасля званка ў рэдакцыю. Тэлефанаваў жыхар вуліцы Навагрудскай. Мужчына паведаміў, што за магазінам "Радон", каля кантэйнераў, вырас цэлы сметнік.

На месцы нашым вачам адкрыўся "маляўнічы" краявід новаўтворанага сметніка. Над усім узвышаліся тры напалову пустыя кантэйнеры з надпісамі "Шкло", "Пластык", "Папера". Зазірнуўшы ў іх, мы ўпэўніліся, што змесціва надпісам адпавядае. Дыку чым справа? Гэта пытанне хвалявала нас не доўга, бо адказ ляжаў, як кажуць, пад нагамі. Вакол кантэйнераў і на іх накрыўках узвышаліся гурбы смецця.



Дзе былі людзі - цяпер там смецце...

Чарговы рэйд-праверку за станам прыдарожных палосаў і іншых аб'ектаў гаспадаркі быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".